21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як вырвацца з фінансавай блакады, альбо Законныя спосабы здабычы грошай у цяжкую хвiлiну

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як вырвацца з фінансавай блакады, альбо Законныя спосабы здабычы грошай у цяжкую хвiлiну

(Працяг. Пачатак у нумары за 25 лютага.)

У мiнулы раз пры даследаваннi выбранай тэмы мы спынiлiся на такiх шляхах здабычы грашовых сродкаў, як атрыманне пазыкi або крэдыту, дывiдэндаў ад акцый ААТ цi продажу гэтых каштоўных папер, пошуку падпрацоўкi. Сёння раскажам пра iншыя магчымыя спосабы — тэрмiнова або не вельмi — зарабiць пэўную суму.

Донарства — не бiзнэс

Такую высакародную, без перабольшвання, мiсiю, як донарства, нельга проста назваць адным з магчымых спосабаў атрымання грошай. Людзi здаюць сваю кроў i плазму, кiруючыся зусiм iншымi — не матэрыяльнымi найперш — памкненнямi. Сродкi, што яны атрымлiваюць, гэта не заробак у звычайным разуменнi, а толькi кампенсацыя за магчымыя нязручнасцi. І тым не менш у некага можа ўзнiкнуць у жыццi сiтуацыя, калi менавiта праз донарства чалавек можа атрымаць пэўную суму грошай. Пра ўсе нюансы гэтай працэдуры мы папрасiлi расказаць загадчыка аддзялення камплектавання i медыцынскага засведчання донарскiх кадраў Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра гематалогii i трансфузiялогii Тамару Нiканчык.

— Донарам, згодна з заканадаўствам, можа быць толькi грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Гэта па-першае. Па-другое, у кожнай службы крывi свой рэгiён, якi яна абслугоўвае. Скажам, мы — Мiнск i Мiнскi раён. Гэта значыць, што ў службу крывi грамадзянiн павiнен звяртацца па месцы сваёй прапiскi (рэгiстрацыi), — патлумачыла Тамара Аляксандраўна.

Патрабаваннi да здароўя патэнцыяльнага донара надзвычай жорсткiя. Катэгарычна забараняецца здаваць кроў людзям, якiя перахварэлi на вiрусныя гепатыты, туберкулёз, сiфiлiс, людзям з наркатычнай залежнасцю, хворым на алкагалiзм, ВIЧ-iнфiцыраваным, з iншымi захворваннямi. Перад здачай крывi цi яе кампанентаў трэба прайсцi медагляд i мець на руках даведку аб усiх перанесеных хваробах, праходжаннi флюараграфii, жанчынам — заключэнне гiнеколага. Увогуле, служба крывi валодае нават больш поўнай iнфармацыяй пра стан здароўя донара, чым палiклiнiка па месцы яго жыхарства. За адзiн раз у донара бярэцца доза крывi ў 450 мiлiлiтраў. Наступны раз яе можна здаць толькi праз 60 дзён, але ў донара-мужчыны за год можа быць пяць крываздачаў, а ў донара-жанчыны — не больш за чатыры. Плазму i клеткi крывi можна здаваць праз кожныя 14 дзён, пасля пяцi такiх працэдур — месяц перапынку. Выходзiць, за квартал можа быць не больш за пяць плазмаздачаў.

— Здачы крывi — бясплатная. Донарам выплачваецца грашовая кампенсацыя за харчаванне з разлiку 45 працэнтаў ад базавай велiчынi (15 750 рублёў) плюс выплачваецца 1,5 базавыя велiчынi (52 500 рублёў) за два працоўныя днi, калi грамадзянiн вызваляецца ад выканання сваiх працоўных абавязкаў: у дзень здачы плюс даецца яшчэ адзiн дадатковы вольны дзень, якi чалавек можа выкарыстаць у любы зручны для яго час (адразу, далучыць да водпуску), — сказала далей Тамара Нiканчык. — У гэтыя днi за грамадзянiнам захоўваецца выплата сярэдняга заробку: 26 250 рублёў за дзень. Калi ў донара гэты сярэднядзённы заробак большы, напрыклад, складае 50 тысяч рублёў, ён бярэ даведку са сваёй бухгалтэрыi за апошнiя тры месяцы. Такiм чынам, донар крывi атрымлiвае кампенсацыю ў памеры 68 250 рублёў плюс 52 тысячы рублёў за два днi (або большая сума ў залежнасцi ад сярэдняга заробку).

Пры здачы плазмы крывi грашовая кампенсацыя налiчваецца аналагiчным шляхам: памянёныя 68 250 рублёў плюс 0,75 працэнта ад базавай велiчынi за адну дозу плазмы цi 1,5 базавыя — за двайную. Пры здачы двайной дозы выходзiць 120 750 рублёў плюс выплата сярэдняга заробку з разлiку 26 250 рублёў за адзiн дзень або большай сумы згодна з пададзенай даведкай аб сярэднiм заробку грамадзянiна за апошнiя тры месяцы. Усе сродкi выплачваюцца за кошт службы крывi.

Як адзначыла напрыканцы размовы Тамара Аляксандраўна, колькасць донараў застаецца стабiльная. На працягу года адзначаюцца толькi сезонныя ваганнi, скажам, летам, асаблiва ў лiпенi-жнiўнi, калi распачынаецца час масавых водпускаў, колькасць донараў крыху змяншаецца. I яшчэ. Хоць запасаў крывi з рэдкiм адмоўным рэзус-фактарам дастаткова, Тамара Нiканчык выказала пажаданне, каб такiя людзi звярталiся ў службу крывi i станавiлiся донарамi.

Плюсы: высакародная мiсiя, прыстойная грашовая кампенсацыя.

высакародная мiсiя, прыстойная грашовая кампенсацыя.

Мiнусы: падыходзiць толькi для абсалютна здаровага чалавека.

падыходзiць толькi для абсалютна здаровага чалавека.

Кошт друкаванага слова

Некалi кнiга, як прынята было гаварыць, з’яўлялася лепшым падарункам. Цяпер жа нярэдка падчас рамонту хатнiя бiблiятэкi, што ранейшыя пакаленнi збiралi дзесяцiгоддзямi, больш маладыя проста выносяць на сметнiк. Не падымаецца рука так зрабiць цяпер хiба толькi ў пенсiянераў. Кнiгi яны па-ранейшаму нясуць у букiнiстычныя магазiны з надзеяй зарабiць дадатковую капейчыну. У сталiцы сёння працуюць дзве букiнiстычныя секцыi i дзве такiя ж кнiгарнi. Мы патэлефанавалi ў адну з iх, што на праспекце Незалежнасцi.

— Чэргi пераважна з пенсiянераў у нас кожны дзень. I крызiс тут, думаецца, нi пры чым — яны былi i раней, — зазначылi нам.

Як усё адбываецца? Таваразнаўца, якi дакладна ведае, якая лiтаратура можа карыстацца попытам у пакупнiкоў, адбiрае кнiгi i вызначае разам з клiентам цану. Камiсiя гандлёвай арганiзацыi складае 30 працэнтаў. Калi лiтаратуру на працягу пэўнага часу не купiлi, здатчык можа яе забраць. У гэтым выпадку некалi ён мусiў заплацiць кнiгарнi суму ў 3 працэнты ад кошту кнiгi, але цяпер гэтая норма адмененая.

Што сёння карыстаецца попытам i можа быць з карысцю для здатчыка рэалiзавацца праз букiнiстычныя магазiны? На якую суму грошай (i за якую лiтаратуру) можа разлiчваць такi чалавек?

Мастацкая лiтаратура прымаецца выбарачна. Некаторыя аўтары (напрыклад, Дзюма, Друён) у савецкiя часы выдавалiся мiльённымi накладамi, кнiгi гэтых i iншых аўтараў былi практычна ў кожнай хатняй бiблiятэцы. Адпаведна, цяпер яны каштуюць зусiм няшмат. У кнiгарнi "Злачынства i кара" можна купiць за 3 тысячы рублёў, гэтак жа як i "Пятра Першага". Перавага аддаецца класiцы, найперш той, што раней выдавалася ў невялiкай колькасцi. У кожнага аддзела цi магазiна свая пэўная спецыялiзацыя.

— Мы прымаем ад насельнiцтва лiтаратуру на эканамiчныя тэмы, падручнiкi (зразумела, не для школы), манаграфii. Безумоўна, i тут ёсць свае нюансы. Вучэбная лiтаратура, што карыстаецца найбольшым попытам, гэта падручнiкi па матэматыцы, фiзiцы. Яны павiнны быць максiмум 20-гадовай даўнiны па выпуску. Манаграфii — любых гадоў выдання. Добра разыходзiцца перакладзеная з нямецкай, англiйскай моваў такая лiтаратура — у савецкiя часы iснавалi вельмi добрыя выдавецтвы "Свет", "Прагрэс", — расказалi работнiкi букiнiстычнага магазiна. — За здадзеную вучэбную лiтаратуру здатчык можа атрымаць 5—10, 20 тысяч рублёў. Перакладзеная манаграфiя прынясе грамадзянiну 15—20—25 тысяч. За падпiсныя выданнi (у залежнасцi ад аўтара твора, колькасцi перавыданняў) можна атрымаць 70—100 i нават 150 тысяч рублёў.

Плюсы: адзiн з простых спосабаў; можна за грошы пазбавiцца ад лiтаратуры, якая вам не спатрэбiцца, а некаму прынясе карысць.

адзiн з простых спосабаў; можна за грошы пазбавiцца ад лiтаратуры, якая вам не спатрэбiцца, а некаму прынясе карысць.

Мiнусы: на вялiкiя сумы разлiчваць асаблiва не даводзiцца; ёсць, на мой погляд, i пэўны маральны момант...

на вялiкiя сумы разлiчваць асаблiва не даводзiцца; ёсць, на мой погляд, i пэўны маральны момант...

Здаць тавар на камiсiю

Калi мы "ўзялiся" распрадаваць кнiгi, дык чаму б не рэалiзаваць i шафу з-пад iх? Гэта не жарт — сёння ў Мiнску працуюць 6 магазiнаў i 2 секцыi камiсiйнага гандлю (iх колькасць застаецца нязменнай ужо працяглы час). Тым больш што, паводле слоў начальнiка аддзела арганiзацыi гандлю галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама Аляксея Раманава, найбольшым попытам у наведвальнiкаў "камiсiёнак" карыстаецца сёння менавiта корпусная мэбля рознага прызначэння.

Праўда, трэба ведаць, што пералiк рэчаў, якiя ў вас не прымуць на камiсiю, дастаткова вялiкi. Увесь яго прыводзiць не будзем, назавём, у прыватнасцi, парфумерна-касметычныя тавары; тавары бытавой хiмii; бялiзну; тавары для нованароджаных (бялiзна, цацкi, бутэлечкi); цацкi для дзяцей да трох гадоў, мяккiя цацкi; лекавыя сродкi i вырабы медыцынскага прызначэння, за выключэннем тэхнiчных сродкаў сацыяльнай рэабiлiтацыi для перамяшчэння (кiйкi, мылiцы, iнвалiдныя крэслы-каляскi, хадункi спецыяльныя для перамяшчэння хворых з парушэннем функцый нiжнiх канечнасцяў i iншыя); газавая апаратура без засведчання адпаведнымi службамi газавай гаспадаркi на прыдатнасць да далейшага выкарыстання i iнш.

Цэны на здадзеныя на камiсiю рэчы — дагаворныя, яны вызначаюцца сумесна з гандлёвымi работнiкамi. Звыш вызначанай сумы магазiн накiдвае "свае" 30 працэнтаў. Зразумела, тавар хоць i быў у карыстаннi, але павiнен мець добры стан. Рэчы прымаюцца на камiсiю па прад’яўленнi дакумента, што сведчыць асобу.

Пераацэнка тавару, калi яго не купяць, праводзiцца не больш за тры разы (пры згодзе камiсiянера iх колькасць можа быць павялiчана). Першая праводзiцца праз 20 дзён з даты заключэння дагавора камiсii, другая i трэцяя — не менш чым праз 14 дзён з часу папярэдняй пераацэнкi. Трэцяя пераацэнка прынятага на камiсiю тавару праводзiцца з выклiкам здатчыка-камiтэнта. Пры адмове апошняга ад трэцяй пераацэнкi яму вяртаецца прыняты на камiсiю тавар з пакрыццём камiсiянеру (магазiну) выдаткаў па яго захоўваннi, памер якiх вызначаецца дагаворам камiсii. Калi камiтэнт без уважлiвай прычыны не з’явiцца па выклiку, дык магазiн мае права знiзiць цану продажу прынятага на камiсiю тавару да цаны яго рэалiзацыi. Калi здадзеныя магазiнам рэчы знойдуць свайго пакупнiка, грашовыя сродкi павiнны быць выплачаны яму не пазней, чым на трэцi працоўны дзень пасля рэалiзацыi тавару.

Плюсы: можна пазбавiцца ад непатрэбных у гаспадарцы рэчаў за грошы; нехта зможа набыць патрэбнае за лепшыя, чым у звычайным гандлi, сродкi.

можна пазбавiцца ад непатрэбных у гаспадарцы рэчаў за грошы; нехта зможа набыць патрэбнае за лепшыя, чым у звычайным гандлi, сродкi.

Мiнусы: дастаўка; пры нiзкiм попыце на тавар — не хуткае атрыманне сродкаў або ўвогуле вяртанне яго назад.

дастаўка; пры нiзкiм попыце на тавар — не хуткае атрыманне сродкаў або ўвогуле вяртанне яго назад.

Сяргей РАСОЛЬКА.

(Працяг будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулы раз пры даследаваннi выбранай тэмы мы спынiлiся на такiх шляхах здабычы грашовых сродкаў, як атрыманне пазыкi або крэдыту, дывiдэндаў ад акцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика