Што рабiць, калi ў доме пажар?
Што рабiць, калi ў доме пажар?
Парады мы атрымалi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС. Калi вы бачыце, што лiквiдаваць ачаг пажару ўласнымi сiламi немагчыма, выклiкайце выратавальнiкаў-пажарных. Зачынiце дзверы ў памяшканне, дзе пачаўся пажар, каб папярэдзiць распаўсюджванне агню. Паведамiце пра пажар суседзям, выведзiце ў бяспечнае месца састарэлых i дзяцей. Арганiзуйце сустрэчу падраздзяленняў МНС, пакажыце ачаг пажару i паведамiце пра наяўнасць у жыллi людзей. Калi эвакуявацца па лесвiчных маршах немагчыма, выкарыстайце балконную пажарную лесвiцу. Калi яе няма — выйдзеце на балкон, зачынiце за сабой дзверы i крыкамi або iншым спосабам прыцягвайце да сябе ўвагу. Падчас пажару нельга карыстацца лiфтам — яго кабiна можа спынiцца i ў вынiку вы апыняцеся ў пастцы. Калi выбрацца з кватэры немагчыма — застаньцеся ў ёй. Не адчыняйце дзверы i вокны, каб пазбегнуць прытоку паветра да ачагу пажару. Каб не атруцiцца прадуктамi гарэння, закрыйце адтулiны i шчылiны змочанымi ручнiком, анучамi. Калi ёсць магчымасць, палiвайце дзверы знутры вадой. Кладзiцеся на падлогу: там заўсёды ёсць свежае паветра. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парады мы атрымалi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС. Калi вы бачыце, што лiквiдаваць ачаг пажару ўласнымi сiламi немагчыма, выклiкайце выратавальнiк
|
|