Бернд Штанге: У футболе заўсёды ёсць шанц. У нашым выпадку — шанц аўтсайдара
Бернд Штанге: У футболе заўсёды ёсць шанц. У нашым выпадку — шанц аўтсайдара
Канец снежня — самы час падвесцi вынiкi выступлення нацыянальнай каманды, якая пераадолела трэць адборачнага шляху на чэмпiянат свету-2010, правёўшы матчы з Украiнай (0:1), Андорай (3:1) i Англiяй (1:3). А напрыканцы сезона была таварыская гульня на Кiпры, якую наша каманда насуперак спадзяванням крыўдна прайграла (1:2). На пытаннi нашых чытачоў, што датычылiся нацыянальнай зборнай, выступлення БАТЭ ў Лiзе чэмпiёнаў, асаблiвасцях працы ў Беларусi, а таксама iншыя, якiя вы маглi задаваць папярэдне па тэлефоне або праз iнтэрнэт, адказаў галоўны трэнер каманды Бернд Штанге. Аб зборнай: — Цi апраўдала зборная вашы спадзяваннi? (Андрэй Васiльевiч, г. Маладзечна) Аб зборнай: — Цi апраўдала зборная вашы спадзяваннi? (Андрэй Васiльевiч, г. Маладзечна)
Аб зборнай: — Цi апраўдала зборная вашы спадзяваннi? (Андрэй Васiльевiч, г. Маладзечна) — Яшчэ не. Мы павiнны стаць нашмат мацнейшымi i перш за ўсё больш стабiльнымi, асаблiва ў афiцыйных сустрэчах. Добрых вынiкаў у таварыскiх сустрэчах недастаткова. Мы павiнны навучыцца менталiтэту пераможцаў i дэманстраваць яго пастаянна — зноў i зноў. — Што было самым складаным у працы са зборнай i ў Беларусi ў цэлым? (Дзянiс, Смаргонь) (Дзянiс, Смаргонь)— Наданне зборнай новага аблiчча i вывад маладых навiчкоў на мiжнародны ўзровень — працаёмкi працэс. Калi Глеб, Кутузаў цi Кульчы не могуць гуляць у тым цi iншым матчы, паўнавартаснай замены iм няма. I ў гэтым выпадку на полi мала гульцоў з лiдарскiмi якасцямi. Наш чэмпiянат рыхтуе пакуль недастатковую колькасць класных майстроў. I ў важным для нас узросце 25-30 гадоў не хапае гульцоў мiжнароднага ўзроўню. Гэтую "шчылiну" мы закрываем зараз вялiкай колькасцю моладзi. Даводзiць гэтых футбалiстаў да патрэбнага ўзроўню — наша вялiкая агульная задача. — Вы разрэкламавалi нацыянальную зборную як нiхто з вашых папярэднiкаў. Гэта неад’емная частка трэнерскай справы ў Еўропе? А што самi лiчыце самым важным у сваёй працы ў Беларусi? (bigbоss, МiнскМiнск) (bigbоss, МiнскМiнск)— Прадукт пад назвай футбол паспяховы ва ўсiм свеце. А нам у Беларусi патрэбна больш рэкламы. Дзве тысячы гледачоў на матчы вышэйшай лiгi — дрэнны стымул для вялiкiх дасягненняў. Мы ўсе павiнны рабiць больш для балельшчыкаў, прычым газеты, тэлебачанне, радыё, спецыялiсты па маркетынгу павiнны таксама ўдзельнiчаць у гэтым працэсе. Сёлета мы дасягнулi прагрэсу ў гэтым напрамку, аднак пакуль адстаём ад мiжнародных стандартаў. Сваёй самай важнай задачай лiчу дасягненне найлепшых вынiкаў. Толькi яны маюць значэнне на гэтым узроўнi, больш нiчога. (Заканчэнне ў наступным нумары.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канец снежня — самы час падвесцi вынiкi выступлення нацыянальнай каманды, якая пераадолела трэць адборачнага шляху на чэмпiянат свету-2010, правёўшы м
|
|