Суддзі Есьман і Паўлючук не знятыя з пасад
11 февраля 2009 Общество
Наша Ніва Суддзі Цэнтральнага суду Мінску Валеры Есьман і Тацяна Паўлючук працягваюць займаць свае пасады, паведаміў у сераду старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала. Знятая была толькі Алена Ільіна. Нагадаем, што ўсе суддзі былі названыя падчас антыкарупцыйнага дакладу Аляксандра Лукашэнкі ў лістападзе. Суддзі Есьман, Паўлючук і Ільіна пад ціскам тагачаснага пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра прымалі рашэнне на ягоную карысць. Лукашэнка асабіста даваў загад аб звальненні траіх служак Феміды, аднак у адстаўцы пакуль толькі адна Ільіна. "Па Паўлючук і Есьману канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае. Яго прыме асабіста кіраўнік краіны", — заявіў В.Сукала. Увогуле ж, за 2008 год у краіне было знята з працы чатыры суддзі. Аднаго з іх абвінавацілі ў незаконным захоўванні зброі і паляванні без ліцэнзіі. Таксама рыхтуецца экстрадыцыя з Польшчы ў Беларусь былога старшыні суду аднаго з раёнаў Магілёўшчыны, якога абвінавачваюць у хабарніцтве. (Гаворка пра былога старшыню Клімавіцкага суду сп.Цішкіна). Па словах Валянціна Сукалы, летась дзве трэці суддзяў адпрацавалі без памылак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 февраля 2009 Общество Наша Ніва Суддзі Цэнтральнага суду Мінску Валеры Есьман і Тацяна Паўлючук працягваюць займаць свае пасады, паведаміў у сераду старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала.
|
|