У Венесуэле папярэджаны дзяржпераварот
У Венесуэле папярэджаны дзяржпераварот
Уступленне Польшчы ў зону еўра адкладаецца
Польшча ўступiць у еўразону не раней за 2015 год, а не ў 2012 годзе, як плануе
ўрад, заявiў журналiстам новы дарадца прэзiдэнта Польшчы па эканомiцы Рышард Бугай.
У чацвер Лех Качыньскi прызначыў Рышарда Бугая на гэтую пасаду.
"Думаю, што бясспрэчным з’яўляецца тое, што цяпер 2012 год (прыняцця Польшчай еўра) з’яўляецца цалкам нерэальным. Нават тэхнiчна гэта складана рэалiзаваць, не кажучы ўжо аб наступствах разбалансавання рынка ў сувязi з сусветным эканамiчным крызiсам", — сказаў Бугай. Паводле яго словаў, Польшча можа ўступiць у еўразону "не раней за 2015 год, прычым не раней, чым супакояцца фiнансавыя рынкi". Адзначым, што Польшча цяпер перажывае самы маштабны эканамiчны спад за дзесяцiгоддзе. Яна разам з Чэхiяй i Венгрыяй уступiла ў ЕС у 2004 годзе i абавязалася ў максiмльна магчыма кароткiя тэрмiны далучыцца да краiн еўразоны, якiя выкарыстоўваюць еўравалюту. Аднак цяпер iх мары няздзейсныя, лiчаць аналiтыкi банка Mоrgаn Stаnlеу, якi прадказвае далейшае падзенне курсаў усiх усходнееўрапейскiх валют. У Венесуэле папярэджаны дзяржпераваротПрэзiдэнт Венесуэлы Уга Чавес абвясцiў аб арышце двух капiтанаў Нацыянальнай гвардыi, якiх падазраюць у арганiзацыi змовы супраць урада i "падрыхтоўцы дестабiлiзацыйных планаў" супраць самога Чавеса. Як перадае Аssосiаtеd Рrеss, прэзiдэнт краiны паведамiў у эфiры дзяржаўнага тэлебачання, што ў змове таксама ўдзельнiчалi венесуэльскiя апазiцыянеры i былыя вайскоўцы, абвiнавачаныя ў здзяйсненнi тэрактаў у Каракасе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Венесуэлы Уга Чавес абвясцiў аб арышце двух капiтанаў Нацыянальнай гвардыi, якiх падазраюць у арганiзацыi змовы супраць урада i "падрых |
|