21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ільля Сін. СУЧБЕЛЛІТ. Вайна дыскурсаў

26.08.2009 15:01 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ільля Сін. Літаратар і пэрформэр, заснавальнік групы экзыстэнцыйнай кляўнады «Тэатар псыхічае неўраўнаважанасьці». Аўтар кніг трансгрэсіўнай прозы «Ільля Сін памёр», «0», «Сапсаваныя лялькі». Ляўрэат альтэрнатыўнай Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 1998 год. Важыць 89 кіляграмаў. Аснова творчай практыкі — экзыстэнцыйная і рэлігійная праблематыка, выяўленая, аднак, адвольна-«гульнёвым» чынам. Ключавыя словы: грэх, сьмерць, фальш. Характэрная мэтадалягічная рыса — асыстэмнасьць пісьма і схільнасьць аўтара да парушэньня нават тых прынцыпаў, якія былі вынайдзеныя ім самім. Своеасаблівай прэлюдыяй да майго пэрформансу ў рамках сёлетніх Дзён літаратуры ў Кракаве стала імітацыя эпілептычнага прыпадку падчас дыскусіі на тэму дэмакратыі ў Беларусі. Перад тым, як грымнуцца з крэсла на падлогу (можа, не зусім эфэктна, але затое амаль шчыра), я пасьпеў адказаць на некалькі пытаньняў мадэратара. Адзначыўшы прыкладна наступнае: мяне цікавіць ня столькі супрацьстаяньне тых або іншых палітычных сілаў (якое, да таго ж, у беларускіх умовах набывае папраўдзе камічны характар), колькі змаганьне саміх дыскурсаў — палітычнага і мастацкага. Ці, дакладней, пасіўнае змаганьне апошняга за сваю незалежнасьць ды права на самадастатковае існаваньне ў грамадзкай прасторы.

Зрэшты, усё гэта не перашкодзіла аднаму польскаму выданьню ахарактарызаваць той выступ «Тэатра псыхічнае неўраўнаважанасьці» як «агрэсіўны палітычны маніфэст».

На журналістаў крыўдаваць не выпадае: такія ўжо выняткі прафэсіі. Мабыць, яны проста пайшлі папаліць. І паколькі некаторыя замежнікі шчыра перакананыя, што адзінай справай, якой беларусы могуць займацца ў вольны ад задавальненьня фізыялягічных патрэбаў час, зьяўляецца выяўленьне іхняй грамадзянскай пазыцыі, наўрад ці ўзьнікла праблема з выбарам трох словаў, адведзеных для характарыстыкі нашых экзэрсысаў.

Статус кво такі, што мастацкае выказваньне, не дапасаванае да палітычных рэалій, апрыёры трапляе па-за рамкі грамадзкай прасторы. У лепшым выпадку, для яго знойдзецца паўкалёнкі на перадапошняй паласе газэты — дзесьці паміж тэлепраграмай і кулінарнымі рэцэптамі. Гэта ўсё, на што можа разьлічваць аўтар, апэруючы сваім уласным, суб’ектыўным і, ня выключана, малаўцямным для шырокіх колаў насельніцтва дыскурсам.

Пранікнуць на іншыя палосы можна хіба кантрабандным шляхам: паразытуючы на «агульнаграмадзкай» тэматыцы або, хутчэй, яе ілюструючы. Галерэі і цэнтры сучаснага мастацтва суседніх з намі краін да столі заваленыя розным прадуктам «на злобу дня». Калісьці мастакі «усур’ёз» малявалі леніных, а цяпер яны малююць пуціных і бушаў — з той самай утрапёнасьцю, але ўжо «іранічна».

Лішне казаць, што на эстэтычныя складнікі такіх твораў асаблівай увагі ніхто не зьвяртае. Бо для палітычнага дыкурсу, якім дазваньня прасякнутая грамадзкая прастора, надпіс на плоце куды больш вартасны за паліфанічны раман. Паводле лёгікі гэтага дыскурсу, мастацтва павінна быць зразумелым і эфэктыўным. Паводле сваёй уласнай сутнасьці, мастацтву дастаткова проста быць.

Днямі глядзеў у Сеціве каталёг аднаго замежнага фэстывалю пэрформансу. Ледзь не валіўся з крэсла ад сьмеху, калі чытаў апісаньні дзеяў, чыя традыцыйная абсурдовасьць неспадзеўкі абрасла дзіўнымі матывацыямі: «Аўтар выліў сабе на галаву два вядры чырвонай фарбы і зьеў тры кіляграмы парэчак, пратэстуючы тым самым супраць панаваньня амэрыканскай мас-культуры» (ну, або нешта накшталт…). Не па чутках ведаю, колькі гледачоў зьбіраюць падобныя імпрэзы ў Эўропе, і наўрад ці хто з гэтай купкі да ачмурэньня глядзіць галівудзкія камэдыі пад храбусьценьне папкорну. Дык чым тады абумоўлены гэты прапагандызм? Чаму нельга рэпрэзэнтаваць адно сябе любімага — а не якіясьці там ідэі?

Думаецца, прыналежнасьць да глябальнага дыскурсу (ці, дакладней, патугі да яго прыналежаць) становіцца для сучасных аўтараў чымсьці накшталт алібі, апраўданьнем уласнага існаваньня, прычым ня толькі ў вачах грантадаўцаў. Нікому ня хочацца чапляць на сябе таўро маргінала, які вылівае на галаву фарбу або жарэ парэчкі толькі таму, што яму гэта падабаецца, і ён бачыць у гэтых дзеяньнях той утоены для «побытавага розуму» зьмест, які немагчыма выявіць іншым чынам, з дапамогай якой-кольвечы мэтамовы. Тым болей, мовы газэтнай публікацыі.

Хаця, калі разабрацца, таўро маргінала — гэта далёка ня самае горшае. Самае горшае — страціць уласны голас і пераўтварыцца ў рэтрансьлятара «абагуленых» думак, якія кожны прафпрыдатны журналіст здолее выявіць сваімі ўласнымі сродкамі. Прычым куды больш пераканаўча.

І яшчэ. Суб’ектыўнасьць, якая зьяўляецца асаблівасьцю мастацкага дыскурсу, — гэта, у значнай меры, прадметнасьць, канкрэтыка гутаркі. Спосаб пазбавіцца ад прызмы розных мэдыяфантомаў — накшталт «эўрапейцы», «беларусы» і г.д. Разгледзець у гэтых мэгабайтах твары канкрэтных Васіля і Яўгена. І магчымасьць убачыць кожнага зь іх ня толькі як унівэрсалізаваную «сацыяльную жывёліну», але як нешта, хай і не зусім зразумелае (дый дакладна ўжо невытлумачальнае), але ўсё ж значна большае і цікавейшае.

Безумоўна, я зусім ня схільны прыніжаць ролю палітыкі як такой. Але… як кажуць у народзе, «кесару кесарава, а сьлесару сьлесарава». Усяму сваё месца і свой час. Уявіце сабе, што вы сядзіце з добрым сябруком у бары за пляшачкай каньяку, і ён гутарыць выключна перадавіцамі з «Народнай волі».

Паводле майго найглыбейшага перакананьня, адносіны паміж аўтарам і рэцыпіентам якраз і нагадваюць падобны дыялёг — не зважаючы на сваю фармальную маналягічнасьць. Адпаведна, для такога тыпу зносін пасуе пэўная своеасаблівая інтымнасьць. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика