Васiля Быкава чытаюць як у Беларусi, так i ў Расii
Васiля Быкава чытаюць як у Беларусi, так i ў Расii
Чарговыя (сёмы i восьмы) тамы поўнага збору твораў Васiля Быкава дэманстравалiся на мiжнароднай кнiжнай выставе ў Мiнску. 14-томнае выданне ажыццяўляе расiйскае выдавецтва "Время". І выдаўцы ўвесь час з 2005 года, калi пачаўся гэты праект, адчуваюць да яго цiкавасць, нягледзячы на тое, што поўны збор твораў Быкава ў Расii вырашылi выдаць па-беларуску. Дырэктар расiйскага выдавецтва "Время" Барыс Пастарнак патлумачыў цiкавасць расiян да творчасцi беларускага пiсьменнiка: "У нас адзiны спосаб успрымання рэчаiснасцi. I мне здаецца дзiўным, калi ў Расii шмат перакладаецца французскай, нямецкай, iтальянскай лiтаратуры i мала перакладаецца i выстаўляецца лiтаратуры суседзяў. Быкава па-руску выдаюць даволi шмат. Але нас вельмi захапiў гэты праект, таму што гэта, па-сутнасцi, першы сапраўдны, поўны Быкаў. Зразумела, спачатку трэба выдаць яго на роднай мове, а потым ужо па-руску. Праект выдання па-руску iснуе, i мы абяцаем яго ажыццявiць пасля заканчэння беларускага праекта. Гэтыя кнiгi карыстаюцца ўстойлiвым попытам". У сёмы i восьмы тамы ўключаны апавяданнi, якiя былi напiсаныя з 1949 года па 1972, яго мемуары "Доўгая дарога вяртання", "Парадоксы жыцця" i "Пункцiры жыцця". У восьмым томе можна прачытаць цёплыя словы Васiля Быкава ў адрас вядучага конкурсу апавяданняў "Звязды" Вiктара Казько. Вiктар Апанасавiч прыгадаў моманты, калi iх творчыя i чалавечыя шляхi перакрыжавалiся: "Доўгая дарога дадому прайшла праз Палессе. Можа, гэта была i мая дзетдомаўская дарога: там, дзе я жыў, пакiнуў памяць аб сабе Васiль Уладзiмiравiч. Да сённяшняга дня там стаiць бальнiца, якую, будучы дэпутатам Вярхоўнага Савета, прымусiў пабудаваць у Тураве Васiль Уладзiмiравiч. Да таго там у пакоях скакалi жабы, а цяпер людзi лечацца. Калi мы ездзiлi туды, то сустракаць Васiля Уладзiмiравiча i Iрыну Мiхайлаўну былi рады не толькi людзi, а i птушкi, буслы i качкi, i раслiны. Вiталi яго з тым, чым багаты гэты палескi край, рэчка Прыпяць, чым жыве там народ. Цяпер я вельмi рады вяртанню з нябёсаў, якое адбываецца, сапраўднага талента, вялiкага чалавека, вялiкага мысляра. Ён зноў iдзе да нас i не толькi праз гэтую прэзентацыю — у "Советском писателе" выйшла кнiга, у Кiраваградзе пастаўлены помнiк, у "Дзеяслове" амаль два гады iдзе публiкацыя яго твораў. Вяртанне сапраўднасцi да нас, на мой погляд, непазбежна. Бо апошняе слова на зямлi застаецца за творцам, хоць яго самога i няма". Часцiнка жывога Васiля Быкава ёсць у яго творах. У васьмi тамах, якiя ўжо выйшлi, апублiкаваная празаiчная спадчына пiсьменнiка. Але ў наступных тамах будзе змешчана драматургiя пiсьменнiка, кiнасцэнарыi, нарысы, публiцыстычныя артыкулы, iнтэрв’ю, лiтаратуразнаўчыя артыкулы i вялiкая перапiска. Сяргей Законнiкаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi, падкрэслiў: "Такая рэч, як "Доўгая дарога дадому" вельмi цiкавая для многiх людзей, не толькi для шараговага чытача, а для лiтаратуразнаўцаў. Таму што яна раскрывае многiя сакрэты, як стваралiся некаторыя творы Васiля Уладзiмiравiча, i там ёсць канкрэтныя дэталi, якiя нiдзе не прачытаеш. Не ўсё складна ў яго бiяграфii было, колькi яму выпала ўсялякiх выпрабаванняў, гэта ўсё можна адчуць сваёй душою. Я, напрыклад, пабыў у тых траншэях, у тых акопах, з якiх узвод Быкава пайшоў штурмаваць Кiраваград. Якраз у "Мёртвым не балiць" апiсваецца той страшны бой, калi яго iмя занеслi на абелiск сярод тых, хто загiнуў. Стаяў такi абелiск, дзе было пазначана, што тут пахаваны малодшы лейтэнант Васiль Быкаў. Але потым зрабiлi брацкую магiлу, i цяпер ужо стаiць iншы помнiк. Але калi я сам пастаяў у тых траншэях, то больш востра перажыў тое, што прачытаў у найвыдатнейшай аповесцi". Напэўна, чытаць кнiгi Быкава, якi сам не аднойчы быў на вастрынi жыцця, — гэта магчымасць кожнаму з нас адчуваць каштоўнасць свайго жыцця, праходзiць доўгую дарогу да Беларусi. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговыя (сёмы i восьмы) тамы поўнага збору твораў Васiля Быкава дэманстравалiся на мiжнароднай кнiжнай выставе ў Мiнску. 14-томнае выданне ажыццяўля |
|