Звальненнi выклiкаюць крадзяжы
Звальненнi выклiкаюць крадзяжы
З нажом на дзяцей
Пяць чалавек загiнулi ў вынiку панажоўшчыны ў бельгiйскiм дзiцячым садку.
Трагедыя адбылася ў фламандскiм горадзе Дэндэрмонд, што ў 30 кiламетрах на захадзе ад сталiцы Бельгii. Там узброены нажом мужчына ўварваўся ў адзiн з дзiцячых садкоў. Паводле папярэднiх звестак, зламыснiк забiў двух дарослых i траiх дзяцей. Яшчэ 20 малых былi параненыя. Невядомы спрабаваў уцячы на веласiпедзе, але быў затрыманы палiцыяй. Былы вязень узначалiў "Аль-Каеду"Былы зняволены турмы Гуантанама саудавец Саiд Алi аль-Шыхiры пасля таго, як у 2007 годзе выйшаў на волю, узначалiў аддзяленне "Аль-Каеды" у Йемене. Больш за тое, паводле некаторых звестак, узначалiўшы гэта аддзяленне, ён стаў адным з галоўных арганiзатараў тэрактаў, якiя адбылiся ў вераснi 2008 года каля амерыканскага пасольства ў Сане, у вынiку якiх загiнулi 16 чалавек. Як адзначае The New York Times, выпадак з Саiдам Алi аль-Шыхiры можа стаць дадатковай падставай для крытыкаў прэзiдэнта Барака Абамы, якi 22 студзеня падпiсаў указ аб закрыццi турмы для падазраваных у тэрарызме на базе ў Гуантанама. Брытанскiя сем’i пазбаўляюцца жылля з-за даўгоў па iпатэцыКолькасць выпадкаў адчужэння нерухомасцi ў разлiк пагашэння запазычанасцi па iпатэцы ў Вялiкабрытанii на працягу мiнулага года павялiчыўся на 92 працэнты. Статыстыка паказвае, што сёння кожныя дзесяць хвiлiн адна брытанская сям’я пазбаўляецца сваёй нерухомасцi. Толькi ў трэцiм квартале 2008 года банкi адабралi за даўгi больш 13,1 тысячы дамоў. Пры гэтым усе эканамiчныя паказчыкi сведчаць пра тое, што ў будучынi сiтуацыя будзе толькi пагаршацца. Сёння пратэрмiноўку выплат па сваiм iпатэчным крэдыце маюць 340 тысяч брытанскiх пазычальнiкаў. Пры гэтым памер даўгоў 75 тысяч сем’яў настолькi вялiкi, што банкi могуць запатрабаваць закладзенае па крэдыце жыллё ўжо ў 2009 годзе. Асноўнай прычынай такой сiтуацыi сталi рэкордныя тэмпы росту беспрацоўя ў краiне — кожны дзень аб сваiм закрыццi аб’яўляюць 85 брытанскiх фiрмаў. Звальненнi выклiкаюць крадзяжыЗвольненыя ў сувязi з эканамiчным крызiсам супрацоўнiкi, якiх работадаўцы часцяком пакiдаюць без прызначаных выплат па скарачэннi, у адплату нярэдка забiраюць з офiсаў прыналежныя кампанii рэчы. Як высветлiла падчас апытання газета "Труд", пакiнутыя без працы людзi прысвойваюць кампутары i кнiгi, а часам не грэбуюць нават канцтаварамi. Напрыклад, менэджар Андрэй прызнаўся, што ў апошнi дзень вынес з працы ноўтбук, пупрацоўнiк банка Алена расказала, што знесла з офiса пачак паперы для ксеракса, а сакратарка Алiна забрала з офiса ўсе канцтавары, даверху напакаваўшы багажнiк свайго аўтамабiля ўсякiмi арганайзерамi, папкамi i штодзённiкамi, не дзеля выгады, а таму што пакрыўдзiлася на начальнiка за звальненне, праўда, зараз яна не ведае, куды iх падзець. Некаторыя выкрадаюць у былых работадаўцаў "вечныя каштоўнасцi", так, праграмiст Яўген пажывiўся ў начальнiка на працы двума тамамi сачыненняў Джэка Лондана.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звольненыя ў сувязi з эканамiчным крызiсам супрацоўнiкi, якiх работадаўцы часцяком пакiдаюць без прызначаных выплат па скарачэннi, у адплату нярэдка з
|
|