Калі ў дагаворы запiсана...
Калі ў дагаворы запiсана...
У мяне два месцы працы, i па асноўным — улiк грамадзян з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў не вядзецца. Цi магу я ў гэтым выпадку стаць на чаргу ў арганiзацыi, дзе працую па сумяшчальнiцтве? А.Г., г. Гомель г. ГомельДзейнае жыллёвае заканадаўства не ўтрымлiвае спецыяльных дазваляльных або забараняльных нормаў па рэгуляваннi гэтага пытання. Пунктам 8 Палажэння аб парадку ўлiку грамадзян з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў, выдзялення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 лiстапада 2005 г. № 565) вызначана, што ўлiк грамадзян, што маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, працуюць (праходзяць службу) у дзяржаўных органах, iншых арганiзацыях, якiя маюць ва ўладаннi, карыстаннi жылыя памяшканнi i (або) ажыццяўляюць жыллёвае будаўнiцтва або прымаюць у iм долевы ўдзел, вядзецца па месцы працы (службы) гэтых грамадзян, а па iх жаданнi — таксама i па iх пастаянным месцы жыхарства. У пункце 5 названага Палажэння вызначана таксама, што арганiзацыi, якiя маюць ва ўласнасцi, на праве гаспадарчага вядзення або аператыўнага кiравання жылыя памяшканнi, у вызначаным парадку могуць прадугледжваць (па ўзгадненнi з уласнiкам або ўпаўнаважанай iм асобай) у калектыўных дагаворах дадатковыя падставы для прызнання ў сваiх работнiкаў патрэбы ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Пры гэтым паляпшэнне жыллёвых умоў такiх работнiкаў ажыццяўляецца толькi па месцы iх працы. Таму ўяўляецца, што калi па асноўным месцы працы грамадзянiна кватэрны ўлiк не вядзецца з-за адсутнасцi жыллёвага фонду i (або) магчымасцi ўдзелу ў жыллёвым будаўнiцтве (што павiнна быць афiцыйна пацверджана), а праца па сумяшчальнiцтве ў iншай арганiзацыi мае пастаянны характар, то работнiк-сумяшчальнiк можа быць прыняты на ўлiк асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў, у выпадку, калi гэта будзе ў вызначаным парадку прадугледжана ў калектыўным дагаворы. Вiктар САВIЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мяне два месцы працы, i па асноўным — улiк грамадзян з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў не вядзецца. Цi магу я ў гэтым выпадку стаць на чаргу ў а
|
|