Вiдэлец
Вiдэлец
Ад некага чуў цi, магчыма, недзе чытаў пра адзiн выпадак з першым касманаўтам зямлi Юрыем Гагарыным. Пасля свайго трыумфальнага палёту ён стаў адназначна самым вядомым чалавекам на зямлi, у тыя гады, гады пачатку асваення космасу. Вельмi шмат ездзiў па свеце, ва ўсiх краiнах быў прадстаўнiком не толькi СССР з яе касмiчнымi дасягненнямi, але ж быў i своеасаблiвым сiмвалам дасягнення ўсяго чалавецтва. І вось у Англii, на прыёме ў маладой тады яшчэ каралевы Лiзаветы, апынуўся за парадна, па ўсiх правiлах найстражэйшага брытанскага этыкету, накрытым сталом. А той этыкет прадугледжваў ля кожнага прыбора столькi вiдэльцаў, i вiдэльчыкаў, лыжак i лыжачак, што касманаўт разгубiўся. Нiхто не навучаў яго, рабочага хлопца, а потым ваеннага лётчыка, а потым i касманаўта першага набору, тонкасцям такога далiкатнага стала. Гэта зразумела i каралева i тактычна адсунула ўсе гэтыя прыборы ўбок, нiбыта сказала, што i сама ва ўсiх гэтым разбiраецца слаба... Вiдэлец. Нараджаецца чалавек — i не адразу ў яго ўжытку з’яўляецца гэта прылада. Пасля матчынага цела пазнае ён соску, лыжачку, кубачак. I толькi тады ўжо, калi навучыцца добра абыходзiцца за сталом, калi ў дзiцячай пясочнiцы прызвычаiцца да бясшкодных вiдэльцаў ды грабелькаў — даюцца яму сапраўдныя, але таксама яшчэ бясшкодныя вiдэльцы. А адкуль яны з’явiлiся, вiдэльцы? Яны былi першыя цi лыжка? Лыжка з’явiлася тады, калi з’явiлася ў чалавека нейкае варыва — не жменяй жа яго чэрпаць i не з катла нагбом сёрбаць. А вось першымi вiдэльцамi служылi самыя разнастайныя прылады, тое, што траплялася найперш пад руку, на што можна было накалоць кавалак мяса i спячы яго на агнi. Адам Мiцкевiч у сваёй славутай паэме "Пан Тадэвуш" апiсвае засценак беларускага шляхцiца, у тым лiку i новае прызначэнне вайсковых рэчаў за iх непатрэбнасцю: Даспехi i кальчуга нейкага жаўнера Ужываюцца як жалабы цi яслi ў стайнi: У iх буланаму сам гаспадар звычайна Закладвае на ноч ахапак канюшыны. Рапiры служаць пожагам для смажанiны На кухнi ў доме; гарт сваёй булатнай сталi Яны на векi вечныя адгартавалi. Бачыце, рапiры, халодная зброя, выкарыстоўвалася i як прыбор для смажання мяса. З iх жа потым i елi. Дарэчы, сёння так званыя шведскiя сталы — нярэдкасць у час нейкiх мерапрыемстваў i ў правiнцыi. Людзi да iх прызвычаiлiся. Прызвычаiлiся выпiваць i есцi, стоячы ля такога стала, выбiраючы на iм патрэбнае. I бутэрброды, канапкi, як кажуць у нашай мясцовасцi, як правiла, на такiх сталах праткнутыя драўлянымi шпажкамi — ямчэй браць. Вядома ж, яны i не напамiнаюць рапiры, пра якiя пiсаў Мiцкевiч, але ж... Нешта агульнае праглядаецца. У мяне ж ёсць, магчыма, спрэчнае меркаванне. Вiдэлец прыйшоў у чалавечы побыт ад вiл, якiмi розныя гаспадарчыя работы выконвалi, ды i зброяй яны служылi таксама. З нейкага кiнафiльма пра старыя часы помнiцца эпiзод: палае камiн, а ля яго сядзiць чалавек, трымаючы ў руках вiлы. I на кожным з трох яго зубоў нанiзаная тушка курыцы. Дарэчы, у старой беларускай мове слову вiдэлец, у сталовым яго разуменнi, адпавядалi — грабкi, грабчыкi, грабок, вiльцы. Ёсць нейкая паралель з прыладай сялянскай працы. Увогуле ж ёсць народы, якiя ў развiццi сваёй побытавай культуры абышлiся без вiдэльцаў. Славутыя палачкi, якiмi ядуць у Кiтаi, Японii — ды ў шмат якiх краiнах Азii. Яны, безумоўна, не падобныя на вiдэльцы, але выконваюць тую ж функцыю: браць з талеркi кавалачкi ежы. Азiяцкая кухня сёння, мяркуючы па колькасцi такiх рэстаранаў у сталiцы i буйных гарадах, карыстаецца попытам. А вось палачкi — думаю, менш, бо тут спрыт патрэбен адпаведны. А мы ж у сваёй маладосцi толькi пачыналi засвойваць азы правiльнага карыстання нават вiдэльцам. Яго трымаюць у левай руцэ, а нож у правай. Хоць, здавалася б, ямчэй i хутчэй есцi якраз наадварот. Ды i азы гэтыя прывiвалiся нам пакрысе, цi то ў школьнай сталоўцы, цi ў якiм больш цывiльным асяроддзi. А бацькi нашы прытрымлiвалiся меркавання, што вiдэлец iснуе для таго, каб ямчэй узяць яго ў правую руку, у левай — добрая луста хлеба. Ну, гэта простыя сяляне. А вось Уладзiмiр Караткевiч апiсвае гулянку ў шляхецкiм доме. Гэта з "Дзiкага палявання караля Стаха". Люблю гэтага песняра нашай зямлi яшчэ i за яго дакладнае веданне побыту беларуса розных часоў. I вось на вечарынцы ў пана Дубатоўкi падаюць запозненаму госцю Беларэцкаму пачастунак: "Хутка на маiм блюдзе ляжала вялiзная гусь з бруснiчным варэннем, iндыковая ножка з яблыкамi, салёныя грыбкi, дзесятак калдуноў, а з усiх бакоў толькi i чутно было: — А вось пампушачкi з часнаком... А вось, пане, кавалачак шыначкi дзiкага япрука... — А гэта што? — спытаў я, торкаючы вiдэльцам у нешта цёмнае ў талерцы. — Каханенькi ты мой, гэта ласiныя губы ў падсалоджаным воцаце..." Як бачым, сапраўды лукулаў стол, процьма разнастайнай ежы — i вiдэлец, звычайны вiдэлец для спажывання ўсяго гэтага. Крыху ранейшы час апiсвае расiйскi пiсьменнiк Аляксей Талстой у рамане "Пётр I". У сталовай пабудове, дзе харчуецца i цар: "К столу присаживались офицеры, моряки, мастера, усталые, замазанные смолой, забрызганные грязью. Вытянув чарку огненно-крепкой водки из глиняного жбана, брали руками что попадется с блюд: жареное мясо, поросятину, говяжьи губы в уксусе." А вось царскi любiмец Меншыкаў прыйшоў у госцi да афiцэраў. "Алексей принес из сеней капусту и штоф. Александр Данилович, отставляя холеный мизинец с большим бриллиантовым перстнем, осторожно налил одному себе, захватил с тарелки щепоть капусты с ледком, прищурясь, вытянул из чарки и, раскрыв глаза, начал хрустко жевать капусту". Так што i рукамi елi высакародныя. Няхай на гэтых руках каменне каштоўнае. Як простыя людзi. А ў простых людзей, у сялян-беларусаў шмат стагоддзяў таму з’явiлiся на стале i вiдэльцы. Мацi i старэйшыя аднавяскоўцы ўспамiналi, што ў пасляваненны час — калi не хапала нiчога: ад запалак i солi да адзення i абутку, а вось ежа нейкая вадзiлася — дэфiцытам былi i вiдэльцы. Прыстасавалiся адлiваць iх з алюмiнiю, якога ў тыя часы хапала — ад збiтых самалётаў, ад iншага пашкоджанага ваеннага рыштунку. Выраблялi ў глiне форму, расплаўлялi метал, вылiвалi не зусiм прыгожыя, але прыдатныя для паўсядзённага карыстання прылады. Абы было iх у нешта ўваткнуць. Адзiн такi забыты самаробны вiдэлец знайшоў яшчэ школьнiкам на гарышчы бацькоўскай хаты. Гнуўся ён вельмi лёгка, ды i зламаўся потым. У тыя часы на стале ўжо былi вiдэльцы таксама з алюмiнiю, але фабрычнай вытворчасцi, больш цвёрдыя, з дабаўленнем нейкага металу. Потым прыйшлi часы металiчнага посуду, нержавейкi. А ў сямiдзясятыя гады гаспадынi ўжо старалiся, каб дзе-небудзь па знаёмстве знайсцi мельхiёравыя лыжкi, нажы ды вiдэльцы. Гэта было пiскам моды. Сёння ў багатых свая мода, свой посуд на стале. А разам з тым вельмi часта перавага аддаецца аднаразоваму посуду, дзе i вiдэлец — з пластмасы, служыць адзiн раз. У час вайсковай службы я, як i iншыя салдаты нашай часцi, меў адносiны толькi з лыжкай, якая насiлася за халявай бота. Вiдэльцы нi ў салдацкай сталовай, нi ў салдацкiм рыштунку — кацялок, лыжка, кружка — прадугледжаныя не былi. Ды i есцi iмi не было чаго. Як правiла, на першае падавалася альбо капуста, альбо нейкi суп, а на другое — каша, да якой калi рыба, а калi кавалак мяса, дакладней, добра калi масёл, якi можна было абгрызцi, а то i проста кавалак варанага сала, якое елася толькi на пачатку службы i то з вялiкай галадухi. Было гэта ў пачатку сямiдзясятых, кармiлi пяхоту слабавата, толькi на вучэннях мы вылоўлiвалi ў кашы тушонку. Дастаткова сказаць, што за два гады службы мы з’ядалi дзве катлецiны — на 7 лiстапада, дзень Вялiкага Кастрычнiка. Вiдэлец можа стаць i халоднай зброяй. Як некалi казалi: "Два ўдары — восем дзюрак". I на завяршэнне ўсмiхнёмся. Помнiце, класiчны фiльм "Вясёлыя рабяты"? Статак хатняй жывёлы прарываецца ў маёнтак, дзе сабралiся госцi. Парсючок, пабаляваўшы на святочным стале, кладзецца на вялiзную талерку. Заходзiць слепаваты госць. Налiвае сабе чарачку, бачыць парсючка. Перчыць яму бачок, бярэ — па правiлах — у правую руку нож, у левую вiдэлец. I ўтыкае яго ў парсючка... Алесь Касцень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад некага чуў цi, магчыма, недзе чытаў пра адзiн выпадак з першым касманаўтам зямлi Юрыем Гагарыным. Пасля свайго трыумфальнага палёту ён стаў адназна |
|