Нацбанк: “Дзяржава больш не будзе стымуляваць рост заробкаў"
20 января 2009 Экономика и бизнес
Мара Нальшанская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Каб атрымаць крэдыт ад МВФ, Беларусь мусіла прадставіць міжнароднаму валютнаму фонду план па пераадоленні наступстваў сусветнага эканамічнага крызісу. Па словах намесніка начальніка ўпраўлення Нацбанка Беларусі Сяргея Дубкова, такі план быў прадстаўлены і прыняты. Але акрамя МВФ план гэты ніхто не бачыў. “Еўрарадыё” паспрабавала даведацца, што ў гэтым дакуменце? Сяргей Дубкоў: “Пры прыняцці рашэння савет дырэктараў МВФ разгледзеў план ураду і Нацбанка па рэагаванні на сусветны фінансавы крызіс. Гэта з’яўляецца адной з частак умоваў па даванні крэдытных рэсурсаў. План быў разгледжаны і прыняты, таму што ён распрацоўваўся сумесна з місіяй МВФ”. Сяргей Дубкоў агучыў Еўрарадыё некаторыя з крокаў антыкрызіснага плану. Напрыклад, наступны крок ураду - перагляд дырэктыўнага крэдытавання. Сяргей Дубкоў: “Першае: скарачэнне бюджэтных расходаў - то бок бездэфіцытны бюджэт. Адпаведнае рашэнне прынята. Далей - скарачэнне дырэктыўнага крэдытавання. Адпаведны перагляд дырэктыўнага крэдытавання робіцца. Гэта скарачэнне бюджэтных расходаў шляхам жорсткай рэгламентацыі заработнай платы. Адпаведнае рашэнне таксама прынята. Дэвальвацыя з’яўляецца тэхнічнай мерай, якая стабілізуе курсаўтварэнне, таму што нашы асноўныя гандлёвыя партнёры, у прыватнасці, Расія апошнім часам сур’ёзна дэвальвавала свой рубель і працягвае гэта рабіць і ў новым годзе - дэвальвацыя склала цяпер каля 25 адсоткаў. Яскравы прыклад - гэта Ўкраіна, чый таваразварот з Беларуссю ўжо больш за 5 мільярдаў долараў. Украіна на працягу кароткага часу дэвальвавала нацыянальную валюту ў адносінах да долара больш чым на 60%. Таксама МВФ вітаў новы спосаб курсаўтварэнне шляхам прывязкі да кошыку з трох валют: долара ЗША, еўра і расійскага рубля. Дадзеныя валюты ўлічваюцца ў кошыку практычна ў роўных памерах, што адпавядае валюце плацяжоў нашага гандлёвага балансу”. Наколькі верагодна дадатковая дэвальвацыя беларускага рубля, Сяргей Дубкоў прагназаваць не бярэцца. Ён нагадвае, што згодна з закладзенымі параметрамі, курс рубля будзе трымацца на цяперашнім узроўні +/- 5%. Аднак большая дэвальвацыя магчымая. Калі, напрыклад, расійскі рубель працягне падаць. Інакш беларускія тавары зробяцца неканкурэнтназдольнымі на замежным рынку, а на ўнутраным рынку Беларусі атрымае перавагу імпарт. Якім чынам будуць скарачацца бюджэтныя расходы, і што такое “аптымізацыя заробкаў”? Па словах Сяргея Дубкова, заробкі больш не будуць вышэйшымі за тэмпы росту вытворчасці: Сяргей Дубкоў: "У нас да апошняга часу - праўда, у мінулым годзе гэтая тэндэнцыя пачала мяняцца - тэмпы росту заробкаў былі вышэйшымі за тэмпы росту вытворчасці працы. Зараз гэтая ўвязка адбудзецца адназначна трактуемая. У мінулым годзе быў пералом. Тэмпы росту заробка зраўняліся з тэмпамі росту вытворчасці. Цяпер гэта будзе жорсткая рэгламентацыя з улікам таго, колькі прадукцыі вырабілі. Неабходныя адлічэнні зрабілі - а астатняе з’яўляецца заробкамі, а не так, што дзяржава, карыстаючыся эканамічнымі метадамі, стымулявала менавіта рост заробкаў". Банкір прызнае, што нават калі заробкі супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў намінальна не стануць меншымі, фактычна зарабляць стануць менш. Сяргей Дубкоў: “З улікам таго, што ёсць інфляцыя, ёсць павышэнне коштаў на пэўныя віды паслугаў - у прыватнасці па ЖКГ - тэмпы росту заробкаў могуць быць меншымі, чым тэмпы росту па гэтых паслугах”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 января 2009 Экономика и бизнес Мара Нальшанская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Каб атрымаць крэдыт ад МВФ, Беларусь мусіла прадставіць міжнароднаму валютнаму фонду план па пераадоленні наступстваў сусветнага эканамічнага крызісу.
|
|