21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хачу купiць трактар у прыватнiка. Як правiльна аформiць здзелку?

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хачу купiць трактар у прыватнiка. Як правiльна аформiць здзелку?

Я хачу купiць трактар МТЗ. Гаспадар трактара мае на яго дакументы, сельгасмашына зарэгiстравана ў Дзяржсельтэхнаглядзе, ёсць тэхнiчны пашпарт i дзяржаўны нумар. Патлумачце, якi парадак куплi-продажу гэтай тэхнiкi на сённяшнi дзень?

Вiктар СВIГЛА, г. Косава

г. Косава

Наколькi можна зразумець з кантэксту лiста чытача, гаворка iдзе пра магчымую здзелку памiж фiзiчнымi асобамi. Тады цалкам зразумелы зварот заяўнiка ў рэдакцыю: параўнальна нядаўна ў парадак куплi-продажу колавых трактароў i самаходных машын менавiта для грамадзян-прыватнiкаў былi ўнесены пэўныя змяненнi. Верагодна, не ўсе грамадзяне пра гэта маюць дакладную падрабязную iнфармацыю. Калi коратка: працэдура куплi-продажу вышэйназванай тэхнiкi была значна спрошчана.

— Уладальнiкаў колавых трактароў i iншых самаходных машын ураўнавалi ў правах з уладальнiкамi аўтатранспарту. Скажам, куплю-продаж аўтамабiля грамадзянiн афармляў у ДАI бясплатна. А вось уладальнiк трактара праходзiў больш складаны шлях, — патлумачыў галоўны iнжынер-дзяржiнспектар галоўнай дзяржаўнай iнспекцыi па наглядзе за тэхнiчным станам машын i абсталявання Мiнсельгасхарча Пётр Вольскi. — Прадаць раней той жа трактар можна было праз камiсiйную краму, альбо засведчыць здзелку куплi-продажу ў натарыуса. Пры гэтым грамадзянiн павiнен быў заплацiць за паслугi камiсiйнай краме 70—75 тысяч рублёў, а пры звароце да натарыуса — аплацiць дзяржпошлiну ў памеры 175 тысяч рублёў (5 базавых велiчынь). Безумоўна, i зараз нiхто не перашкаджае грамадзянам звяртацца да паслугаў камiсiйнага гандлю (дарэчы, не ў кожным раёне ёсць такiя крамы), аднак цяпер ёсць i больш простыя шляхi. З гэтай мэтай былi ўнесены змяненнi i дапаўненнi ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 504 ад 15 кастрычнiка 2007 года i ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь №1459 ад 5 лiстапада 2007 года. Гэтымi дакументамi вызначана, што дагавор куплi-продажу таго ж трактара цяпер рэгiструецца толькi ў iнспекцыях Дзяржнагляду.

Як патлумачыў далей Пётр Уладзiмiравiч, адказваючы на пытанне нашага чытача, месца рэгiстрацыi дагавора куплi-продажу трактара найперш залежыць ад таго, зняў цi не зняў з улiку ў iнспекцыi Дзяржнагляду гэтую тэхнiку яе прадавец. Калi трактар не зняты з улiку, для афармлення дагавора куплi-продажу неабходна звяртацца ў iнспекцыю Дзяржтэхнагляду па месцы рэгiстрацыi тэхнiкi. Працэдура гэта зараз бясплатная — як i пры рэгiстрацыi аўтамабiля. Усю неабходную iнфармацыю можна будзе атрымаць непасрэдна ў дзяржiнспектараў.

Калi ж колiшнi гаспадар трактара ўжо зняў тэхнiку з рэгiстрацыi, дык дагавор куплi-продажу можна будзе аформiць як па месцы знаходжання пакупнiка, так i ўвогуле ў любой iншай iнспекцыi Дзяржтэхнагляду. Усе яны, як правiла, знаходзяцца ў складзе ўпраўленняў сельскай гаспадаркi i харчавання райвыканкамаў (ёсць 8 гарадскiх iнспекцый).

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я хачу купiць трактар МТЗ. Гаспадар трактара мае на яго дакументы, сельгасмашына зарэгiстравана ў Дзяржсельтэхнаглядзе, ёсць тэхнiчны пашпарт i дзяржа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика