Зямельнае пытанне патрабуе зразумеласцi i дакладнасцi
Зямельнае пытанне патрабуе зразумеласцi i дакладнасцi
На пытаннi чытачам выдання адказваў на "прамой лiнii" старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь Георгiй Іванавiч Кузняцоў.
(Працяг. Пачатак у нумары за 25 лютага.)
(Працяг. Пачатак у нумары за 25 лютага.)
( — Напрыканцы мiнулага года мы з мужам як маладая сям’я сталi ў чаргу асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў. Зараз мы збiраемся пабудаваць уласны дом у прыгарадзе свайго горада. Куды нам звяртацца, каб нас паставiлi ў чаргу на зямельны ўчастак? Цi маем мы на гэта права? Ганна Васiльеўна, г. Салiгорск. Упэўнены, што ўжо ў маi зямельныя ўчасткi будуць выдзяляцца. Ва ўказе асобным радком вызначаецца, што вiнаватыя службовыя асобы, што не выдзяляюць зямельныя ўчасткi грамадзянам, у пэўных выпадках могуць прыцягвацца да адказнасцi. ( — Я побач са сваёй вёскай нагледзела адзiн зямельны ўчастак, якi жадала б узяць для будаўнiцтва жылля. Цi змагу я яго аформiць? Юнiцкая Марыя, Мазырскi раён, вёска Прудок. — Не, не стаю. — Тады вы будзеце вымушаны выкупляць гэты ўчастак ва ўласнасць па кадастравым кошце. — Выкупляць на аўкцыёне? — Так, да 1 мая 2009 г., а потым участак выкупляецца па фiксаваным кадастравым кошце. — Без аўкцыёнаў выкупляць я згодная, але гэты "мой" участак ужо абмералi, а дакументы накiравалi ў вобласць, каб потым прадаваць праз аўкцыён. — Такое становiшча можа быць да 1 мая. Хутчэй за ўсё гэты ўчастак праз аўкцыён прададзены не будзе. З 1 мая ўсе аўкцыёны па продажы зямельных участкаў паўсюль, акрамя Мiнска i абласных цэнтраў, адмяняюцца. У Гомелi яшчэ будуць прадаваць зямельныя ўчасткi на аўкцыёнах для тых, хто не мае патрэбы ў паляпшэннi жыллёвых умоў. У астатнiх населеных пунктах зямельных аўкцыёнаў больш не будзе. ( — Маю зямельны ўчастак для вырошчвання агароднiны. Цi дазволена мне на гэтым участку пабудаваць невялiкую нежылую пабудову? Леанiд Яцук, г. Кобрын. ( — Маю ўласны дом. Зямля пад iм была прыватызавана ў 1994 годзе. Зямля i дом аформлены i зарэгiстраваны, аднак... Так адбылося, што мы карыстаемся зямлёй прыкладна на 2—2,5 соткi больш, чым аформлена ў дакументах. Цi магчыма нам гэты кавалачак зямлi дапрыватызаваць, але ўжо не ў прыватную ўласнасць, а, напрыклад, у пажыццёвае валоданне з правам перадачы ў спадчыну? Святлана Фурс, Шчомыслiцы. — Не. З суседзямi спрэчак няма. — Вам трэба звярнуцца ў сельскi Савет i аформiць гэты кавалачак зямлi ў пажыццёвае валоданне пад агарод або ў арэнду для сельскагаспадарчых патрэб. Нешта пабудаваць там будзе нельга. — На колькi гадоў такая арэнда даецца i якi памер арэнды? — Арэнда афармляецца да 99 гадоў, але не менш чым на 10. Арэндная плата сельскагаспадарчай зямлi ў вёсках невялiкая, аплачваецца раз у год i прыкладна адпавядае памеру зямельнага падатку. ( — У нас з былым мужам ёсць зямельны ўчастак у садаводчым таварыстве. Цяпер з гэтым чалавекам мы ў разво- дзе. Зямельны ўчастак плошчай 15 сотак знаходзiцца ў Дзяржынскiм раёне. Участак мы вырашылi падзялiць так, каб кожнаму было па 7,5 сотак. Аднак побач з маёй паловай зямлi ёсць нiбыта лiшнi невялiкi кавалачак зямлi. Можна мне яго прыплюсаваць да сваiх сотак? Спадарыня Шыловiч, г. Мiнск. — Так. — Зараз гэты ўчастак вы можаце падзялiць. Калi будуць якiя-небудзь спрэчкi, то толькi праз суд. Iнакш у тэрытарыяльным агенцтве яго не зарэгiструюць як аб’ект нерухомасцi. Прыплюсоўваць да вашай долi зямельнага ўчастка дадатковыя землi ў судзе нiхто не будзе. ( — Недзе чуў, што зараз ужо не дзейнiчае норма ў заканадаўстве, па якой жыллё на зямельным участку неабходна было пабудаваць за 3 гады... Мiхаiл Маслакоў, Мiнскi раён, вёска Вiшнёўка. — Цi вызначаны новы тэрмiн магчымага будаўнiцтва? — Не, пакуль новых тэрмiнаў няма. Разам з тым, калi вы наў- мысна пачняце зацягваць будаўнiцтва, калi на ўчастку будзе створаны сметнiк будматэрыялаў, то... Мясцовыя службы зробяць адно, а потым другое папярэджанне i адбяруць участак. ( — Маю дом у вёсцы, у якiм зараз жыву. Зямля была выдзелена мне ў пажыццёвае валоданне з правам перадачы ў спадчыну. Зараз вырашыла аформiць зямлю i дом. Да каго мне цяпер звяртацца i колькi гэта будзе каштаваць? Спадарыня Новiк, Клiчаўскi раён. — За гэта многа грошай трэба плацiць? — Не, не вельмi. Летам за абмер участка плошчай да 25 сотак трэба заплацiць крыху больш за 100 тысяч рублёў, а зiмой такая паслуга каштуе прыкладна 160 тысяч рублёў. ( — Зямельны ўчастак з домам у спадчыну атрымалi адразу некалькi ўладальнiкаў. Адзiн з iх зараз з’яўляецца грамадзянiнам Расii, але адмаўляцца ад сваёй долi не збiраецца. Як нам правiльна аформiць зямлю? Спадарыня Ярмалiцкая, Мiнская вобласць. — Мы адшукалi дакументы, па якiх зямля дадзена бацькам у бестэрмiновае карыстанне. Мы разлiчвалi, што расiянiну дадуць зямлю ў арэнду, а нам, беларусам, у пажыццёвае валоданне. — Не. Зараз вы маеце права атрымаць зямлю толькi ў арэнду. Калi б бацькi пасля 1991 года перааформiлi зямлю ў пажыццёвае валоданне з правам перадачы ў спадчыну або ў прыватную ўласнасць, тады з пачатку гэтага года i вы, i расiянiн маглi б аформiць участак у пажыццёвае валоданне цi нават ва ўласнасць. Зараз гэты зямельны ўчастак не дзелiцца, а кожнаму спадчыннiку даецца яго доля. Вы самастойна вырашаеце парадак карыстання зямельным участкам. Увесь участак даецца толькi ў арэнду. Не хвалюйцеся, гэта не такiя вялiкiя грошы. Памер арэнды прыкладна адпавядае зямельнаму падатку на ўчастак. ( — Жыву ў двухкватэрным блакаваным доме. Я жыву на першым паверсе, а сусед займае другi паверх. Як мне прыватызаваць зямельны ўчастак побач з домам? Спадарыня Кiндыш, вёска Атолiна. — Што мне рабiць, калi сусед не жадае разам са мной займацца афармленнем зямельнага ўчастка па долевым прынцыпе? — Ваша кватэра ў доме прыватызавана? — Так. Дом быў дзяржаўным, але мы выкупiлi кватэру ва ўласнасць. — Калi сусед не хоча займацца афармленнем зямлi, то вам трэба аформiць увесь зямельны ўчастак. Летам гэта паслуга па абмярэннi i афармленнi зямельнага ўчастка будзе каштаваць прыкладна 105 тысяч рублёў. Потым, згодна з адпаведнай доляй вашай кватэры ў доме, вам вызначаць долю зямельнага ўчастка, аформяць i зарэгiструюць. — Аднак мне казалi, што сусед мне павiнен даць дазвол на афармленне маёй долi зямлi... — Не. Сёння па заканадаўстве ўжо не трэба прасiць суседа афармляцца разам, калi ён не жадае. Вы самi падаяце заяву, вымяраюць увесь участак. Пасля гэтага вам рэгiструюць толькi вашу долю зямельнага ўчастка. А вось яго доля зямлi застанецца не зарэгiстраванай. Але вы будзеце плацiць за афармленне ўсяго ўчастка. Калi сусед вырашыць рэгiстраваць сваю долю, то вы можаце прапанаваць яму выкупiць ужо падрыхтаваную землеўпарадкавальную справу за палову цаны, што вамi была выплачана за абмярэнне i афармленне ўсяго ўчастка. ( — Жыву ў прыватным доме, маю 6 сотак зямлi, дзе вырошчваю пладова-ягадныя раслiны, i, у прыватнасцi, вiнаград. Хутка выходжу на пенсiю. Маю намер за горадам узяць у арэнду да гектара зямлi для вырошчвання вiнаграду. Як гэта зрабiць? Георгiй Шокель, г. Мiёры. — А цi магчыма мне пабудаваць там летнi дамок для абслугоўвання зямельнага ўчастка? — Не. Летнi дамок для абслугоўвання ўчастка не робяць. Закон дазваляе паставiць там часовае збудаванне, дзе будзеце захоўваць iнвентар. Калi будуць узнiкаць праблемы пры выдзяленнi зямлi з боку землеўпарадкавальнай службы, то хай звяртаюцца па кансультацыю непасрэдна да спецыялiстаў камiтэта. ( — Цi можа выканкам з маёй згоды перадаць зямельны ўчастак, якi выдзелены мне ў пажыццёвае валоданне з правам перадачы ў спадчыну, iншаму чалавеку, якi мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў? Я згодная перадаць яму зямлю пры ўмове, што ён заплацiць мне за пабудаваны там хлеў i гараж. Марыя Мiкалаеўна, г. Кобрын. — Не. — Тады гэтыя пабудовы не з’яўляюцца аб’ектам нерухомай маёмасцi. Вы можаце разам з гэтым чалавекам пайсцi на прыём да мясцовых уладаў i вырашыць усе пытаннi аб выкарыстаннi гэтага ўчастка. Калi магчыма перадаць участак менавiта гэтаму чалавеку, то вы павiнны напiсаць заяву аб адмове ад участка, а ваш клiент падаць заяву аб выдзяленнi яму зямельнага ўчастка. Новы гаспадар можа заплацiць за пабудовы як за будматэрыялы. Дамовiцца аб гэтым можна толькi "палюбоўна", бо заканадаўства гэтыя пытаннi не рэгулюе. ( — У Мiнскай вобласцi маем жылы дом, якi атрымалi ў спадчыну. Сярод спадчыннiкаў адзiн грамадзянiн Расii. Да гэтага часу дом i зямля аформлены не былi. Зараз нам прапануюць аформiць зямлю ў арэнду, аднак, па новым Кодэксе аб зямлi цяпер дазваляецца перадаваць зямлю ў пажыццёвае валоданне i грамадзянам iншых дзяржаў... Нiна Паўлаўна, г. Мiнск. ( — Маю зямельны ўчастак i невялiкую пабудову ў садаводчым таварыстве недалёка ад Мiнска. У свой час мы не паспелi аформiць зямлю. Чула, што зямлю зараз могуць у нас адабраць? Таццяна Сiманава, г. Мiнск. ( — У свой час дом падарыў мне бацька. Цяпер яго не стала. Каб плацiць камунальныя плацяжы, трэба ўсё аформiць на мяне. Пры афармленнi дома ў БТI патрабуюць прыватызаваць зямлю каля дома. Аднак 10 гадоў таму бацька ўжо спрабаваў прыватызаваць зямлю. Тады ў Асавецкiм сельскiм Савеце яму патлумачылi, што зямля не прыватызуецца, бо на тэрыторыi в. Глiнiца выяўлены карысныя выкапнi. Як мне аформiць дом цяпер? Аскерка Таццяна, в. Глiнiца, Мазырскi раён, Гомельская вобласць. У адпаведнасцi з заканадаўствам вы можаце аформiць зямельны ўчастак на праве пажыццёвага спадчыннага валодання або арэнды. Пры дзяржаўнай рэгiстрацыi стварэння зямельнага ўчастка i правоў на яго адначасова могуць быць зарэгiстраваны правы на жылы дом, размешчаны на гэтым участку, на iмя праваўладальнiка жылога дома. Сяргей КУРКАЧ. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачам выдання адказваў на "прамой лiнii" старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь Георгiй Іванавiч Кузняцо
|
|