21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...ЧЫМ ВАЯВАЛІ, НА ЧЫМ ВАЯВАЛI, У ЧЫМ ВАЯВАЛI...

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...ЧЫМ ВАЯВАЛІ, НА ЧЫМ ВАЯВАЛI, У ЧЫМ ВАЯВАЛI...

Радавыя Перамогі

 

Бездарожжа кастрычнiка сорак першага, адступленне Чырвонай Армii... "Дэзерцiры ў споднiм, самi — бялей за палатно, расстраляныя перад строем таварышаў. Цягачы артылерыйскiх гармат, кiнутыя без палiва ў непралазнай гразi. Кiпы, нейкiя неймаверныя штабялi грошай з армейскай казны, якiя нельга пакiнуць ворагу, а трэба спалiць, але сырыя, туга збiтыя, з асобай паперы, яны супрацiўляюцца агню, не гараць, а чадзяць, i языкi полымя толькi аблiзваюць iх..."

Гэта цытата з кнiгi лiтаратуразнаўцы i пiсьменнiка з Гомеля Iвана Афанасьева "Настаўнiк гiсторыi. Вайна i школа Iвана Гарунова". Усё надзвычай проста: унук расказвае пра свайго роднага дзеда, ветэрана Вялiкай Айчыннай. Знойдзецца не шмат сем’яў, дзе так карпатлiва захоўваюць гiсторыю рода. Але ж, трэба адзначыць, i сям’я не зусiм звычайная. Iван Гаруноў — у вайну спачатку франтавiк, пасля выхаду з акружэння — начальнiк штаба атрада iмя Чкалава Гомельскай партызанскай брыгады "Бальшавiк". Пасля вайны — настаўнiк гiсторыi i кiраўнiк вячэрняй школы. Яго блiзкiя сваякi — вядомыя на ўвесь былы Саюз браты Лiзюковы, два з якiх — Героi Савецкага Саюза.

Фотаздымкi, дакументы, успамiны аб вайне... Аўтар, даследчык творчасцi вядомых беларускiх пiсьменнiкаў Iван Афанасьеў праводзiць паралелi лёсаў людзей i сюжэтаў вядомых кнiг Алеся Адамовiча i Васiля Быкава. Аповесць апошняга "Падоранае жыццё" — быццам бы калька асабiстай гiсторыi Iвана Гарунова, пра якую пiсьменнiк не мог ведаць. Тым не менш лёс аднойчы, у 1988 годзе, звёў ветэрана вайны, лепшага ваеннага беларускага празаiка i маладога лiтаратуразнаўцу.

Потым сустрэчы ў кватэры Васiля Быкава на вулiцы Танкавай у Мiнску (звычайна ў чэрвенi, калi пiсьменнiк святкаваў свой дзень нараджэння) сталi традыцыйнымi. А гэты фотаздымак быў зроблены 16 чэрвеня 1994 года. Iван Афанасьеў расказвае, што ў той дзень яны з дзедам i сябрам з Германii Андрэасам Людзвiгам блукалi па Мiнску, шукаючы дарогу на Хатынь. Васiль Быкаў узяў карту i сам прачарцiў па ёй маршрут. Гэтая карта i сёння захоўваецца ў сям’i.

— Гэта былi незабыўныя сустрэчы, сагрэтыя неверагодным абаяннем, сардэчнасцю i гасцiннасцю Васiля Уладзiмiравiча. Iм, франтавiкам, было вельмi цiкава разам, i гаварылi яны ў асноўным пра непарадны, цяжкi бок свайго ваеннага лёсу: чым ваявалi, на чым ваявалi, у чым ваявалi, як ваявалi. Васiль Быкаў бачыў у асобе дзеда працаўнiка вайны, у якога, магчыма, узнагарод менш, чым у кагосьцi, званне нiжэйшае, а на плячах — увесь цяжар i ўся рызыка франтавых будняў.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

Фота з архiва I. Афанасьева.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бездарожжа кастрычнiка сорак першага, адступленне Чырвонай Армii... "Дэзерцiры ў споднiм, самi — бялей за палатно, расстраляныя перад строем тава
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика