...
...
Суд Ленiнскага раёна Магiлёва прыгаварыў да 6 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi былога старшыню прафкама Магiлёўскай абласной бальнiцы С. Мураўёву. Як было выяўлена, яна неаднаразова брала хабар за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб прадастаўленнi жылля ў iнтэрнаце i аб выдачы пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне. Упершыню беларускiя медыкi выратавалi жыццё гадаваламу хлопчыку, якi праглынуў батарэйку. Калi дзiця праглынула батарэйку, нiхто не заўважыў. Праз 6 дзён, калi хлопчыку стала зусiм дрэнна, яго з Клецкага раёна тэрмiнова прывезлi ў Мiнск у дзiцячы хiрургiчны цэнтр. Кiслата ўжо прапалiла ўнутраныя органы — стрававод i трахею. Дзве брыгады медыкаў — хiрургi, кардыяхiрургi — 6 гадзiн змагалiся за жыццё Мiкiты. Зараз хлопчык знаходзiцца ў рэанiмацыi, харчуецца праз трубку, ежа адразу паступае ў страўнiк. У будучынi яму давядзецца сфармiраваць штучны стрававод. Медыкi заклiкаюць бацькоў быць пiльнымi, не пакiдаць малых без нагляду. За мiнулы тыдзень у Мiнску галалёдныя траўмы атрымалi 290 чалавек. Больш за ўсё пацярпелых — чвэрць ад усяго лiку — было ў чацвер. Амаль палова ад лiку тых, хто быў шпiталiзаваны, атрымалi пераломы, астатнiя — чэрапна-мазгавыя траўмы. Пракуратура Дзяржынскага раёна ўзбудзiла крымiнальную справу па факту гiбелi кранаўшчыка ў Фанiпалi. Учора ранiцай пры падзеннi казловага крана на тэрыторыi фiлiяла РА "Белаграсэрвiс" загiнуў кранаўшчык 1962 г.н. Надзвычайнае здарэнне адбылося пасля разгрузкi металiчных труб. Загiнулага з-пад завалаў дасталi супрацоўнiкi МНС. Папярэдняй прычынай падзення крана лiчаць зношанасць яго дэталяў — кран грузападымальнасцю 20 тон быў выпушчаны ў 1974 г. Прэзiдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў лiчыць мэтазгодным стварыць адзiную сусветную валюту пад эгiдай ААН. "Я думаю, што мы павiнны мець зусiм справядлiвую сусветную валюту, i не з адным эмiтэнтам, як гэта цяпер адбываецца. Гэта недэмакратычная, несвабодная, неканкурэнтная, непадкантрольная сусветная валюта (амерыканскi долар). Замест гэтага краiны свету павiнны дамовiцца пра тое, каб стварыць сусветную даходную адзiнку для абмену таварамi, якая была б прынятая ААН i кантралявалася адпаведнымi камiсiямi, i мы мелi адносiны да такой валюты", — сказаў ён на бiзнэс-форуме ў Дэлi. У снежнi мiнулага года сярэдняя цана жылой нерухомасцi ў штаце Калiфорнiя (ЗША) упала на 38 % у параўнаннi з тым жа перыядам 2007 года. Цяперашнi сярэднi кошт дамоў у Калiфорнii ($249 тыс.) — самы нiзкi за апошнiя 7 гадоў. У той жа час прадавальнасць дамоў вырасла на 18 працэнтаў. Адкрыты выклiк цяперашнiм эканамiчным цяжкасцям кiнуў японскi дызайнер Гiнза Танака, якi прадставiў першую ў сусветнай модзе дамскую сумачку коштам у $1 млн. На Тыднi высокай моды, што пачынаецца ў Парыжы, яна выклiкала сапраўдную сенсацыю. Сумачка выкананая з плацiны i ўпрыгожаная шматлiкiмi брыльянтамi. Прычым на яе ўжо паступiлi дзясяткi заявак. Адначасова была паказаная i самая дарагая сукенка, якая калi-небудзь выстаўлялася на продаж — коштам $5 млн. Яна ўпрыгожаная 3 тыс. брыльянтаў. Да яе можна набыць яшчэ жаночыя туфлiкi коштам у $1,5 млн. Іх асаблiвасць — у зашпiльках з адметнымi смарагдамi. Перад заключанымi адзiнай у Лiтве Панявежскай жаночай працоўнай выпраўленчай калонii з праграмай выступiла група мужчынскага стрыптызу. Шоу паглядзелi каля ста жанчын — столькi ўмяшчае глядзельная зала калонii. Як паведамiла мясцовая прэса, праграму гэтыя непрывычныя для выканаўцаў глядачкi прынялi гэтак жа, як паўсюды ўспрымаюць жанчыны — апладысментамi, воклiчамi, пiскам. Праграма, якую група выканала бясплатна — як дарунак напярэдаднi Дня закаханых — адрознiвалася толькi тым, што глядачкам было забаронена дакранацца да артыстаў, выходзiць на сцэну. ПОУНЫ АБЗАЦ
Палiцыя амерыканскага горада Джэсеп арыштавала 39-гадовую жанчыну за тое, што яна не вярнула своечасова ў бiблiятэку кнiгу. Кнiгу коштам у 13,95 долара чытачка ўзяла ў бiблiятэцы ў красавiку мiнулага года. Пасля гэтага супрацоўнiцы бiблiятэкi па тэлефоне i па пошце неаднаразова напамiналi ёй аб неабходнасцi вярнуць кнiгу. Нарэшце бiблiятэкары звярнулiся ў палiцыю. У вераснi афiцэр палiцыi наведаў дом забыўлiвай чытачкi i зноў напомнiў аб неабходнасцi вярнуць кнiгу цi заплацiць за яе. 22 студзеня жанчына была арыштаваная i змешчаная ў турму, адкуль выпушчаная пад даўгавую распiску ў 250 долараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню беларускiя медыкi выратавалi жыццё гадаваламу хлопчыку, якi праглынуў батарэйку. Калi дзiця праглынула батарэйку, нiхто не заўважыў. Праз 6 д
|
|