21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ШАНУЙЦЕ ЖЫВЫХ

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ШАНУЙЦЕ ЖЫВЫХ

На мiнулым тыднi ў Брэсце прайшло пасяджэнне аблвыканкама, на якiм сярод iншых пытанняў старшыня аблвыканкама Канстанцiн Сумар прыцягнуў увагу прысутных да факта, якi сёння стаў праблемай. Уздоўж аўтамагiстраляў, у населеных пунктах людзi ўсталёўваюць на месцы гiбелi блiзкiх крыжы, агароджы, вешаюць вянкi, а гэта, на думку кiраўнiка вобласцi, з’ява ненармальная.

На мiнулым тыднi ў Брэсце прайшло пасяджэнне аблвыканкама, на якiм сярод iншых пытанняў старшыня аблвыканкама Канстанцiн Сумар прыцягнуў увагу прысутных да факта, якi сёння стаў праблемай. Уздоўж аўтамагiстраляў, у населеных пунктах людзi ўсталёўваюць на месцы гiбелi блiзкiх крыжы, агароджы, вешаюць вянкi, а гэта, на думку кiраўнiка вобласцi, з’ява ненармальная.

Артыкулы па гэтай праблеме друкавалiся ў раённай i абласной прэсе i раней, але на iх мала хто звяртаў увагу, бо колькасць памятных знакаў пры дарогах толькi павялiчвалася. Але не хацелася б усю праблему зводзiць да юрыдычна-прававых нарматываў.

Зразумець людзей, якiя хочуць неяк адзначыць месца, на якiм загiнулi iх блiзкiя, можна, асаблiва калi боль страты яшчэ не сцiх. Вось i ставяць невысокi металiчны крыж, невялiкую агароджу, запальваюць свечку...

У Баранавiчах на перакрыжаваннi вулiц Тэльмана i Перушкевiча на працягу некалькiх гадоў каля плата стаяў крыж, на якiм пастаянна абнаўлялiся вянкi — тут загiнуў чалавек.

Балела родным, а астатнiх усё гэта мала турбавала. Зiмой з-пад колаў аўтамашын на тыя вянкi ляцеў брудны снег, а летам асядаў пыл... i было бачна, што гэтае месца не лепшае для памiнання. Тым больш што ёсць магiла, дзе чалавек пахаваны. Сёння ў горадзе пачалi наводзiць парадак у гэтым плане, i такiя знакi памяцi ўжо сустракаюцца рэдка.

Але часам даходзiць да абсурду. На аўтамагiстралi Баранавiчы — Нясвiж даводзiлася бачыць дрэва з прывязаным вянком. Прыцягнула ўвагу тое, што ад зямлi на вышыню ў метр са ствала была зрэзана кара. Вадзiцель не справiўся з кiраваннем, i машына наляцела на тое дрэва. Не ведаю, хто ў той аварыi загiнуў, але навошта вiнавацiць дрэва i знiшчаць яго? Цiкава, што дрэва (клён цi каштан), не засохла — змарнела, але за жыццё змагаецца.

Даволi часта ў няшчасцi вiнаватыя тыя, хто сеў за руль. Насупраць вёскi Новы Свет год таму загiнулi трое маладых хлопцаў. Былi п’яныя i ўдарылiся ў дрэва, а раней на гэтым месцы адышлi ў нябыт чацвёра — iх аўтамашына перавярнулася. Цяпер на абочыне дарогi памятныя знакi, а на дрэве вянкi.

Адны, найперш супрацоўнiкi ДАІ, сцвярджаюць, што ўсе гэтыя вянкi ды крыжы адцягваюць увагу вадзiцеляў i могуць спрыяць стварэнню на гэтым месцы чарговай аварыйнай сiтуацыi. Другiя ж прытрымлiваюцца адваротнай думкi. Маўляў, убачыўшы пры дарозе вянок, вадзiцель будзе больш асцярожным i ўважлiвым, бо гэта напамiн аб трагедыi.

Прыдарожныя вянкi прыцягваюць увагу, але не скажу, што на мяне яны неяк уплываюць. Едзеш ды i ўсё.

Не ведаю, пра што думаюць на месцы трагедыi людзi праз некалькi гадоў пасля той бяды. Магчыма, вяртаюцца ў мiнулае, уздыхаюць цi выцiраюць слязу, але для самоты лепшае месца — могiлкi, а не гарадская вулiца цi аўтамагiстраль. Не толькi ў хрысцiянстве, але i iншых рэлiгiях астанкi чалавека ўспрымаюцца як прах i пыл. З зямлi чалавек прыйшоў — у зямлю i адышоў. Iншая справа — яго душа. I па законах прыроды жыццё цiкавае, i не толькi чалавека, але i кожнай жывой iстоты. Смерць жа — толькi завяршэнне жыццёвага цыкла, i не болей за гэта.

А прыдарожныя памiнальныя знакi — гэта, найперш, данiна модзе. У традыцыi беларусаў нiколi такога не было. Нават на магiлах ставiлi драўляныя крыжы, якiя праз дзясятак гадоў падалi i на гэтым аплакванне заканчвалася. Мураваныя помнiкi ў нас — з’ява больш позняя.

Дзесяцiгоддзямi на прыдарожныя памятныя знакi ў нас глядзелi скрозь пальцы, а калi ад тых вянкоў i крыжоў замiтусiлася ў вачах, то даводзiцца рабiць адпаведныя захады... Ды ў гэтым прысутнiчае маральны аспект. Чалавек той знак паставiў, паклаў вянок, а рабочы дарожна-эксплуатацыйнай службы ўсё гэта выкiдвае...

Неабходна растлумачваць людзям i праз сродкi масавай iнфармацыi ўсе бакi гэтай праблемы — маральны i прававы. Ды i царква павiнна сказаць тут сваё слова.

Бывае, на месца гiбелi людзей прывозяць святара i для гэтага, быццам бы, ёсць падстава — пралiлася чалавечая кроў.

А вось што сказаў архiепiскап Пiнскi i Лунiнецкi Стэфан ("Заря", 21.02.2009):

— Безумоўна, праваслаўная царква не можа быць працiўнiкам праваслаўнай сiмволiкi. Але зыходзячы з рэалiй сённяшняга дня, вядома, устаноўку любога помнiка цi крыжа ў грамадскiм месцы цi то на гарадской вулiцы альбо дарозе, неабходна ўзгадняць з уладамi, мiлiцыяй, дарожнымi службамi.

А галоўнае, трэба памятаць, што самае важнае не вянок на дрэве пры дарозе, а шанаванне чалавека пры жыццi, добразычлiвыя адносiны ў сям’i, павага.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мiнулым тыднi ў Брэсце прайшло пасяджэнне аблвыканкама, на якiм сярод iншых пытанняў старшыня аблвыканкама Канстанцiн Сумар прыцягнуў увагу прысутн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика