21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Работнiкам праблемных прадпрыемстваў акажуць дапамогу

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Работнiкам праблемных прадпрыемстваў акажуць дапамогу

Напрыканцы мiнулага — у пачатку гэтага года змяненнi вытворчай сiтуацыi былi адзначаны амаль на 150 прадпрыемствах Беларусi — такiя вынiкi спецыяльнага манiторынгу сацыяльна-эканамiчнага становiшча ў рэгiёнах, што наладзiла Федэрацыя прафсаюзаў. Пры гэтым варта заўважыць: у цэлым даследаванне было праведзена на некалькiх тысячах суб’ектаў гаспадарання краiны.

Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" начальнiк галоўнага ўпраўлення вытворчай i сацыяльна-эканамiчнай работы ФПБ Сяргей Сарокiн, даследаванне паказала, што напрыканцы снежня — у першай дэкадзе студзеня 13 прадпрыемстваў вымушана пайшлi на водпускi работнiкаў з аплатай у 2/3 тарыфнай стаўкi, 10 — без аплаты, 117 прадпрыемстваў выкарыстоўвалi 4-дзённы працоўны тыдзень, 3 прадпрыемствы — 3-дзённы, 1 — двухдзёнку. Прычым у асноўным цяжкасцi датычылiся суб’ектаў гаспадарання, якiя арыентаваныя на экспарт.

Разам з тым вынiкi падобнага манiторынгу ў другой дэкадзе студзеня крыху iншыя. У прыватнасцi, скарацiлася колькасць суб’ектаў гаспадарання, якiя выкарыстоўвалi водпускi, у рэжыме 4-дзёнкi працавалi ўжо 30 прадпрыемстваў, у рэжыме 3-дзёнкi — 2, а прадпрыемстваў, якiя працавалi па двухдзёнцы, не засталося ўвогуле. Да слова, заўважыў Сяргей Сарокiн, сёння кiраўнiцтва большасцi "праблемных" суб’ектаў гаспадарання адзначае, што асноўныя цяжкасцi са збытам прадукцыi прыйдуцца менавiта на І квартал. Надалей сiтуацыя пачне паляпшацца.

Тым не менш, паведамiў Сяргей Сарокiн, з улiкам магчымых змяненняў становiшча, прафкамам суб’ектам гаспадарання краiны рэкамендавана аказваць неабходную матэрыяльную дапамогу работнiкам прадпрыемстваў, што адчуваюць цяжкасцi. Таксама не выключаецца варыянт, што дапамога работнiкам гэтых прадпрыемстваў можа быць з боку галiновых прафсаюзаў i Федэрацыi прафсаюзаў.

Апроч таго, прафкамам рэкамендавана рабiць захады для папярэджання звальненняў, больш асцярожна падыходзiць да ўзгаднення нарматыўных актаў, што прымаюцца кiраўнiцтвам суб’ектаў гаспадарання, сачыць, каб у выпадку выкарыстання па ўзаемнай згодзе вымушаных водпускаў работнiкам выплачвалася як мiнiмум 2/3 тарыфнай стаўкi, узмацнiць кантроль за выкананнем працоўнага заканадаўства i ў тым лiку — наладзiць на "праблемных" прадпрыемствах кансультацыi юрыстаў. Адначасова ў ФПБ не выключаюць, што ў пэўных варунках прафкам можа пагадзiцца на часовае прыпыненне некаторых выплат, вызначаных у калектыўных дагаворах. Праўда, падкрэслiў Сяргей Сарокiн, гаворкi пра поўнае выключэнне з калектыўных дагавораў гэтых выплат iсцi не павiнна.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы мiнулага — у пачатку гэтага года змяненнi вытворчай сiтуацыi былi адзначаны амаль на 150 прадпрыемствах Беларусi — такiя вынiкi спецыяльнаг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика