У Беларусі i Еўрасаюза ёсць узаемная цiкавасць да развiцця дыялога
У Беларусі i Еўрасаюза ёсць узаемная цiкавасць да развiцця дыялога
У Беларусi i Еўрасаюза ёсць узаемная цiкавасць да развiцця дыялога, i гэта стымул для выбудоўвання нармальных адносiнаў. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў iнтэрв’ю аднаму з вядучых еўрапейскiх СМІ — тэлеканалу "Еўраньюс". Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што апошнiм часам у адносiнах Беларусi з ЕС намецiлася пацяпленне. "Калi гаварыць аб пацяпленнi ў нашых адносiнах, то, шчыра кажучы, у iх ёсць пазiтыўныя моманты. Мы гэта высока цэнiм. Лiчым, што гэта той пункт адлiку, пункт апоры, ад якога можна развiваць нашы адносiны. У тым, што мы зацiкаўлены ў адносiнах з Еўрапейскiм саюзам, аб гэтым няма чаго i спрачацца", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Гаворачы аб еўрапейскай iнiцыятыве Усходняга партнёрства, Аляксандр Лукашэнка заявiў, што Беларусь вiтае гэты пазiтыўны крок з боку Еўропы ў адносiнах да сваiх суседзяў. "Гэта вельмi прагматычны, разумны i своечасовы крок ЕС. Таму мы вельмi станоўча на гэта глядзiм", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Што ж датычыцца ўдзелу беларускага прадстаўнiка ў пражскiм самiце ў рамках Усходняга партнёрства, то Аляксандр Лукашэнка лiчыць непрынцыповым, на якiм узроўнi будзе прадстаўлена наша краiна. "Што датычыцца Прагi, я лiчу, што гэта непрынцыпова, хто туды паедзе. Пытанне не ў гэтым. Мы будзем абмяркоўваць тыя праблемы, якiя заключаны ва Усходнiм партнёрстве", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Паводле яго слоў, Беларусь i ЕС звязваюць цесныя гандлёва-эканамiчныя адносiны. Па аб’ёму тавараабароту Еўрасаюз займае другое месца ў знешнiм гандлi Беларусi. У мiнулым годзе яго аб’ём склаў прыкладна $22 млрд. "Гэтым усё сказана. Гэта наш прагматычны iнтарэс", — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. У той жа час у iснуючай сёння ў свеце сiстэме выклiкаў Беларусь дапамагае вырашаць Еўрасаюзу многiя пытаннi, пачынаючы ад спынення транзiту наркотыкаў i нелегальных мiгрантаў i заканчваючы транзiтам энерганосьбiтаў. На думку Прэзiдэнта, Еўропа вельмi зацiкаўлена ў гэтым. "Гэта значыць, ёсць узаемная цiкавасць, i гэта падштурховае нас да нармальных адносiнаў. Ну i потым, у ХХI стагоддзi хiба можна сядзець за плотам i глядзець праз яго адзiн на аднаго?! I тое, што цяпер адбываецца, мы ацэньваем пазiтыўна", — сказаў беларускi лiдар. Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што праведзеныя восенню ў Беларусi парламенцкiя выбары адпавядалi ўсiм патрабаванням Еўрапейскага саюза i АБСЕ. "Мы не пабаялiся апошнiя выбары правесцi так, як хацелі Еўрапейскi саюз i АБСЕ. I ўсё роўна не дагадзiлi. Вось гавораць аб дэмакратычных стандартах, якiм нашы выбары не адпавядалi. Ведаеце, я ўжо тады не ведаю, як праводзiць выбары?! Мы iх праводзiлi так, як нам паказвала Еўропа. Яны прыязджалi да нас ад Еўрасаюза, ад АБСЕ i гаварылi: "Вось у вас гэта — не так, трэба — так". Добра, будзе так. Мы рабiлi ўсё па патрабаваннях Еўрапейскага саюза. I ўсё роўна "непразрыста", i ўсё роўна "недэмакратычна". I наогул, паўстае пытанне: а ў АБСЕ якiя дэмакратычныя стандарты? Пакажыце мне гэтыя дэмакратычныя стандарты, якiм павiнны адпавядаць выбары ў краiнах — членах АБСЕ. Няма такiх дэмакратычных стандартаў. Iдзе звычайная балбатня. Усё гэта палiтызавана да немагчымасцi", — сказаў Прэзiдэнт. На яго думку, "тое, што адбываецца пасля выбараў рэальна — i ёсць прызнанне таго, што ўсё ж такi выбары былi прымальныя". "Я не спрачаюся, не без недахопаў, i заканадаўства наша мае пэўныя выдаткi, як i ў iншых дзяржавах. Усё гэта прыходзiць з часам. Наша заканадаўства такое, якое наша жыццё, наша эканомiка, наша грамадства, грамадскi лад. Калi мы будзем ствараць законы не пад тое жыццё i рэалii, якiя iснуюць, яны проста не будуць дзейнiчаць", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Ён таксама дадаў, што ў Беларусi будуць стварацца тыя законы, якiя патрэбны беларускаму народу i якiя пры гэтым не закранаюць iнтарэсы еўрапейцаў. Беларусь — iнтэрнацыянальная краiна з талерантным, працавiтым народам, якi нiкому не стварае праблем. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што ў нашу краiну на пастаяннае месца жыхарства ўжо больш за дзясятак гадоў прыязджае ў 10 разоў больш насельнiцтва, чым выязджае. "Гэта ж паказчык. Калi б так было дрэнна, нiхто б не ехаў. У нас не хапае насельнiцтва. I мы з задавальненнем вiтаем людзей, якiя да нас едуць", — сказаў ён. Беларусь мае намер выканаць ролю сувязнага звяна памiж Усходам i Захадам. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь праводзiць з Расiяй адзiную палiтыку, гэта брацкая краiна, якая з’яўляецца стратэгiчным партнёрам, саюзнiкам. У той жа час выбудоўваюцца адносiны з Еўропай. "Жывём жа мы ў адным доме. I мы ганарымся тым, што ў нас добрыя адносiны з расiянамi, выбудоўваюцца адносiны з Еўропай. I мы выканаем сваю ролю сувязнага звяна, моста памiж Усходам i Захадам", — заявiў Прэзiдэнт. Закрануўшы тэму сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што Беларусь у мiнулым годзе не вельмi ад яго пацярпела i змагла прыбавiць 10 працэнтаў ВУП. На нашай краiне, эканомiка якой з’яўляецца экспартаарыентаванай, адбiлася сусветнае падзенне попыту на прадукцыю. Аднак удалося выйграць за кошт больш нiзкай цаны. "Мы ўмелi эканомiць. Мы адчувалi, што бяда недзе не за гарамi. I даўно рыхтавалiся да таго, што можа быць горш. Таму ў нас сабекошт прадукцыi быў нiжэйшы, i мы маглi даволi якасную прадукцыю прадаваць па больш нiзкiх цэнах. I калi адбылося падзенне попыту насельнiцтва, людзi, вядома, купляюць, але ўжо значна больш танную прадукцыю. Хто яе можа прапанаваць? Мы, беларусы. Таму ў нас ёсць падзенне попыту, зразумела. Але пакуль што ў большасцi выпадкаў прадукцыю куплялi", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў думку, што фiнансавы крызiс мог бы ўвогуле не закрануць Беларусь, калi б не панiка на сусветных фiнансавых рынках: "Мы не гулялi ў пiрамiды, не ўдзельнiчалi ў гэтых фондавых спекулятыўных аперацыях. Мы ў гэта не гулялi. Нас за гэта моцна крытыкавалi, але мы не кiнулi сваю эканомiку на Уолт-стрыт або на якую-небудзь iншую бiржу. Мы спакойна ўзнiмалi свае прадпрыемствы, калi трэба — прадавалi (але вельмi мала). У асноўным валаўтваральныя прадпрыемствы мы трымалi ў руках i развiвалi рэальны сектар эканомiкi. I гэта, вядома, нас выратоўвала. I фiнансавы крызiс, калi б не вось гэта панiка на фiнансавых рынках, ён, напэўна, нас увогуле не закрануў бы". Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка называе стратным праект газаправода "Паўночны паток" i лiчыць больш выгадным завяршэнне будаўнiцтва газаправода "Ямал-Еўропа". Самы зручны i кароткi шлях транзiту энерганосьбiтаў з Расii ў Еўропу праходзiць праз Беларусь, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. "Таму, я думаю, што трэба было ўсё ж такi дабудаваць газаправод "Ямал-Еўропа". Адну нiтку праклалi, трэба было пракласцi побач другую. Тым больш, уся iнфраструктура для гэтага была створана. I яшчэ прыкладна 25—30 мiльярдаў кубiчных метраў газу Еўропа атрымала б", — сказаў ён. "Нават калi пастаўляць праз Украiну, то гэта значна даражэй, не гаворачы ўжо аб "Паўночным патоку". Гэта, ведаеце, стратны праект. Але гэта справа Расii. Яна мае права распараджацца сваiмi рэсурсамi, пастаўляць iх так, як сёння дазваляе iм магчымасць. Дарэчы, па гэтаму "Паўночнаму патоку" вельмi шмат праблем", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. У той жа час Прэзiдэнт лiчыць, што будаўнiцтва "Паўночнага патоку" i "Паўднёвага патоку" не знiзiць ролю Беларусi як краiны — транзiцёра энерганосьбiтаў, паколькi ў Еўропе з кожным годам спажыванне прыроднага газу расце, а яго вытворчасць скарачаецца. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, сёння ў Еўропу праз Беларусь iдзе амаль 30 працэнтаў прыроднага газу i прыкладна 75—80 працэнтаў вуглевадароднай сыравiны — нафты. Нягледзячы на тое, што роля Беларусi ў пастаўцы энергетычных рэсурсаў у Еўропу вялiкая, Прэзiдэнт падкрэслiў, што не гэта робiць нашу краiну прывабнай для еўрапейцаў. Апошнiм часам у Беларусь прыязджае вялiкая колькасць прадстаўнiкоў буйнейшых транснацыянальных еўрапейскiх кампанiй, якiя нават ва ўмовах крызiсу гатовы iнвеставаць сродкi ў эканомiку краiны. "Праглядаючы тэлеперадачы, я пачуў ад аднаго буйнога бiзнэсмена, што ў Беларусi сёння можна зарабiць добрыя грошы. I гэта праўда. Парадак, стабiльнасць, працавiты, вельмi адукаваны народ, i, уклаўшы грошы, можна гарантавана атрымаць тое, на што разлiчваеш", — сказаў Прэзiдэнт. У пытаннi прызнання незалежнасцi Паўднёвай Асецii i Абхазii Беларусь не прымае нацiску нi з боку Еўропы, нi з боку Расii. "Мы прымем гэта рашэнне абсалютна дэмакратычна. У нас выбраны парламент, ён абмяркуе гэта пытанне, у рамках нашага заканадаўства ўнясуць прапанову, i мы вырашым гэту праблему, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я думаю, што Беларусь зробiць прагматычна, разумна i вельмi прыстойна ў адносiнах да народаў Абхазii i Асецii". Пры гэтым ён дадаў: "Гэта наша суверэнная справа — прызнаваць або не прызнаваць. I мы гэта пытанне будзем вырашаць спакойна, як Расiя i iншыя краiны падыходзiлi да яго вырашэння". Кiраўнiк дзяржавы таксама адзначыў, што нiколi не даваў абяцанняў Еўропе, што ў абмен на выбудоўванне дыялога з ЕС Беларусь не будзе прызнаваць незалежнасць гэтых рэспублiк. Прэзiдэнт нагадаў, што ў Беларусi заўсёды былi вельмi цесныя адносiны з Паўднёвай Асецiяй i Абхазiяй. У Беларусi не парушаюцца мiжнародныя стандарты адносна сродкаў масавай iнфармацыi. Прэзiдэнт лiчыць, што заходнiм журналiстам неабходна больш аб’ектыўна глядзець на працэсы, якiя адбываюцца ў краiне. "Не трэба перабольшваць, не трэба нас прыхарошваць, у нас праблем не менш, чым у еўрапейцаў. Але трэба гаварыць праўду. Калi аб’ектыўна i праўдзiва ўсё паказваць, гэта будзе выгадна i Еўропе", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Беларускае заканадаўства, у тым лiку i па пытаннях СМI, распрацоўвалася на аснове еўрапейскага. Таму, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, ён не бачыць нiякiх праблем са свабодай прэсы ў Беларусi, дэмакратычнасцю выбараў i дзейнасцю апазiцыi. Кiраўнiк дзяржавы таксама заявiў, што Беларусь вядзе з Еўрасаюзам дыялог у тым лiку i па гэтых пытаннях. Прэзiдэнт адзначыў, што не з’яўляецца прыхiльнiкам забаронных мераў. "Мы нiдзе нiчога не забаранялi. У нас ёсць празрыстае i дакладнае заканадаўства, распрацаванае на стандартах Еўропы: Францыi, Германii, Англii. Мы нiчога не выдумлялi, бралi ў iх лепшае, у тым лiку i ў Канстытуцыю. I калi нас пачыналi крытыкаваць, мы паказвалi, адкуль гэтыя нормы Канстытуцыi. Чаго нас за гэта крытыкаваць?! Калi нас пачыналi крытыкаваць, што мы недзе хулiганаў на вулiцы на месца ставiлi, — мы паказвалi нашаму народу кадры, якiя ў тым лiку i "Еўраньюс" транслюе, па Беларусi, па Францыi, па Германii, па iншых краiнах. Чым яны адрознiваюцца? Вось таму нiякiя стандарты адносна сродкаў масавай iнфармацыi, еўрапейскiя стандарты, тут не парушаны", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Гаворачы аб цяжкасцях з распаўсюджваннем друкаванай прадукцыi, якiя ўзнiкаюць у апазiцыi, Аляксандр Лукашэнка заўважыў: "Апазiцыя хацела б, каб мы iх газеты i друкавалi, i выдавалi, а цяпер ужо — каб мы i артыкулы пiсалi ў гэтыя газеты супраць сябе. Ну гэта нi ў адной дзяржаве немагчыма! Ну, такая ў нас апазiцыя...". "Я лiчу, што нiчога не трэба забараняць. Гэта наша вялiкая перавага перад апазiцыяй. Няхай людзi чытаюць, яны ведаюць Прэзiдэнта. У iх за 13 гадоў склалася пэўная думка пра яго. Людзi параўноўваюць, i адпаведны тады рэйтынг той газеты, якая не проста крытыкуе Прэзiдэнта, а паводзiць сябе проста непрыстойна ў адносiнах да яго", — дадаў ён. Аляксандр Лукашэнка таксама лiчыць, што Еўропа не цiкавiцца сутнасцю беларускай апазiцыi. "Вось трэба было б прыехаць i пацiкавiцца, адкуль гэтыя паны i што ж гэта за апазiцыя такая, якая змагаецца ўжо ў цэнтры Еўропы дзясятак з нечым гадоў i нiяк не можа хоць бы аднаго чалавека правесцi ў парламент, нават, шчыра кажучы, пры падтрымцы ўлады?! Таму нiхто тут апазiцыю не прыцiскае. I я жартам вельмi часта гаварыў: дай Бог любому еўрапейскаму лiдару такую апазiцыю, як у нас у Беларусi, i ён будзе вечна прэзiдэнтам, прэм’ер-мiнiстрам, або партыя вечна будзе перамагаць з такой апазiцыяй", — сказаў беларускi лiдар. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi i Еўрасаюза ёсць узаемная цiкавасць да развiцця дыялога, i гэта стымул для выбудоўвання нармальных адносiнаў. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Бел
|
|