21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка даручыў заканадаўча замацаваць пытаннi кампенсацыi жыльцам зносiмых старых дамоў

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка даручыў заканадаўча замацаваць пытаннi кампенсацыi жыльцам зносiмых старых дамоў

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даручыў у сакавiку заканадаўча замацаваць пытаннi кампенсацыi жыльцам зносiмых старых дамоў, на месцы якiх будуць узводзiцца новыя аб’екты. Такую задачу кiраўнiк дзяржавы паставiў у час наведвання Мiнскай гарадской ратушы.

Размова iдзе аб тым, каб плацiць уладальнiкам за зносiмае жыллё i выдзяляць участкi пад будаўнiцтва новых дамоў за межамi Мiнска або ў адпаведнасцi з iснуючымi нормамi прадастаўляць кватэры рэальна пражываючым, а не ўсiм прапiсаным у зносiмых старых дамах.

Гаворачы аб перспектывах развiцця беларускай сталiцы, мэр горада Мiхаiл Паўлаў i галоўны архiтэктар Вiктар Нiкiцiн назвалi гэту праблему адной з важнейшых. У прыватнасцi, пры правядзеннi комплекснай рэканструкцыi праспекта Дзяржынскага плануецца знесцi каля 600 прыватных жылых дамоў.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка паставiў задачу да 2013 года поўнасцю завяршыць комплексную забудову праспекта Дзяржынскага ў Мiнску.

"У 2013 годзе, якiя б крызiсы нi былi, мы павiнны поўнасцю завяршыць забудову праспекта Дзяржынскага. І абавязкова паралельна добраўпарадкоўваць дваровыя тэрыторыi", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

На думку Прэзiдэнта, Мiнск яшчэ не мае належнага аблiчча. "Як бы мы нi ганарылiся чысцiнёй сталiцы, сёння Мiнск — гэта яшчэ не той горад, якiм павiнен быць. Ён павiнен быць, перш за ўсё, утульны, з сучасным еўрапейскiм аблiччам. Мы будзем крапiнамi ствараць комплексы, шматузроўневыя стаянкi, жыллё, офiсныя памяшканнi i г.д.", — сказаў ён. Цяпер, на яго думку, гэты прынцып выконваецца.

Развiццё горада, лiчыць Аляксандр Лукашэнка, неабходна ўвязваць з асноўнымi магiстральнымi вулiцамi. Што ж датычыцца праспекта Дзяржынскага, то цяпер ён не мае сiстэмнай, якаснай забудовы, якая адпавядае яго значэнню ў структуры сталiцы. Значныя па плошчы тэрыторыi не забудаваны або заняты жылой забудовай 60—70-х гадоў, частка тэрыторыi забудавана мiкрараёнамi з дамамi панэльнай канструкцыi. Вельмi мала на праспекце ўнiкальных аб’ектаў. Акрамя таго, нiзкая прапускная здольнасць праспекта, адсутнасць буйных транспартных развязак не давала магчымасцi актыўна выкарыстоўваць гэту магiстраль для вырашэння транспартных пытанняў горада ў цэлым.

Цяпер вядзецца актыўнае будаўнiцтва жылых раёнаў Мiхалова, Брылевiчы, асобных жылых дамоў у раёне вулiцы Алiбегава, шэрагу адмiнiстрацыйных будынкаў i бiзнэс-цэнтра ў раёне вулiцы Голубева. Усяго па праспекце Дзяржынскага будзе пабудавана больш як 2 млн кв.м жылля.

Прадугледжваецца таксама будаўнiцтва ў раёне праспекта Дзяржынскага трох новых шматузроўневых транспартных развязак. Да 2012 года плануецца пабудаваць каля 45 буйнейшых аб’ектаў рознага функцыянальнага прызначэння. Iх узвядзенне будзе весцiся за кошт як рэспублiканскiх сродкаў, так i прыватных i замежных iнвестыцый. Акрамя таго, будуць створаны тры новыя паркi i рэканструяваны адзiн iснуючы на базе Лошыцкай водна-зялёнай зоны. Паралельна вядзецца будаўнiцтва чатырох новых станцый першай лiнii метрапалiтэна па праспекце Дзяржынскага.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што не трэба спяшацца са зносам гасцiнiцы "Беларусь" у Мiнску.

"Мы будуем шмат пяцiзоркавых гасцiнiц, а хто там будзе жыць? "Беларусь" трэба зрабiць народнай гасцiнiцай", — сказаў Прэзiдэнт. Аднак гэта сёння не першарадная задача. На думку кiраўнiка дзяржавы, поўная рэканструкцыя гасцiнiцы можа пачакаць. Сёння трэба прывесцi яе ў парадак вонкава i памаленьку паверх за паверхам рэканструяваць. Прэзiдэнт таксама лiчыць, што неабходна ўшчыльняць прылеглую да гасцiнiцы тэрыторыю, але не жыллём. Неабходна, на яго думку, захаваць для адпачынку людзей парк каля ракi. Гэта павiнен быць завершаны комплекс, сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт падкрэслiў, што першачарговую ўвагу сёння неабходна ўдзялiць добраўпарадкаванню праезнай часткi i за 2009 год поўнасцю прывесцi ў парадак.

У час наведвання Мiнскай гарадской ратушы Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу i на забудову Партызанскага праспекта. "Гэта адна з асноўных вулiц, аднак не такая, якой павiнна быць. Калi мы не паспяваем ствараць тут магутныя аб’екты, а можа быць, iх тут столькi i не трэба, то давайце кропкава забудоўваць добрым жыллём, каб знешне прыгожа глядзелася", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявiў аб тым, што нiякiх адступленняў ад рэалiзацыi праекта будаўнiцтва шматфункцыянальнага комплексу "Мiнск-Сiцi" не будзе.

Кiраўнiк дзяржавы ў ходзе даклада аб перспектывах развiцця беларускай сталiцы пацiкавiўся, як iдзе рэалiзацыя аднаго з буйнейшых iнвестпраектаў, i, атрымаўшы iнфармацыю аб стане спраў, падкрэслiў, што рэалiзацыя праекта павiнна быць прадоўжана без змяненняў. "Нiякiх адступленняў ад гэтага праекта. Усё павiнна быць вытрымана так, як было сказана раней, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — У маi я не пацярплю нiякiх размоў наконт "Мiнск-Сiцi". Калi цяперашнi iнвестар (кампанiя "Iтэра") не ў стане гэта зрабiць, трэба адмовiцца ад яго паслуг, забраць узровень работ, якi праведзены. Або самi будзем рабiць, або аддаваць iншаму iнвестару. Мы гаварылi аб тым, што дзяржава пабудуе там лiнiю метро, дарогу, усё астатняе павiнны рабiць iнвестары".

Прэзiдэнт у сувязi з гэтым рэзка выказаўся ў адрас кампанii "Iтэра" i Мiнгарвыканкама.

Абмяркоўваючы пытаннi развiцця сталiцы з удзелам замежных iнвестараў, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што цяпер шмат жадаючых iнвеставаць у будаўнiцтва аб’ектаў у Мiнску. "У Беларусь хочуць прыйсцi i еўрапейскiя бiзнэсмены", — сказаў ён. Прэзiдэнт таксама падкрэслiў, што пры разглядзе i рэалiзацыi iнвестпраектаў не павiнна быць нiякiх бюракратычных затрымак.

Аляксандр Лукашэнка выказаўся супраць неапраўданага росту сталiцы, дзе ў цяперашнi час пражывае каля 1,8 млн чалавек. Як лiчыць Прэзiдэнт, на працягу 5 гадоў рост павiнен скласцi не больш за 50—100 тыс. чалавек. Перанасяленне Мiнска цягне за сабой шмат нязручнасцяў, звязаных з пагаршэннем умоў пражывання ў горадзе, транспартнымi праблемамi, стварэннем новых працоўных месцаў.

Кiраўнiк дзяржавы лiчыць канцэптуальна важным раўнамернае размеркаванне вытворчых магутнасцяў, працоўных месцаў, а значыць — i людзей, па рэгiёнах краiны. Што датычыцца планаў па штогадовым узвядзеннi 2 млн квадратных метраў жылля, то ўзнiкае заканамернае пытанне, цi патрэбна iх будаваць непасрэдна ў Мiнску? Паралельна з узвядзеннем жылля ў Мiнску неабходна пашыраць будаўнiцтва кватэр у гарадах-спадарожнiках сталiцы, якiмi могуць у перспектыве стаць Лагойск, Заслаўе, Смалявiчы, куды будуць перанесены многiя мiнскiя прадпрыемствы. А пабудаванае ў малых гарадах за кошт Мiнска жыллё ўлiчваць у двухмiльённым штогадовым плане.

Гаворачы ў цэлым пра развiццё будаўнiчай галiны краiны, Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў блiжэйшы час мае намер звярнуць сур’ёзную ўвагу на яе работу, у тым лiку i на сiстэму цэнаўтварэння ў жыллёвым будаўнiцтве. "Надышоў перыяд, калi прадпрыемствам трэба пералiчыць сваю эканомiку. Ёсць падзенне цэнаў на галоўныя складнiкi: нафту, газ, метал. Таму трэба перагледзець цэны, у тым лiку i на жыллё", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка даручыў у сакавiку заканадаўча замацаваць пытаннi кампенсацыi жыльцам зносiмых старых дамоў, на месцы якiх буду
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика