Замест труны — мех, i ўначы ў апошнi шлях
Замест труны — мех, i ўначы ў апошнi шлях
20 снежня ў Магiлёве каля 5 гадзiн ранiцы чалавек патэлефанаваў у мiлiцыю i паведамiў, што толькi што бачыў, як мужчына цягне па праезнай часцi абвязаны вяроўкамi мех. Прычым у мяху, як падалося сведку, угадвалiся абрысы чалавечага цела. На месца здарэння адразу выехаў нарад аховы. І сапраўды: 52-гадовы мужчына цягнуў труп. Цела 50-гадовага iнвалiда не мела адбiткаў гвалтоўнай смерцi. Экспертыза пазней выявiла, што чалавек памёр у вынiку пнеўманii. Мужчына, якога затрымалi з мехам, патлумачыў, што iшоў на могiлкi, дзе хацеў без лiшнiх выдаткаў пахаваць цела памерлага, якi апошнiм часам жыў у яго доме. У доказ гэтага сцвярджэння паказаў рыдлёўку. Сам чалавек нiдзе не працуе, таму такую "эканомiю" палiчыў даравальнай. Мiлiцыя праводзiць праверку гэтага здарэння. Алена Казлова.
Небяспечныя тратуары У непагадзь i на тратуарах пешаходам трэба быць уважлiвымi i асцярожнымi. Увечары 20 снежня ў Асiповiчах 31-гадовы жыхар райцэнтра, якi кiраваў аўтамабiлем "Фальксваген-Пасат", не зрэагаваў на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, не справiўся з кiраваннем, выехаў з праезнай часткi на збочыну i наехаў на двух пешаходаў. Жанчына 55-цi гадоў i 56-гадовы мужчына стаялi на тратуары пад лiхтаром. Яны атрымалi раненнi, ад якiх праз лiчаныя гадзiны памерлi ў бальнiцы. Вадзiцель аўтамабiля, дарэчы, яшчэ летась быў пазбаўлены правоў у сувязi з кiраваннем у нецвярозым стане. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 снежня ў Магiлёве каля 5 гадзiн ранiцы чалавек патэлефанаваў у мiлiцыю i паведамiў, што толькi што бачыў, як мужчына цягне па праезнай часцi абвяза
|
|