Аляксандр Лукашэнка: Дзяржава чакае ад навукі прапаноў па мадэрнiзацыi эканомiкi
Аляксандр Лукашэнка: Дзяржава чакае ад навукі прапаноў па мадэрнiзацыi эканомiкi
Дзяржава ўскладае асаблiвыя надзеi на навуку пры рэалiзацыi iнвацыйнага курсу развiцця краiны i вырашэннi задач iмпартазамяшчэння. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня, уручаючы дыпломы доктара навук i атэстаты прафесара навуковым i навукова-педагагiчным работнiкам. У рэспублiцы стала ўжо добрай традыцыяй уручаць дыпломы доктара навук i атэстаты прафесара ў днi, калi адзначаецца свята беларускай навукi, у знак высокай ацэнкi ролi вучоных у жыццi краiны, павагi да iх працы i грамадскага прызнання поспехаў. Аляксандр Лукашэнка ўручыў дыпломы доктара навук i атэстаты прафесара 24 навуковым i навукова-педагагiчным работнiкам. Усяго ж за 2008 год навуковы патэнцыял Беларусi папоўнiлi 53 дактары i 568 кандыдатаў навук. Навукова-педагагiчны корпус краiны павялiчыўся на 71 прафесара i 664 дацэнтаў. Колькасць прысуджаных вучоных ступеняў у параўнаннi з 2007 годам павялiчылася з 584 да 621, пры гэтым колькасць дактароў навук не змянiлася, а колькасць кандыдатаў навук павялiчылася з 531 да 568. Па колькасцi прысуджаных вучоных ступеняў на першым месцы знаходзяцца медыцынскiя навукi (124 чалавекi), далей iдуць тэхнiчныя (121 чалавек), фiзiка-матэматычныя (59), эканамiчныя (46), фiлалагiчныя (41) i сельскагаспадарчыя (39). Кiраўнiк дзяржавы, выступаючы перад вучонымi i педагогамi, адзначыў, што ў сучасных умовах глабальнага эканамiчнага крызiсу ўсё больш актуальным становiцца забеспячэнне непарыўнай сувязi навуковых даследаванняў з практыкай, укараненне навiнак у вытворчасць, сацыяльную сферу i навучальны працэс. "Мы не можам i не хочам укладаць сродкi ў марнае тэарэтызаванне i распрацоўку надуманых тэмаў. Навука павiнна працаваць на краiну i, як любая iншая галiна гаспадаркi, ствараць якасны, канкурэнтаздольны iнтэлектуальны прадукт", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Таму ад вучоных чакаюць дзелавых прапаноў, зацiкаўленага ўдзелу ў рабоце па паслядоўнай мадэрнiзацыi эканомiкi краiны. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што неабходна максiмальна захаваць вытворчасць, рабочыя месцы, асвойваць новыя рынкi збыту прадукцыi, развiваць, перш за ўсё, прыкладныя даследаваннi, якiя дапамогуць прадпрыемствам займаць новыя нiшы ўнутры i за межамi краiны, i перамагаць у канкурэнтнай барацьбе. Кiраўнiк дзяржавы лiчыць немалаважным i той факт, што ўдалося прыцягнуць маладых i перспектыўных даследчыкаў, што асаблiва прыметна ў медыцынскай, тэхнiчнай i сельскагаспадарчай навуках. Павялiчылася таксама доля кандыдатаў i дактароў у ВНУ абласных гарадоў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсе, каму сёння ўручаюцца дыпломы доктара навук i атэстаты прафесара, маюць дачыненне да распрацоўкi актуальных напрамкаў сучаснай навукi, непарыўна звязаных з вырашэннем важнейшых задач сацыяльнага i эканамiчнага развiцця краiны. А вынiкi iх даследаванняў запатрабаваны жыццём. За апошнi час у краiне створана сiстэма навуковай атэстацыi, якая ўвабрала ў сябе ўсё лепшае, што было напрацавана ў ранейшыя гады, улiчыла сусветны вопыт, патрэбнасцi развiцця дзяржавы. Аднак, нягледзячы на гэта, Аляксандр Лукашэнка лiчыць неабходным яшчэ больш павысiць патрабаваннi да суiскальнiкаў вучоных ступеняў. "Няхай дактароў навук будуць дзесяткi, але толькi пры ўмове, што яны павiнны пакласцi на стол тое, за што заўтра возьмуцца работнiкi вытворчасцi. Я выводжу за дужкi фундаментальныя даследаваннi. Доктарская дысертацыя — гэта адкрыццё. Іншага падыходу быць не павiнна. I не дай Бог, мы выявiм хоць адну дысертацыю, пабудаваную выключна на апiсальным прынцыпе! Такiя вучоныя са ступенямi нам не патрэбны", — заявiў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што ў гэтым павiнны быць зацiкаўлены i самi вучоныя. На яго думку, дзяржава мае права запатрабаваць вынiк, паколькi iдзе насустрач, павялiчваючы "цану" вучонага: i зарплаты, i розныя даплаты маладым вучоным. "Патрабаваннi павялiчацца. Прашу гэта ўлiчыць i не чакаць дадатковых нарматыўных актаў, каб рэалiзаваць гэта патрабаванне", — сказаў беларускi лiдар. Ён таксама дадаў, што ў блiжэйшы час асабiста праверыць, як выконваецца пастаўленая перад урадам, Нацыянальнай акадэмiяй навук задача забяспечыць адпаведнасць навуковых даследаванняў патрабаванням сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны, iх практычную карысць, эфектыўнасць укладання сродкаў у навуку. На завяршэнне сустрэчы Прэзiдэнт адзначыў, што атрыманне дыплома — гэта не толькi знак прызнання прафесiйных заслуг, але i вялiкi аванс на будучыню, i падзякаваў вучоным за iх мэтанакiраванасць i карпатлiвую працу, а таксама iх настаўнiкам за выхаванне дастойных вучняў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржава ўскладае асаблiвыя надзеi на навуку пры рэалiзацыi iнвацыйнага курсу развiцця краiны i вырашэннi задач iмпартазамяшчэння. Аб гэтым заявiў Прэ |
|