Мінчанiн затрыманы з ноўтбукамi
Мінчанiн затрыманы з ноўтбукамi
Сталiчны жыхар рэспублiкi нажыў галаўны боль у вынiку ваяжу ў Расiю, адкуль ён вяртаўся з ноўтбукамi маркi "Ташыба", "Сонi" i "Дэл". Аўтамабiль мiнчанiна, паведамiлi карэспандэнту ў прэс-службе Камiтэта дзяржкантролю, спынiлi для праверкi супрацоўнiкi Аршанскага мiжрайаддзела ўпраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў па Вiцебскай вобласцi паблiзу вёскi Буда Дубровенскага раёна на аўтадарозе "Брэст—Мiнск—мяжа Расiйскай Федэрацыi". А затрымалi яго пасля таго, як высветлiлася, што на груз агульным коштам больш за 26 мiльёнаў рублёў адсутнiчаюць суправаджальныя дакументы. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталiчны жыхар рэспублiкi нажыў галаўны боль у вынiку ваяжу ў Расiю, адкуль ён вяртаўся з ноўтбукамi маркi "Ташыба", "Сонi" i &quo |
|