Харошы выгляд
Харошы выгляд
Артысты ансамбля "Харошкi" — прыклад таго, як маглi выглядаць жыхары Беларусi розных саслоўяў у розныя часы. Касцюмы iх стваралiся i распрацоўвалiся адмыслова для праграмаў, якiя адлюстроўвалi ў музыцы i танцы пласты беларускай культуры. Таму выстава касцюмаў ансамбля "Харошкi", якая адкрылася ў Нацыянальным мастацкiм музеi, паказвае па сутнасцi асаблiвасцi вопраткi беларусаў. У экспазiцыi каля 30 касцюмаў аўтарскай работы. Каб iх стварыць, мастакi па касцюмах Юрый Пiскун i Юрый Гаявы вывучалi нацыянальныя традыцыi беларусаў, звычаi i касцюмы — не толькi традыцыйны вясковы, але вопратку гараджан i знатных асобаў. На аснове старажытных беларускiх абрадаў, напрыклад, будавалася праграма "Тураўская легенда", "Полацкi сшытак" — гэта вобраз беларускага Сярэднявечча, "Добры вечар, госцi!" знаёмiла з гарадскiм фальклорам, але ж былi яшчэ "Жанiцьба Цярэшкi", "Беларусы", якiя адлюстроўвалi традыцыйныя i святочныя абрады... Нядзiўна, што за 35 гадоў iснавання харэаграфiчнага ансамбля ў яго касцюмерных захоўваецца пяць з паловай тысяч сцэнiчных касцюмаў. Іх можна лiчыць асобнымi творамi мастацтва, кожны строй вылучаецца аздобай, цiкавымi канструктыўнымi знаходкамi. Каб уявiць сабе ўсё гэтае багацце, мала адной выставы. Зрэшты, можна сачыць за канцэртамi. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Артысты ансамбля "Харошкi" — прыклад таго, як маглi выглядаць жыхары Беларусi розных саслоўяў у розныя часы. Касцюмы iх стваралiся i распрац
|
|