Аляксандр Лукашэнка: Беларусь высока цэніць пазiтыўныя крокi з боку ЕС
Аляксандр Лукашэнка: Беларусь высока цэніць пазiтыўныя крокi з боку ЕС
Беларусь высока цэнiць пазiтыўныя крокi з боку ЕС. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў iнтэрв’ю вядучаму еўрапейскаму iнфармацыйнаму тэлеканалу "Еўраньюс". Кiраўнiк беларускай дзяржавы таксама адзначыў, што Беларусь вiтае крокi ЕС па iнiцыятыве Усходняга партнёрства. "Мы вiтаем гэты пазiтыўны крок Еўрасаюза ў адносiнах да сваiх суседзяў. Гэта прагматычны, разумны i своечасовы крок ЕС", — лiчыць Прэзiдэнт. "Калi гаварыць аб пацяпленнi ў адносiнах Беларусi i ЕС, то ў iх ёсць пазiтыўныя моманты. Мы гэта высока цэнiм. Лiчым, што гэта той пункт адлiку, ад якога можна развiваць адносiны далей", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Па аб’ёме тавараабароту Еўрасаюз займае другое месца ў знешнiм гандлi Беларусi. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, "ёсць узаемны iнтарэс, i гэта падштурхоўвае нас да нармальных адносiнаў". У час гутаркi iшла размова аб гатоўнасцi Беларусi i ЕС весцi дыялог, у тым лiку i па пытаннях свабоды прэсы, выбарчага заканадаўства. Журналiста тэлеканала цiкавiла, наколькi моцна сусветны фiнансава-эканамiчны крызiс закрануў Беларусь, гучалі пытанні аб важнасцi нашай рэспублiкi як транзiтнай дзяржавы, аб адносiнах з Расiяй у святле пытання аб прызнаннi Беларуссю незалежнасцi Паўночнай Асецii i Абхазii. Тэлеканал "Еўраньюс" транслюецца ў 119 краiнах свету. Канал вядзе кругласутачнае вяшчанне, сумяшчаючы вiдэахронiку сусветных падзей i аўдыекаментарый на васьмi мовах: англiйскай, арабскай, iтальянскай, iспанскай, нямецкай, партугальскай, рускай i французскай.Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь высока цэнiць пазiтыўныя крокi з боку ЕС. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў iнтэрв’ю вядучаму еўрапейскаму iнфармацыйн
|
|