21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З-за службовай халатнасці доктара ўтоена злачынства

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З-за службовай халатнасці доктара ўтоена злачынства

Суд Пiнска i Пiнскага раёна вынес прыгавор загадчыку Ласiцкай амбулаторыi, якi прызнаны вiнаватым у службовай халатнасцi, паведамiлi ў пракуратуры Брэсцкай вобласцi.

17 лiстапада мiнулага года медык па просьбе вадзiцеля амбулаторыi выдаў медыцынскае пасведчанне аб смерцi яго мацi. Пры гэтым ён не агледзеў належным чынам труп i беспадстаўна назваў у якасцi прычыны смерцi жанчыны "раптоўную сардэчную смерць". Пазней пасля эксгумацыi трупа судова-медыцынскай экспертызай на целе былi выяўлены шматлiкiя цялесныя пашкоджаннi, у вынiку якiх i надышла яе смерць.

Цяпер завяршаецца расследаванне забойства жанчыны, ва ўчыненнi якога абвiнавачваецца яе муж. Такiм чынам, з-за халатных адносiнаў доктара да выканання службовых абавязкаў, было ўтоена злачынства.

Улiчваючы, што асуджаны пакаяўся ва ўчыненым i раней да крымiнальнай адказнасцi не прыцягваўся, суд назначыў яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велiчынь — Br1 млн 50 тыс.

Уладзiмiр МАЦВЕЕЎ, <І>БЕЛТА.

<І>БЕЛТА. Бывайце, "Днепр" i грошы...

За незаконную здабычу пяцi дзiкоў з выкарыстаннем транспартнага сродку i нанясенне прыродным рэсурсам урону ў асаблiва буйным памеры судом Веткаўскага раёна вынесены прысуд у дачыненнi да двух браканьераў.

Кожнаму з iх прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi тэрмiнам на два гады ўмоўна з пакрыццём у салiдарным парадку нанесенага ўрону. У прыватнасцi, у даход дзяржавы парушальнiкi павiнны будуць выплацiць 5,1 мiльёна рублёў, на карысць Гомельскай абласной арганiзацыйнай структуры Таварыства паляўнiчых i рыбаловаў — 4 мiльёны рублёў. Канфiскаваныя матацыкл "Днепр-11" i паляўнiчая стрэльба звернуты ў даход дзяржавы ў лiк пагашэння ўрону.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Пiнска i Пiнскага раёна вынес прыгавор загадчыку Ласiцкай амбулаторыi, якi прызнаны вiнаватым у службовай халатнасцi, паведамiлi ў пракуратуры Брэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика