Масленічны тыдзень
Масленічны тыдзень
На працягу многiх стагоддзяў iснавання Масленiца атрымлiвала дэталёвую распрацоўку ў сэнсе напаўнення спецыфiчнымi абрадавымi дзеяннямi лiтаральна кожнага дня святочнага тыдня. l Масленiца вылучаецца сярод астатнiх святаў тым, што час яе правядзення дакладна структурыруецца ў адпаведнасцi з логiкай разгортвання сямейна-родавых i абшчынна-вясковых падзей. Асаблiва выразна гэта заканамернасць праявiлася ў этнакультурным асяроддзi рускага народа. Паэтычная назва кожнага дня масленiчнага тыдня сфакусiравала ў сабе i накiраванасць абрадавых дзеянняў, i эмацыянальнае стаўленне да iх з боку самiх удзельнiкаў. Панядзелак атрымаў назву Сустрэча, аўторак — Зайгрыш, серада — Лакамка, Разгул, Пералом; чацвер — Шырокi, пятнiца — Цешчыны вечары; субота — Залоўкiны пасядзелкi, нядзеля — Дараваны дзень (Дараваная нядзеля). l У асяроддзi беларусаў святкаванне Масленiцы праходзiла больш сцiпла, аднак прасторавыя каардынаты абрадавых падзей фактычна не адрознiвалiся. У многiх мясцiнах фактычнай мяжой распачынання святочных дзеянняў быў чацвер. l І ўсё ж у нас ёсць усе падставы акрэслiць структурную паслядоўнасць масленiчнага тыдня ў беларусаў наступным чынам: Панядзелак — пачатак свята, выпяканне блiноў, падрыхтоўка ледзяных гор, санак, "коўзанак", выкананне абраду "вазiць маладух", "пахаванне дзеда" (тут i далей улiчваюцца рэгiянальныя асаблiвасцi, акалiчнасцi i час выканання абрадаў, напрыклад, катанне на конях у адной мясцовасцi магло быць у чацвер, у другой — у нядзелю). — пачатак свята, выпяканне блiноў, падрыхтоўка ледзяных гор, санак, "коўзанак", выкананне абраду "вазiць маладух", "пахаванне дзеда" (тут i далей улiчваюцца рэгiянальныя асаблiвасцi, акалiчнасцi i час выканання абрадаў, напрыклад, катанне на конях у адной мясцовасцi магло быць у чацвер, у другой — у нядзелю).Аўторак — пачатак гасцяванняў, працяг гулянняў. — пачатак гасцяванняў, працяг гулянняў.Серада — абыход вёскi з мэтай падзякi "наважонам", выкананне абраду "калодка". — абыход вёскi з мэтай падзякi "наважонам", выкананне абраду "калодка".Чацвер — "конскае свята" (аб’язджалi маладых коней), выбiралi пастуха, выпякалi блiнцы для каровы, дзецi ўшаноўвалi бабку-павiтуху. — "конскае свята" (аб’язджалi маладых коней), выбiралi пастуха, выпякалi блiнцы для каровы, дзецi ўшаноўвалi бабку-павiтуху.Пятнiца — "хадзiлi да цешчы на блiны" — зяцi наведвалi цешчаў. — "хадзiлi да цешчы на блiны" — зяцi наведвалi цешчаў.Субота — моладзь на санях ехала за вёску, як мага далей (каб доўгiм вырас лён), каталiся з гор, працягвалiся гасцяваннi-адведкi. — моладзь на санях ехала за вёску, як мага далей (каб доўгiм вырас лён), каталiся з гор, працягвалiся гасцяваннi-адведкi.Нядзеля — распальвалi масленiчнае вогнiшча, выконвалi абрады "пахаванне бабы", "калодка", "гуканне вясны", "рысталiшчы" або "прызы", "дараваная нядзеля". — распальвалi масленiчнае вогнiшча, выконвалi абрады "пахаванне бабы", "калодка", "гуканне вясны", "рысталiшчы" або "прызы", "дараваная нядзеля".Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу многiх стагоддзяў iснавання Масленiца атрымлiвала дэталёвую распрацоўку ў сэнсе напаўнення спецыфiчнымi абрадавымi дзеяннямi лiтаральна кож
|
|