21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дырэктар музея: у свеце няма дакладнага разумення, хто такія беларусы

26.08.2009 15:24 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 февраля 2009 Культура
Радио TUT.BY

Сваімі разважаннямі наконт культурнай спадчыны беларускага народа падзяліўся з Радыё TUT.BY дырэктар Нацыянальнага музея гісторыі і культуры беларусі Сяргей Уладзіміравіч Вечар

Полный вариант беседы слушайте тут


Што дае людзям музей, у якіх напрамках працуе і якія асноўныя мэты музея?

Націянальны музей гісторый і культуры Беларусі - гэта вядучы музей гістарычнага профілю ў нашай краіне. На мой погляд, кожную краіну вызначаюць пэўныя сімвалы: сцяг, герб, гімн. Але ёсць і такія сімвалы, як наша Нацыянальная бібліятэка, гістарычны музей, у якім і жыхары нашай краіны, і турысты змогуць даведацца пра гісторыю і культуру нашага народа. І сённяшняя наша задача састаіць і ў тым, каб кожны беларус, кожны жыхар нашай краіны, а таксама той, хто прыязджае ў нашу краіну, змог наведаць музей, паглядзець на здабыткі гісторыі нашага народа і больше даведацца, хто такія беларусы, таму што не сакрэт, што яшчэ ў свеце няма дакладнага разумення, хто такія беларусы і чым яны адрозніваюцца ад рускіх, украінцаў, палякаў і гэтак далей. Задача гэта вельмі важная. На шляху гэтай задачы нам належыць шмат чаго зрабіць, і гэта тычыцца розных аспектаў. Па-першае, узняць матэрыяльна-тэхнічную базу нашага музея, каб, як кажуць, не сорамна было; у самым лепшым выглядзе паказаць нашыя цікавыя калекцыі. Ну і наперадзе яшчэ вялікі кавалак творчай працы. Магу сказаць, што на сённяшні дзень у нас у плане матэрыяльна-тэхнічнай базы з мінулага года вядзецца работа па рэканструкцыі шыкоўнага комплекса XIX-XX стагоддзя па вуліцы Фрунзе, 19 у стылі класіцызму. На самой справе да рэвалюцыі гэта быў вайсковы шпіталь, а ў савецкі час ён выкарыстоўвался ўжо ў вайсковых патрэбах, але зараз выглядае вельмі шыкоўна і нагадвае палац у прыгарадзе Пецярбурга.

У гэтым будынке не так даўно яшчэ быў нейкі корпус Міністэрства абароны. Цяпер гэта будзе толькі аддзяленне музея ці там будзе таксама нейкая ўстанова?

У 2005 годзе гэты будынак перададзены Міністэрствам абароны па распараджэнню кіраўніка дзяржавы на баланс Міністэрства культуры ў аператыўнае кіраванне нашаму музею. Як вы ведаеце, ёсць такая дзяржаўная інвестыцыйная праграма, па якой рэканструіруюцца важнейшыя аб’екты ў краіне. Нам прыемна, што ў мінулым годзе наш будынак таксама ўключаны ў гэтую праграму, і ўжо пачаліся работы па рэканструкцыі. На сённяшні дзень тэрмін заканчэння гэтых работ пазначаны як 2012 год, і я спадзяюся, што гэты тэрмін будзе вытрыманы. Хачу зазаначыць, што наш музей валодае самым багатым сховішчам у нашай краіне - 370000 адзінак асноўнага, дапаможнага і абменнага фонда экспанатаў. Натуральна, зараз яны размешчаны ў арэндаваных памяшканнях Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, і гэта не варыянт для нашага музея. Таму ўжо ў будынку на Фрунзе,19 прадуглежданы адпаведныя, на самым высокім еўрапейскім узроўні, умовы для захавання здабыткаў гісторыка-культурнай спадчыны нашага народа. Але такі палац не можа выкарыстоўвацца только як сховішча экспанатаў, і, натуральна, да яго павінна быць праторана сцяжынка наведвальнікаў. Таму частка плошчы будзе аддадзена пад экспазіцыйна-выставачныя праекты, акрамя таго, ёсць такі цікавы прыклад, які выкарыстоўваецца і ў Ёўропе, - гэта так званая сістэма адкрытых захаванняў фондавых калекцый.

Што гэта значыць?

Сусветны вопыт гаворыць аб тым, што пераважная большасць фондавых калекцый, якія знаходзяцца ў музеях, недасягальна для агляду наведвальнікамі. На еўрапейскім ці міжнародным узроўні паказваецца толькі 10-15% фондавых калекцый, астатнія гадамі, дзесяцігоддзямі знаходзяцца недасягальнымі. З аднаго боку, гэта добра, таму што адна з функцый музея - захаванне, але ж таксама і прэзентацыя, таму ўсё-такі кожны музей, кожная ўстанова думае, як бы паказаць свае скарбы, свае здабыткі ў большай ступені наведвальнікам. І адна з такіх формаў - гэта адкрытыя фондавыя калекцыі. У адрозненне ад выстаўкі ці ад экспазіцыі там няма такой навуковай прапрацоўкі. У аснову кожнай выстаўкі кладзецца нейкая ідэя ці думка, а тут наведвальнікам звычайна экскурсавод распавядае проста пра калекцыі. Цікавымі з’яўляюцца калекцыі, якія прадстаўлены нават без асобага этыкетажа, анатацый, а ідзе толькі гаворка экскурсавода. Мы думаем паказаць, напрыклад, нашу вельмі багатую калекцыю нумізматыкі. Пачынаецца яна яшчэ з манет антычнасці: старажнытная Грэцыя, Рым, Візантыя і гэтак далей - і да нашых дзён. Я думаю, што такі паказ накшталт нумізматычнага кабінета ў сістэме адкрытага захавання будзе вельмі дарэчы. Ёсць таксама іншыя, вельмі цікавыя калекцыі, якія ўсе не трапяць у будучую экспазіцыю, але могуць быць паказаны наведвальнікам у гэтай сістэме.

Ці вядзецца ў музеі праца з моладзю?

Безумоўна, сёння моладзь - адзін з асноўных кантынгентаў наведвальнікаў не толькі нашага музея, але і іншых устаноў. І моладзь заўсёды складае 70-80% наведвальнікаў. Гэта і школьнікі, і студэнты, і навучэнцы іншых устаноў. Не буду хаваць таго, што часяком, канешне, у музей воздяць планава, асабліва школьнікаў. Але мы б хацелі, каб наведванне музея не было такім у абсалютнай ступені прымусовым, а каб была і зацікаўленасць. Зрабіць гэта можна, калі разнастаіць спектар прапануемых намі паслуг. Гаварыць пра гэта можна шмат, тэма вельмі багатая. Апошні прыклад - Дзень святога Валянціна. Да яго наш музей падрыхтаваў адмысловую праграму, у якой знайшлі сваё месца і конкурсы, і бонусы па гэтых конкурсах, і былі запрошаны цікавыя музычная калектывы, якія выступалі ў стылі ад румбы, эстраднага танца да нямецкага джазу. Гэта выдатны калектыў Minsk City, які проста захапіў усю аўдыторыю. Акрамя таго, людзі даведаліся пра цікавыя гісторыі кахання знакамітых людзей, выдатных дзеячаў беларуская культуры. Наведвальнікі стаялі побач з партрэтамі гэтых асоб, было і музычнае саправаджэнне, і такія цікавыя аповеды. Потым мы, падводзячы вынікі гэтай праграмы, ацанілі, што аўдыторыя пераважала, безумоўна, моладзевая. Народ прымаў усё гэта вельмі зацікаўлена. Гэта ў нас першая спроба менавіта да гэтай даты, і я думаю, што не толькі ноч музеяў, якая заўседы збірае вялікую колькасць моладзі, але і Дзень святога Валянціна таксама стане традыцыйным святам у нашым музеі, на яго будуць збірацца людзі, і, канешне, пераважна моладзь.

Наколькі я ведаю, у свеце і з’яўляецца вельмі модным такі сродак, як нейкія мультымедыйныя праграмы, такія, як ваш Дзень святога Валянціна, калі ёсць пэўная музыка, візуальныя рэчы. А ці плануеце вы арганізоўваць яшчэ нейкія незвычайныя падыходы да музеяў, напрыклад, як ноч музеяў?

Мы проста абавязаны гэта рабіць, таму што ўзрастае канкурэнцыя, і гэта добра. Кануцрэнцыя ўзрастае нават сярод тых жа музейных устаноў у самім горадзе Мінске, у якім акрамя таго ёсць шмат іншых устаноў культуры. Малады чалавек мае вялікі выбар, куды яму пайсці. Мы не можам, канешне, прыцягваць толькі дэмпінгам. Цэны ў нас у музеі ў параўнанні з тэатрамі ці іншымі ўстановамі, канешне, дастаткова нізкія. Мы шукаем і іншыя спосабы, як бы крэатыўна падысці да гэтай справы, прыцягнуць наведвальнікаў. Таму ўжо зараз мы рыхтуем ноч музеяў, якая пройдзе ў гэтым годзе. У гэтай праграме будуць свае “разынкі”, якія зацікавяць людзей. Ноч музеяў як праект дастаткова раскручаная, і мы апошнім часам сутыкнуліся нават з такой з’явай: народу збіраецца столькі, што мы павінны зрабіць так, каб не нанесці шкоды і самаму музею. Калі людзей занадта многа, узнікаюць праблемы для экспанатаў. Таму мы будзем планаваць усё так, каб неяк развадзіць, скажам, групы людзей, каб не было вялікага натоўпу. А што тычыцца сучасных сродкаў, то нам вельмі прыемна, што сярод інфармацыйных спонсараў нашага музея з’яўляюцца парталы open.by, TUT.BY, і мы стараемся праз іх даваць рэкламу нашай дзейнасці.

Скажыце, ці можна людзям прыходзіць да вас са сваімі праектамі і прапанаваць, напрыклад, свой варыянт падачы інфармацыі?

Натуральна, мы заўсёды адчынены для ўсіх цікавых ідэй і праектаў. Мы ў самім калектыве часта робім нешта накшталт мазгавых атак. Самае складанае - гэта брак ідэй. Калі ёсць ідэя, то рэалізаваць яе можна па-любому, але цікавыя ідэі на вагу золата. Таму мы заўсёды з задавальненнем выслухаем і ў мерах магчымага будзем спрыяць рэалізацыі. Да нас часта звяртаюцца з выставачнымі праектамі, з праектамі нейкіх мерапрыемстваў.

Гэта значыць, што звычайнаму беларускаму грамадзяніну можна прыйсці і прапанаваць: ведаеце, я цікаўлюся пэўнай тэмай, давайце зробім такую экспазіцыю?

Калі гэта ідэя не фата-маргана, а прыбліжана да жыцця, я думаю, што гэта магчыма без праблем.

Ёсць пытанне па тапаніміцы: адкуль увогуле бяруцца назвы, якія потым даюць гарадам, мястэчкам, вёскам, вуліцам?

Тэма тапанімікі вельмі цікавая, вельмі абшырная. Я не з’яўляюся такім буйным спецыялістам у тапаніміцы, але заўсёды гэта тэма мяне цікавіла, прываблівала, і я лічу, што гэта вельмі важная тэма. Часта мы, калі называем дзіця, кажам: як ты дзіця назавеш, так і складзецца яго жыццё. Гэта тычыцца і тапанімікі. Тапаніміка Беларусі мае сваю працяглую гісторыю. Калі мы зараз цікавімся, чаму той ці іншы насельніцкі пункт мае такую назву, то часамі гэта назва сягае ў раннеславянскі, а то і ў даславянскі перыяд. Тапаніміка дапамагае нам прасачыць тыя ці іншыя асаблівасці рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку асаблівасці і лінгвістычныя, і чыста геаграфічныя, і ландшафтныя, і шмат чаго іншага. Мы дакладна ведаем, што чым далей едзеш ад Мінска ў бок Вільні, тым больш сустракаецца балцкіх назваў населеных пунктаў. Таксама мы можам адзначыць, дзе арэалы балцкіх плямёнаў перасякаліся з арэалам славянскіх плямёнаў. Мы ведаем, якія славянскія плямёны ў свой час засялялі Беларусь: яны шлі на тэрыторыю Беларусі з захаду, і ў назвах населеных пунктаў, а таксама ў гідронімах часцяком адбіваюцца назвы гэтых славянскім плямёнаў - Дулебы, Славенія, Крывічы і г.д. Скажам, у Маладзечанскім раёне ўвогуле побач знаходзяцца две вёскі: Літва і Палачаны - гэта своеасабістае памежжа Полацкага княства і Вялікага княства Літоўскага. Гэта ўсё дае падставы навукоўцам для разважання, для высноўвання тэорый адносна этнагенэзу беларусаў. Безумоўна, вялікая колькасць тапонімаў адлюстроўвае проста мясцовыя асаблівасці, такія як Залессе, Забалоцце, Замагілле і гэтак далей. Ёсць тапонімы, якія звязаны з персаналіямі, з цэлымі сем’ямі, якія сяліліся ў той ці іншай мясцовасці. Наша тапаніміка - гэта такая ж гісторыка-культурная каштоўнасць, як нерухомыя архітэктурныя помнікі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 февраля 2009 Культура Радио TUT.BY Сваімі разважаннямі наконт культурнай спадчыны беларускага народа падзяліўся з Радыё TUT.BY дырэктар Нацыянальнага музея гісторыі і культуры беларусі Сяргей Уладзіміравіч ВечарПолный вариант беседы слушайте тут Што дае людзям музей, у якіх напрамках працуе і якія асноўныя мэты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика