Медыкi рэкамендуюць не купляць свежую свiнiну ў месцах несанкцыянаванага гандлю
Медыкi рэкамендуюць не купляць свежую свiнiну ў месцах несанкцыянаванага гандлю
Ужыванне свежай свiнiны, набытай у месцах несанкцыянаванага гандлю, небяспечнае iнфiцыраваннем трыхiнелёзам. Цяпер гэта актуальна як нiколi: у Беларусi пачаўся сезон масавага забою свiней на падворках. "Не знаходзячы часу прынесцi мяса на праверку ў ветэрынарную службу, некаторыя прыватнiкi рэалiзуюць яго з рук па невысокiх цэнах", — паведамiў карэспандэнту агенцтва "Мiнск—Навiны" галоўны дзяржаўны ветэрынарны ўрач Мiнска Іосiф Рамашка. Мiж тым, адзначыў спецыялiст, "у сталiцы падворны забой забаронены". Аднак свежанiну могуць прывесцi ў Мiнск з рэгiёнаў. У 2008-м, удакладнiў спецыялiст, зафiксавана 4 выпадкi выяўлення лiчынак трыхiнел у мясе дзiкоў, забiтых на паляваннi. Мяса было праверана ветiнспекцыяй, таму ў ежу не ўжывалася. Нi вэнджаннем, нi саленнем, нi варкай, нi абсмажваннем знiшчыць лiчынкi немагчыма. Праз 2—4 тыднi з моманту заражэння (часам i праз 3—4 днi!) у пацярпелых з’яўляюцца высокая тэмпература (да 39 градусаў па Цэльсiю i вышэй), мышачныя болi, ацёкi павек, твару. Часам да iх далучаюцца скурны сып i кiшэчнае расстройства. Магчымы смяротны вынiк. Вольга ГРЫГОР’ЕВА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужыванне свежай свiнiны, набытай у месцах несанкцыянаванага гандлю, небяспечнае iнфiцыраваннем трыхiнелёзам. Цяпер гэта актуальна як нiколi: у Беларус
|
|