Экiпажу ДАI пашанцавала асаблiва
Экiпажу ДАI пашанцавала асаблiва
Маёры Iгар Макушэнка i Аляксандр Мельнiкаў пры аглядзе салона аўтамабiля "Фiят-Дуката" ў Навабелiцкiм раёне Гомеля знайшлi 40 паўлiтровых немаркiрованых бутэлек гарэлкi з этыкеткамi гомельскага прадпрыемства. Праз дзве з паловай гадзiны гэты ж экiпаж выявiў у салоне "Аўдзi А-6" чатыры скрынi з 16 пластыкавымi ёмiстасцямi аб’ёмам 5 лiтраў кожная, напоўненымi вадкасцю з пахам спiрту. Пры далейшым разборы з домаўладання вадзiцеля канфiскавана яшчэ 86 скрыняў, у якiх знаходзiлiся 344 такiя ж ёмiстасцi з аналагiчнай вадкасцю агульным аб’ёмам 1720 лiтраў. Такiм чынам за адзiн вечар супрацоўнiкi ДАI Гомельскага аблвыканкама канфiскавалi 1820 лiтраў алкагалiчнай вадкасцi. Усё дастаўлена ў аддзел унутраных спраў адмiнiстрацыi Навабелiцкага раёна Гомеля для далейшага разбору. Iрына Асташкевiч. Дарагi ўчастакСтаршыню Навамышскага сельскага Савета Баранавiцкага раёна ў свой час пазбавiлi пасады i абвiнавацiлi ў перавышэннi службовых паўнамоцтваў i падлогу — завялi крымiнальную справу. Вёска Зорная ўваходзiць у прыгарадную зону i зямельныя ўчасткi тут дарагiя. Старшыня сельскага Савета выдзелiў такi ўчастак беспрацоўнаму В. самастойна — без рашэння выканкама i без чаргi. Аформiў з В. фальшывую працоўную дамову i ўсклаў на яго абавязкi лабаранта-экспедытара па закупцы малака. Але гэта было толькi на паперы. Была выдадзена даведка, што В. працуе ў сельсавеце, якую той i падаў у Баранавiцкi аддзел па землеўпарадкаваннi для афармлення ўчастка зямлi. Як паведамiў старшы следчы пракуратуры Баранавiцкага раёна А. Шчарбакоў, справа была даведзена да суда i вось былы старшыня сельскага Савета атрымаў тры гады абмежавання волi без накiравання ў турму. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маёры Iгар Макушэнка i Аляксандр Мельнiкаў пры аглядзе салона аўтамабiля "Фiят-Дуката" ў Навабелiцкiм раёне Гомеля знайшлi 40 паўлiтровых не |
|