Згарэў дом Васіля Хадзькова, які пратэстуе супраць таго, што яго высяляюць
17 февраля 2009 Общество
Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода З-за няўзгодненых дзеяньняў мэтрабудаўнiкоў згарэў дом Васiля Хадзькова, якi пратэстуе супраць таго, што яго высяляюць, не даючы асобнай кватэры. Напярэдаднi Васiль Хадзькоў зачынiўся ў доме i запалiў у печы, каб дымам прыцягнуць увагу менчукоў да сваёй праблемы. З-за будаўнiцтва лiнii мэтро ўздоўж праспэкту Дзяржынскага ў Хадзькова забралi дом зь зямельнай дзялянкаю, а ўзамен выдзелiлi двухпакаёвую кватэру — але не асобна Хадзькову, а разам з былой жонкай i яе паўналетнiм сынам. Васiль Хадзькоў перасяляцца адмовiўся i падаў у суд, але суд стаў на бок гарадзкiх уладаў i пастанавiў выселiць чалавека прымусова. 17 лютага да дома Хадзькова зноў пад`ехала будаўнiчая тэхнiка, а таксама мiлiцыянты. Васiля Хадзькова гвалтам зацягнулi ў "варанок" i адвезьлi ў Маскоўскi РАУС. Яму пагражае арышт за непадпарадкаваньне прадстаўнiкам улады. Тым часам дом пачалi зносiць. Кiраваў гэтым адказны супрацоўнiк "Дырэкцыi будаўнiцтва мэтро" Сяргей Няўразь. Магутны бульдозэр "Амкадор" зламаў палову дома, у тым лiку i неастылую печ. Празь некалькi хвiлiн у развалiнах зьявiлася полымя, якое хутка перарасло ў вялiкi пажар. Тушыць пажар прыехалi тры пажарныя аўтамабiлi, але дом Хадзькова за лiчаныя хвiлiны фактычна згарэў цалкам. Пры гэтым маглi пацярпець i пажарныя: будаўнiкi своечасова не адключылi кабэль, якi падводзiў да дома электрыку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 февраля 2009 Общество Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода З-за няўзгодненых дзеяньняў мэтрабудаўнiкоў згарэў дом Васiля Хадзькова, якi пратэстуе супраць таго, што яго высяляюць, не даючы асобнай кватэры. Напярэдаднi Васiль Хадзькоў зачынiўся ў доме i запалiў у печы, каб дымам прыцягнуць увагу менчукоў да сваёй праблемы. |
|