Карупцыйных злачынстваў паменшала
Карупцыйных злачынстваў паменшала
На калегii Генеральнай пракуратуры былi разгледжаны пытаннi выканання заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй. Паводле слоў намеснiка генеральнага пракурора Вiктара КОНАНА, у цэнтры ўвагi — пытаннi барацьбы з карупцыяй у цэлым i хабарнiцтвам у прыватнасцi. Апошняе, дарэчы, у структуры карупцыйнай злачыннасцi складае каля 30 працэнтаў. Значная доля падобных злачынстваў прыпадае на раскраданне шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi i на службовыя падлогi. Адзiнкавыя выпадкi — перавышэнне службовых паўнамоцтваў цi атрыманне незаконнага ўзнагароджання. У адной з гучных крымiнальных спраў, якая расследуецца пракуратурай Гомельскай вобласцi, фiгуруе хабар у памеры 160 тысяч долараў. Другая крымiнальная справа мае дачыненне да Магiлёўскага агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельным кадастры, кiраўнiк якога за атрыманне хабару ў памеры 45 тысяч долараў атрымаў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам на 11 гадоў. Судовая практыка па крымiнальных справах паказвае, што 60 працэнтаў хабарнiкаў асуджаюцца да пазбаўлення волi, каля 20-i — да абмежавання волi, iншыя асобы нясуць пакаранне ў выглядзе папраўчых работ. Наогул летась выяўлена 2 735 карупцыйных злачынстваў, што на 11 працэнтаў менш, чым у папярэднiм годзе. Такая тэндэнцыя захоўваецца i на пачатку гэтага года. Па вынiках антыкарупцыйных праверак органамi пракуратуры ў мiнулым годзе былi ўзбуджаны 82 крымiнальныя справы. Напрыклад, пракуратурай Маскоўскага раёна г. Брэста ўзбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да дырэктара Брэсцкага хакейнага клуба. У палове выпадкаў нагодай да ўзбуджэння крымiнальнай справы становяцца заявы грамадзян i паведамленнi службовых асобаў дзяржорганаў, прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый. У больш як 40 працэнтах выпадкаў мае месца непасрэднае выяўленне органам крымiнальнага пераследавання звестак, якiя ўказваюць на прыкметы злачынства. Найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў выяўлена ў гандлi, прамысловасцi, органах дзяржаўнага кiравання, сельскай гаспадарцы, будаўнiцтве, ахове здароўя. Знiжэнне карупцыйнай злачыннасцi ў параўнаннi з 2007 годам назiраецца ў фiнансава-крэдытнай галiне, сельскай гаспадарцы, гандлi. Рост зафiксаваны ў галiне культуры, навукi, адпачынку i турызму, аховы здароўя, адукацыi. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На калегii Генеральнай пракуратуры былi разгледжаны пытаннi выканання заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй. Паводле слоў намеснiка генеральнага прак
|
|