Урад Расii абвясцiў новы прагноз па падзеннi курсу рубля
Урад Расii абвясцiў новы прагноз па падзеннi курсу рубля
Курс долара ў 2009 годзе можа скласцi 35,1 рубля, а iнфляцыя дасягнуць 13 працэнтаў. З такiм прагнозам выступiла мiнiстр эканамiчнага развiцця Расii Эльвiра Набiулiна на пасяджэннi прэзiдыўма ўрада. Па словах Набiулiнай, новы макраэканамiчны прагноз на 2009 год фармiруецца, зыходзячы з сярэднегадавой цаны на нафту ў 41 долар за барэль i спаду ў сусветнай эканомiцы на 0,3 працэнта. Падчас нарады прэм’ер-мiнiстр Уладзiмiр Пуцiн даручыў Мiнфiну адкарэктаваць бюджэт з улiкам гэтых лiчбаў. Нагадаем, што раней бюджэт разлiчваўся зыходзячы з 95 долараў за барэль i росту сусветнага ВУП на 4 працэнты. У першапачатковым трохгадовым бюджэце 2009—2011 гадоў рост курсу долара быў запланаваны з 24,7 да 27,3 рубля. Долар вырас да пачатку студзеня вышэй за 30 рублёў, а на працягу першых дзесяцi дзён падняўся яшчэ на 10 працэнтаў. Украiна пагадзiлася купляць расiйскi газ па 360 долараўКiеў пагадзiўся купляць расiйскi газ па цане 360 долараў за тысячу кубаметраў. Акрамя таго, "Газпрам" упершыню за апошнiя дзесяць гадоў будзе прадаваць палiва "Нафтагазу Украiны" без пасярэднiка, ролю якога з 2006 года выконвае кампанiя RosUkrEnergo. 17 студзеня прэм’ер-мiнiстры Расii i Украiны Уладзiмiр Пуцiн i Юлiя Цiмашэнка дасягнулi згоды ў пытаннi коштаў на газ для ўкраiнскага боку. Кошт палiва будзе фармiравацца, зыходзячы з формулы цаны на газ для еўрапейскiх спажыўцоў мiнус 20 працэнтаў. Пры гэтым у Расii будзе льготны тарыф на транзiт па стаўцы 2008 года. З 1 студзеня 2010 года цэны на расiйскi газ, як i на яго транзiт праз тэрыторыю Украiны, будуць еўрапейскiмi. 360—380 долараў — гэта цана ў першым квартале 2009 года. Ужо да чацвёртага квартала 2009 года цана на газ для Украiны можа скласцi ўсяго 145 долараў за тысячу кубаметраў, што нiжэй за цану, па якой Кiеў купляў газ у 2008 годзе. Гэта адбудзецца з-за падзення цаны на газ для ЕС, якая прывязаная да цаны на нафту з паўгадавой затрымкай. Цяпер цана на нафту вагаецца ў межах 40 долараў за барэль. Урад Расii забаранiў iншаземцам працаваць у рознiчным гандлiУрад Расii прыняў рашэнне абнулiць квоту на замежных працаўнiкоў для гаспадарчых суб’ектаў у сферы гандлю. Арганiзацыям i прадпрымальнiкам загадана прывесцi колькасць iншаземцаў у адпаведнасць з пастановай. У 2007 годзе ўрад прыняў пастанову аб забароне для iншаземцаў працаваць на рынках краiны. Квоты для iх былi панiжаныя з 40 працэнтаў да нуля. У пачатку снежня 2008 года старшыня ўрада Уладзiмiр Пуцiн падпiсаў пастанову, паводле якой квоты на iншаземных працоўных у цэлым па Расii павiнны быць скарочаныя ў 2009 годзе ўдвая. Першапачаткова планавалася прыцягнуць у Расiю 3,9 мiльёна працоўных мiгрантаў. Новая сiстэма кватавання прадугледжвае, што колькасць замежных працоўных, неабходных для ўсёй эканомiкi краiны i асобных яе галiн, вызначаюць урад. Раней гаспадарчыя суб’екты самi фармiравалi квоты, накiроўваючы заяўкi ў мiнiстэрства. Ізраiль даў Хамасу два днi на спыненне агнюУлады Iзраiля 19 студзеня заявiлi аб тым, што даюць Хамасу двое сутак для таго, каб канчаткова спынiць абстрэлы iзраiльскай тэрыторыi ракетамi "Касам", у адваротным выпадку прыстрашыўшы спынiць абвешчанае ў аднабаковым парадку перамiр’е i нанесцi ўдар у адказ. На працягу двух дзён Iзраiль абяцаў не рэагаваць на правакацыi iсламскiх баявiкоў з сектара Газа. Мiж тым, шэраг аглядальнiкаў лiчыць, што ХАМАС не ў стане ўзяць сiтуацыю ў сектары пад свой кантроль i прымусiць найбольш радыкальныя iсламскiя групоўкi спынiць ваенныя дзеяннi. Калi канфлiкт i далей будзе паглыбляцца, не выключана аднаўленне аперацыi "Лiты свiнец", якая першапачаткова мела на мэце звяржэнне ўлады ХАМАСа ў сектары Газа, аднак была перапыненая на другiм этапе. У ноч на 18 студзеня Iзраiль у аднабаковым парадку абвясцiў аб спыненнi агню i перамiр’i. Прадстаўнiкi ХАМАСа са свайго боку пагадзiлiся выконваць перамiр’е, аднак ва ўльтыматыўнай форме запатрабавалi ад Iзраiля на працягу сямi дзён вывесцi свае войскi з сектара Газа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Курс долара ў 2009 годзе можа скласцi 35,1 рубля, а iнфляцыя дасягнуць 13 працэнтаў. З такiм прагнозам выступiла мiнiстр эканамiчнага развiцця Расii Э
|
|