21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пенсii за выслугу гадоў не знiкнуць

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пенсii за выслугу гадоў не знiкнуць На пытаннi чытачоў "Звязды" адказваюць намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валерый Валер’евiч КАВАЛЬКОЎ i намеснiк начальнiка аддзела развiцця пенсiйнай сiстэмы Сафiя Рыгораўна СВЯРДЛОВА.  

(Працяг. Пачатак у нумарах за 17 і 18, 20 снежня.)

( — Цi можа пайсцi на датэрмiновую пенсiю загадчык вясковага клуба з вялiкiм стажам?

— Не. Для загадчыкаў клубаў магчымасцi датэрмiновага выхаду на пенсiю заканадаўства не прадугледжвае.

Данута Станiславаўна,

Воранаўскi раён

( — Патлумачце, як Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны збiраецца выканаць рашэнне аб павелiчэннi рэальнай пенсii ў Беларусi за гэту пяцiгодку на 52 працэнты? Здаецца, за апошнiя тры гады пенсii i ўзраслi на 80 працэнтаў. Аднак фактычна iх пакупнiцкая здольнасць засталася ранейшай. Як у лiстападзе 2005 года, так i ў лiстападзе сёлета за сярэднюю пенсiю можна набыць аднолькавыя 328 кiлаграмаў хлеба, 338 лiтраў малака, 34 кiлаграмы ялавiчыны I катэгорыi.

I яшчэ дзве прапановы. Першая — вызначыць працоўную пенсiю ў памеры 50 працэнтаў ад зарплаты i рабiць iндэксацыю такiх пенсiй пры павелiчэннi iнфляцыi на 5 працэнтаў. I другая. На мой погляд, трэба змянiць цяперашнiя ўмовы абмежавання пенсiй па каэфiцыентах ад 1,3 да 4,0. Бо цяпер атрымлiваецца, што пенсiя прыбiральшчыцы i начальнiка цэха з ненармаваным працоўным днём — амаль аднолькавыя.

Антон Iгнацьевiч Мачульскi, старшыня савета ветэранаў Фрунзенскага раёна г. Мiнска

старшыня савета ветэранаў Фрунзенскага раёна г. Мiнска

— Сёлета ў параўнаннi з 2005 годам пенсii па ўзросце павялiчылiся больш чым на 89, а ў рэальным вылiчэннi, з улiкам iнфляцыi, — на 42 працэнты. Павысiлася i iх пакупнiцкая вартасць: калi ў 2005 годзе сярэдняя пенсiя па ўзросце перавышала бюджэт пражытковага мiнiмуму пенсiянера ў 1,6 раза, то сёлета — больш чым удвая. Пенсii i надалей будуць узрастаць тэмпамi, супастаўляльнымi з ростам зарплаты ў краiне. Пры гэтым тут будзе рабiцца ўсё, каб дасягнуць паказчыкаў, вызначаных Праграмай сацыяльна-эканамiчнага развiцця на 2006—2010 гады.

Наконт жа астатнiх прапаноў хацелася б сказаць наступнае. Сёння суадносiны мiнулага заробку i пенсii складаюць у сярэднiм 42 працэнты. I ў межах рэальных сродкаў пенсiйнай сiстэмы павысiць гэты ўзровень немагчыма. Апроч таго, у гэтым выпадку можа ўзнiкнуць адна праблема. Пенсiя, вылiчаная ў "цвёрдым" працэнце з нiзкiх заробкаў (i перш-наперш маюцца на ўвазе працаўнiкi сельскай гаспадаркi), была б мiзэрнай. Таму для папярэджання беднасцi сярод пажылога насельнiцтва i вызначаюцца сацыяльныя гарантыi — памер пенсii не можа быць нiжэйшым за мiнiмальна дапушчальны. Сапраўды, такое пераразмеркаванне пенсiйных сродкаў абмяжоўвае магчымасцi для павышэння пенсiй асобам з адносна высокiмi заробкамi, прычым рэсурсаў для ўзмацнення дыферынцыяцыi ў рамках цяперашняга заканадаўства няма. I разам з тым казаць аб поўнай "ураўнiлаўцы" таксама не выпадае — сёння максiмальная пенсiя перавышае мiнiмальную ў 3,4 раза.

Што ж датчыцца пераразлiку пенсiй, то, на наш погляд, цяперашняя "прывязка" да росту зробкаў цалкам адпавядае прыродзе фiнансавання пенсiйнай сiстэмы. Бо з ростам зарплаты павялiчваюцца i адлiчэннi на выплату пенсiй. Да таго ж рост заробкаў перавышае iнфляцыю, i гэта дае большую прыбаўку да пенсiй, чым тое было б пры прапанаваным вамi механiзме пераразлiкаў.

( — Якiм чынам можна залiчыць у стаж час працы ў калгасе цi саўгасе без працоўнай кнiжкi? Асабiста я працаваў ў калгасе не толькi падчас канiкулаў, але i год пасля заканчэння школы. Аднак працоўную кнiжку ў гаспадарцы не заводзiлi.

Мiкалай Iванавiч Янучок,

г. Мiнск

— Асноўным дакументам, якi пацвярджае стаж работы, з’яўляецца менавiта працоўная кнiжка. Калi ж звесткi аб рабоце ў працоўную кнiжку не ўносiлiся, у пацвярджэнне стажу прымаюцца даведкi, што выдавалiся на падставе загадаў, асабiстых рахункаў, ведамасцяў на выдачу зарплаты i iншых дакументаў.

Пры адсутнасцi ж дакументаў аб працы i немагчымасцi iх атрымання ў сувязi са спыненнем дзейнасцi працадаўца цi па iншых прычынах, а таксама пры адсутнасцi архiўных звестак перыяды працы могуць устанаўлiвацца на падставе паказанняў не менш чым двух сведак, якiя ведаюць заяўнiка па сумеснай працы ў арганiзацыi i якiя самi валодаюць дакументамi, што пацвярджаюць iх працу на час сведчання.

( — Калi ў нас будзе прыняты закон аб усеагульным працоўным абавязку людзей ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў? Бо не сакрэт, што сёння шмат моладзi не працуе, а адсюль — i недахоп сродкаў на выплату пенсiй.

Другое. Я лiчу, што пенсii размяркоўваюцца няправiльна. Чаму пры выхадзе на пенсiю ў 2004 годзе мне ўзялi для разлiку каэфiцыента заробкi толькi за 1984 па 2004 год. Пры гэтым нiхто не ўзяў пад увагу, што мой стаж 40 гадоў i ў савецкiя часы заробкi былi большымi.

I трэцяе. Як можа мужчына набраць максiмальны стаж у 45 гадоў?

Другое. Я лiчу, што пенсii размяркоўваюцца няправiльна. Чаму пры выхадзе на пенсiю ў 2004 годзе мне ўзялi для разлiку каэфiцыента заробкi толькi за 1984 па 2004 год. Пры гэтым нiхто не ўзяў пад увагу, што мой стаж 40 гадоў i ў савецкiя часы заробкi былi большымi.

I трэцяе. Як можа мужчына набраць максiмальны стаж у 45 гадоў?

Мiхаiл Аляксандравiч Кiрпiчэнка, г. Мiнск

г. Мiнск

— Артыкул 19 Канстытуцыi гарантуе грамадзянам Беларусi права на працу як на найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека. Разам з тым прымусовая праца забараняецца, за выключэннем працы цi службы, вызначаных паводле прыгавора суда або ў адпаведнасцi з законам аб надзвычайным або ваенным становiшчы.

Па-другое. Перыяд, за якi можа быць выбраны заробак для вылiчэння пенсii, вызначаны заканадаўствам. Пенсii, прызначаныя да 1 студзеня 2000 года, могуць быць вызначаныя з заробку за любыя 5 гадоў запар з апошнiх 15 гадоў працы. А з 1 студзеня 2000 года 5- i 15-гадовыя перыяды павялiчваюцца "на год штогод", скажам, сёлета тут дзейнiчае формула "14 з 24", у 2009 годзе — "15 з 25", у 2010 годзе — "16 з 26" i гэтак далей. Такiм чынам, праз пэўны перыяд часу на памер пенсii будзе ўплываць заробак за ўвесь час працоўнай дзейнасцi, што дазволiць пры прызначэннi пенсii ацанiць унёсак кожнага працаўнiка ў фiнансаванне пенсiйнай сiстэмы ў больш поўнай меры.

Што ж да максiмальнага стажу, якi ўплывае на памер пенсii (у мужчын гэта 45 гадоў), то неабходна падкрэслiць наступнае. Заканадаўства не ўтрымлiвае ўзроставых абмежаванняў для залiку ў стаж перыядаў працы i iншых вiдаў дзейнасцi, i ў тым лiку навучання на дзённай форме ў ВНУ, тэхнiкумах i ПТВ. Такiя перыяды могуць ўлiчвацца да дасягнення 16-гадовага ўзросту, а таксама пасля дасягнення агульнаўсталяванага пенсiйнага ўзросту (пры ўмове неатрымання пенсii). Апроч таго, трэба мець на ўвазе, што для асобных катэгорый грамадзян заканадаўства вызначае льготны парадак вылiчэння стажу.

( — Чаму пенсiя ў дзяржаўнага служачага нашмат большая, чым у высокаквалiфiкаванага ўрача?

Васiль Мiхайлавiч, г. Лунiнец

г. Лунiнец

— Сапраўды, пэўныя асаблiвасцi ў пенсiйным забеспячэннi дзяржслужачых iснуюць, i перш-наперш гэта тлумачыцца спецыфiкай падобнай дзейнасцi i шэрагам абмежаванняў для гэтай катэгорыi грамадзян. Прычым асаблiвыя падыходы да пенсiй дзяржслужачых iснуюць практычна ва ўсiх краiнах.

Дарэчы, варта заўважыць, што памеры пенсiй дзяржслужачых, як i iншых грамадзян Беларусi, залежаць ад працягласцi стажу i ад узроўню заробкаў. Пры гэтым у многiх дзяржслужачых памер пенсii па ўзросце атрымлiваецца большым, чым пенсiя за выслугу гадоў.

( — Мой муж у 1980-х гадах працаваў у Iркуцку. Цi можа быць залiчаны год такой працы за два або паўтара года?

I другое. Цi залiчваецца ў стаж час навучанне ў iнстытуце, калi да паступлення чалавек не працаваў?

Святлана Васiльеўна Жук,

Лагойскi раён

— Заканадаўства Беларусi не прадугледжвае льгот па вылiчэннi стажу за працу на Крайняй Поўначы i ў прыроўненай да яе мясцовасцi. Пры прызначэннi пенсii год працы тут залiчваецца за год стажу.

Што ж да другога пытання, то навучанне на дзённай форме ў ВНУ, тэхнiкумах, каледжах i ПТВ у стаж залiчваецца i пры гэтым — незалежна ад факта працы да пачатку навучання.

Сяргей ГРЫБ.

(Заканчэнне будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў "Звязды" адказваюць намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика