21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Капусцін: Калi жанчына не павядзе за сабой 30-гадовага мужчыну, то блiжэй да 40 за яе гэта зробiць iншая

26.08.2009 15:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6 января 2009 Здоровье и красота
Святлана БАРЫСЕНКА, Звязда Сёння — сустрэча сэксолагам Мiнскага абласнога псiханеўралагiчнага дыспансэра Дзмiтрыем КАПУСЦIНЫМ, якi дае некалькi агульных карысных тлумачэнняў адносна надта iнтымнай сферы жыцця.

— Напэўна, праблема можа заключацца i ва ўзаемапрыцягненнi людзей з рознай сэксуальнасцю… Якiм чынам трэба разглядаць сэксуальнасць? З чаго яна складаецца?

— У сэксалогii вылучаюць тры тыпы палавой канстытуцыi чалавека — моцная, сярэдняя i слабая. Гэта аснова сэксуальнасцi кожнага з нас. Аднак апошнюю фармiруюць не толькi фiзiялагiчныя асаблiвасцi, якiя мы атрымалi ў спадчыну ад бацькоў. Важны i элемент выхавання, у тым лiку палавога. Сэксуальнасць фармiруецца лiтаральна ў першы год жыцця дзiцяцi. Iдэальна, калi мацi аддае ласку, любоў, увагу, час свайму дзiцяцi, апошняе аўтаматычна "ўсведамляе", што гэта такое, а заадно вучыцца перадаваць гэту ласку, любоў, увагу канкрэтнаму чалавеку — спачатку мацi, потым бацьку, затым канкрэтнаму прадстаўнiку процiлеглага полу. Калi ж дзiця "пераканалася", што яно не патрэбна мацi, калi тая толькi кормiць i больш не падыходзiць — не лашчыць, не дакранаецца, не спявае песенькi, не гуляе, то такое дзiця будзе любiць усiх, нiкому не верыць i лёгка пакiдаць партнёраў…

Я некалi пiсаў у адной са сваiх кнiг пра Казанову. Джакома, як вядома, — сын французскай актрысы, якая лiтаральна на трэцiм месяцы пасля нараджэння сына зразумела, што ёй патрэбна сцэна, i аддала хлопчыка сваёй мацi, у iншы раён Францыi. Бабуля ў хуткiм часе перадала дзiця стрыечнай цётцы… Казанова пiсаў: "Так гэтыя самыя любiмыя жанчыны пазбавiлiся мяне…" Потым ён усё жыццё шукаў той любовi, якую яму не дадалi. У яго, дарэчы, не было маладых палюбоўнiц — як правiла, гэта былi дамы сярэдняга ўзросту. Казанова кахаў, быў шчырым у сваiм каханнi, але сам нiкому не верыў. Адсюль яго варыянт сэксуальнага жыцця — 2,5 тысячы палюбоўнiц. Такi варыянт можа назiрацца ў дзяцей, якiя не атрымалi належнай любовi ад мацi.

Таму перад тым, як гаварыць пра нашу вернасць, адданасць аднаму партнёру, трэба мець на ўвазе, што было закладзена ў нас роднай матуляй. Дзiця, якое ведае, што яго любiць мацi, у 1,5-2 гады павiнна, што называецца, сесцi ёй на галаву. Бо разумее — бацька, дзед могуць быць строгiмi, а мацi — заўсёды любiць. Чалавек, якi адчуў на сабе матулiну любоў, атрымаў тую аснову, якая потым дазволiць яму любiць яшчэ кагосьцi. Калi гэтага не будзе, дзiця будзе камунiкабельным — з усiмi сябраваць, але… не будзе здольным нiкога выбраць. Як з iм лёгка "развiталiся", так i яно лёгка будзе развiтвацца.

— Чаму могуць прыцягнуцца адно да аднаго людзi з рознымi сэксуальнымi жаданнямi i магчымасцямi?

— Што ж, здараюцца памылкi… Большасць людзей адчуваюць "свайго" партнёра. I нараджаецца гэта адчуванне з першай сустрэчы. Мы адразу бачым тэмперамент чалавека, паступова знаёмiмся з яго стаўленнем да тых цi iншых рэчаў, яго светапоглядам, нарэшце, поглядам на сэкс. I калi партнёрка, скажам, не любiць прыцiскацца, цалавацца, але трывае ўсё гэта, то можна меркаваць, што яна разглядае мужчыну як добрую партыю, або проста ёй "трэба выйсцi замуж". Цалкам вiдавочна, што з эратызмам i здавальняючым сэксам у названай пары будуць праблемы.

Калi рашэнне аб цесным зблiжэннi, пражываннi пад адным дахам прымаецца на ўзроўнi розуму, без эратычнага жадання, развiць сэксуальнасць надзвычай складана. Для сэксуальнай гармонii ў згаданай пары ад мужчыны спатрэбяцца доўгiя гады цярпення. Яму трэба будзе прыкладаць вялiкiя намаганнi i спадзявацца, што калi-небудзь "плацiна прарвецца"… Як правiла, партнёраў з рознай сэксуальнасцю хапае на 3-4 гады прыцiркi, пасля чаго адносiны разрываюцца.

— Значыць, вы не раiлi б уступаць у шлюб без эратычнага жадання?

— Не раiў бы.

— А без дашлюбнага сэксу?

— А платанiчнае каханне — гэта таксама сэкс. На фоне платанiчнага прыцягнення аднойчы абавязкова з’явiцца патрэба ў ласках — так званы "смутак цела", на падставе якога потым i сфармiруюцца сэксуальныя адносiны. Французы кажуць, што закладзеная ў нас сэксуальнасць раскрываецца менавiта на этапе аддачы ласкам. А яшчэ замежнiкi ўпэўненыя, што жаночая сэксуальнасць раскрываецца ў руках толькi каханага чалавека. I тое, што ў мужчын нiжэй поясу, абсалютна нi пры чым. Як толькi жанчына адчула, што можа даверыць мужчыну сваё цела, як толькi аддалася яго ласкам, у галаўны мозг паступае адпаведны зарад. Там, у пэўных аддзелах мозгу, i адбываецца "перавод" ласкi ў аргазм. Вось чаму, калi жанчыну лашчыць нелюбiмы чалавек, калi яна проста "трывае", гэтыя аддзелы застаюцца ў глыбокiм сне. Праўда, з узростам жанчына можа перажыць аргазм у любым выпадку. Змена гарманальнага фону ў 35-40 гадоў здольная прывесцi жанчыну да сэксуальнай цягi. Нават калi яна не будзе ў гэты час жыць палавым жыццём, у яе будуць аргазмы ў сне — у сярэднiм 3-4 разы ў год. Гэты час лiчыцца росквiтам жаночай сэксуальнасцi.

— Вы калiсьцi сцвярджалi, што з пункту погляду iдэальнага сэксу найлепшым чынам спалучаюцца "дарослыя" жанчыны i юныя мужчыны. I адпаведна юныя дзяўчаты з "дарослымi" мужчынамi…

— Гэта таму, што жаданне, якое ўзрастае ў жанчын блiжэй да 35-40 гадоў, iх сэксуальны максiмум здольныя рэалiзаваць толькi 25-гадовыя прадстаўнiкi моцнага полу. А што датычыцца мужчын ва ўзросце, то маладыя жанчыны спрыяюць падаўжэнню мужчынскага эратызму.

— Добра ўладкавалiся…

— А iнакш навошта ўся гэта жаночая iндустрыя прыгажосцi — касметыка, салоны, жаданне ў любым узросце выглядаць сэксуальна? За 35 гадоў маёй практыкi я не сустрэў яшчэ мужчыну, якi атрымаў бы сэксуальнае ўзбуджэнне пасля таго, як даведаўся, што жонка абаранiла доктарскую дысертацыю. Не бывае такога!

— Вы сказалi выглядаць сэксуальна… Што гэта азначае?

— Тут лепш гаварыць пра сэксапiльнасць. Калi быць дакладным, то эратычная прывабнасць уяўляе сабой сукупнасць манеры паводзiнаў i знешняга воблiку iндывiдуума. У англаамерыканскай лiтаратуры прыжыўся менавiта тэрмiн "сэксапiльнасць", якi таксама азначае сэксуальны заклiк, сэксуальна ўзбуджальны тып паводзiнаў. Акрамя таго, iснуе жаргоннае ласкавае культавае слова "сэксi" — значыць, той, хто валодае эратычнай прывабнасцю, куды ўваходзяць адзенне, прычоска, жэсты i г.д. Абсалютная большасць сучасных жанчын лiчыць, што сэксуальная прывабнасць найбольш выражаная ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў.

— Усiм трэба быць сэксапiльнымi?

— "Трэба" — не зусiм дарэчнае слова. Гэта залежыць ад шэрагу момантаў. Калi вы думаеце, што можаце застацца ў баку ад гэтага паняцця, запытайце ў сябе: навошта вы робiце макiяж, набываеце штосьцi новае з адзення i г.д. Адна 60-гадовая дама казала, што не можа выйсцi без макiяжу нават у краму. Паводле яе слоў, калi яна адзначала для сябе, што "мужчыны сёння чамусьцi не азiраюцца на мяне", вярталася дадому i аналiзавала — што з ёю не так? Гэта яскравы прыклад таго, як жанчына адчувае сябе сэксуальна прывабнай.

— Аднак у сэксуальнай прывабнасцi ёсць i адваротны бок. На цябе звярнулi ўвагу, а далей могуць зрабiць непрыстойную прапанову…

— Пачакайце. На вас звярнулi ўвагу… Вас гэта грэе?

— Грэе… Але ж за гэта, можа стацца, давядзецца расплачвацца!

— Спакойна, чаму адразу расплачвацца? На вас звярнулi ўвагу, i вам гэта прыемна. Гэта павышае вашу самаацэнку.

— Вы павiнны выступаць за тое, каб быў сэкс… А паводле вашага раскладу яго няма…

— Я выступаю за тое, каб чалавек атрымлiваў задавальненне ад сэксуальных зносiнаў. Мая задача — зрабiць чалавека шчаслiвым у гэтым сэнсе…

— Паставiм пытанне iнакш. Да вас прыходзiць жанчына i расказвае пра колькасць машын, якiя спынiлiся ля яе "не дарэмна". Яе сэксуальнасць разам з сэксапiльнасцю прынеслi свае рэальныя плады — быў сэкс. Вы падумаеце пра яе дрэнна?

— З аднаго боку, а мне якая рознiца? А з другога, поўнасцю пазбегнуць ацэнкi я, натуральна, не магу. Я лаўлю сябе на думцы, што хтосьцi з пацыентаў мне блiжэйшы па духу. Я як хiрург, якi павiнен якасна рабiць аперацыю i мульцiмiльянеру, i бамжу… Кожны чалавек сам павiнен вырашыць для сябе, што важна менавiта для яго. Калi ў той жа сям’i ўзнiклi сэксуальныя праблемы, калi аднаго з партнёраў перастала задавальняць сэксуальнае жыццё, значыць, трэба iсцi на прыём да сэксолага. Лепей удваiх. Разам мы хутчэй знойдзем выйсце з праблемнай сiтуацыi. Я падкажу, напрыклад, спецыяльную лiтаратуру. З яе дапамогай сэксуальныя адносiны, якiя пачынаюць пераходзiць у стан заняпаду, можна зрабiць больш разнастайнымi. Гэтаму нiколi не позна вучыцца.

— З якiмi праблемамi прыходзяць зараз мужчыны i жанчыны?

— Нiчога не мяняецца. Часцей за ўсё мужчыны — са скаргамi адносна патэнцыi, жанчыны — з адсутнасцю жадання i аргазму.

— Цi ўсiм мужчынам так важна, каб жанчына дасягнула аргазму?

— Дзесьцi для паловы гэта важна. I гэтыя будуць мучыць няшчаснае цела партнёркi, пакуль не атрымаюць патрэбную рэакцыю. Многiя жанчыны, дарэчы, пасля без гумару пра гэта ўзгадваюць, маўляў, адпусцiў бы жывой… Для такiх мужчын жаночы аргазм — гэта крытэрый iх сэксуальнай самаацэнкi, умова якасцi iх уласнага аргазму. Для другой жа паловы моцнага полу актуальнасць гэтага пытання не такая вiдавочная. Адзiн мужчына, якi гадоў пятнаццаць пражыў у шлюбе, своеасаблiва матываваў наяўнасць аргазму ў сваёй жонкi: "яна ж не адмаўляецца". Але чаму яна не адмаўляецца — асобнае пытанне. У жанчын наогул больш за сорак матывацый для ўступлення ў сэксуальныя адносiны, у мужчын — толькi чатыры.

— Матывацый, можа, i мала. Чаго не скажаш пра колькасць партнёрак, якiя выпадаюць на жыццё сярэднестатыстычнага мужчыны…

— Большасць мужчын досыць актыўныя дзесьцi да 35 гадоў. Прычым актыўнымi яны могуць быць нават з адной партнёркай. Потым з’яўляецца шэраг фактараў, якiя мяняюць сiтуацыю. Надыходзяць пэўныя гарманальныя змены, развiваецца прывыканне, адаптацыя. I вось у гэты момант жанчына павiнна падхапiць "сцяг першынства" i "павесцi" мужчыну за сабой! Французы кажуць, што калi жанчына не павядзе за сабой 30-гадовага мужчыну, то блiжэй да 40 за яе гэта зробiць iншая.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 января 2009 Здоровье и красота Святлана БАРЫСЕНКА, Звязда Сёння — сустрэча сэксолагам Мiнскага абласнога псiханеўралагiчнага дыспансэра Дзмiтрыем КАПУСЦIНЫМ, якi дае некалькi агульных карысных тлумачэнняў адносна надта iнтымнай сферы жыцця.— Напэўна, праблема можа заключацца i ва ўзаемапрыцягненнi людзей з рознай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика