21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Страціўшы шапікі на прыпынках, не ўсе прадпрымальнікі знайшлі сабе працу

26.08.2009 15:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

19 января 2009 Экономика и бизнес
Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі Прайшло ўжо некалькі месяцаў, як з мінскіх прыпынкаў зніклі гандлёвыя шапікі, а разам з імі, у большасці выпадкаў, і навесы ад непагадзі для пасажыраў. Еўрарадыё вырашыла даведацца, чым цяпер займаюцца былыя прадпрымальнікі “прыпынкавага бізнэсу”.

У свой час Сяргей Паўлоўскі заплаціў за шапік каля 5 тысяч долараў. Зараз былы “карміцель” прадпрымальніка стаіць на ягоным лецішчы і гіне ад іржы. Купляць яго ніхто не хоча, а знайсці яму годнае прымяненне Сяргей не можа.

Сяргей Паўлоўскі: “А пад што яго ўладкуеш? Ні пад што. Паставіць яго нідзе не магчыма. Калі нават паставіць яго недзе ў прыгарадзе, то як туды працаваць ездзіць? Дорага будзе”.

Шапік з прыпынку Сяргей Паўлоўскі прыбраў яшчэ ўлетку. І да гэтага часу не знайшоў ніякага сабе іншага занятку - сядзіць без працы і без надзеі на нейкія змены ў лепшы бок у сваім жыцці.

Сяргей Паўлоўскі: “Так з таго часу і застаўся без справы. Планаў ніякіх пакуль няма і надзеі няма - поўная прастрацыя”.

Прадпрымальніца Алеся за свой шапік заплаціла 8 тысяч долараў. Прыбіраць яго давялося тэрмінова, нават увесь тавар прадаць не паспела. І каб не атрымаць ад Мінгарвыканкама штраф, вымушаная была шапік падарыць знаёмаму, які паабяцаў узяць на сябе ўсе клопаты па яго дэмантажы і вывазе.

Алеся: “У мяне ўжо не было дазволу на гандаль, але я працягвала прадаваць рэшткі тавару. Мяне выклікалі ў выканкам і пачалі пагражаць пазбаўленнем ліцэнзіі і вялікімі штрафамі. Мне далі некалькі дзён на тое, каб я вывезла шапік і яго не было на прыпынку. Вырашаць гэтае пытанне трэба было тэрмінова, я патэлефанавала свайму сябру, шапік яму быў патрэбны пад будынак для аховы, і ён арганізаваў яго дэмантаж ужо на наступны дзень”.

Сядзець без працы Алеся не магла і не хацела - на руках малое дзіця. І ўжо праз невялікі тэрмін занялася іншым, далёкім ад гандлю бізнэсам.

Алеся: “Я выкупіла памяшканне ва ўласнасць і ў гэтым памяшканні адкрыла майстэрню па рамонце адзення. Я лічу, што зараз гэта вельмі запатрабаваная паслуга”.

У прадпрымальніка Вадзіма шапік стаяў на прыпынку “Інстытут культуры”. Ён да гэтага часу ўзгадвае, як яго прыспешвалі вызваліць месца для ўстаноўкі “дзяржаўнага” навесу, але які нават праз месяцы так ў выніку і не з’явіўся.

Вадзім: “Тэлефанавалі і ажно прыпякалі, што мы ў тэрмін шапік не прыбіраем. Патрабавалі тэрмінова прыбраць, бо ў іх стаяць брыгады па ўстаноўцы навесаў і з-за нас не могуць іх паставіць. Я два тыдні бегаў, шукаў кран - была вялікая праблема знайсці кран і платформу, каб шапік вывезці. Я вывез і гляджу - прайшло ўжо два месяцы, а на тым месцы на прыпынку, дзе стаяў мой шапік, да гэтага часу нічога няма”.

Вадзім апынуўся прадпрымальнікам прадбачлівым. Кажа, калі яшчэ ў 2003 годзе ўлады пачалі гаворку аб неабходнасці прыбраць шапікі з прыпынкаў, ён вырашыў падстрахавацца і загадзя забяспечыў сябе іншай працай.

Вадзім: “Гэтая тэндэнцыя з шапікамі распачалася даўно, пачынаючы з 2003 года. Я не стаў чакаць, пакуль іх паўсюль прыбяруць, узяў памяшканне і адкрыў заалагічную краму. Жонка таксама іншую “кропку” адкрыла”.

У Вадзіма трое дзяцей - шматдзетная сям’я. Грошай з бізнэсу, які ў іх застаўся, не заўсёды хапае. Але, кажа, людзі, якія ў іх працавалі і зараз страцілі працу, пацярпелі яшчэ больш.

Вадзім: “Крыўдна, што ўлады не прапанавалі нічога наўзамен, не прапанавалі іншае месца. Проста выкінулі на вуліцу. Мне давялося ўсіх людзей пазвальняць - і як хочаш, так і круціся. Аднаго прадаўца я забраў у краму, а астатнія пайшлі шукаць сабе працу. Але без працы засталіся і кладаўшчыкі, і кіроўцы, якія вазілі тавар. У гэтым бізнесе было задзейнічана шмат людзей - не толькі прадаўцы”.

Дарэчы, нікому з прадпрымальнікаў гарвыканкам не кампенсаваў нават часткова панесеныя імі страты на набыццё шапікаў. Не кажучы ўжо пра грошы, якія яны былі вымушаныя заплаціць за тое, каб шапікі з прыпынкаў тэрмінова прыбраць.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 января 2009 Экономика и бизнес Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі Прайшло ўжо некалькі месяцаў, як з мінскіх прыпынкаў зніклі гандлёвыя шапікі, а разам з імі, у большасці выпадкаў, і навесы ад непагадзі для пасажыраў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика