Сяргей Сідорскi задаволены рэканструкцыяй опернага тэатра
Сяргей Сідорскi задаволены рэканструкцыяй опернага тэатра
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi наведаў рэканструяваны будынак Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Беларусi. Кiраўнiк урада выказаў задавальненне выкананымi работамi. Прэм’ер адзначыў, што 90 працэнтаў матэрыялаў для свяцiльняў тэатра — айчыннага паходжання. "Мне прапаноўвалi закупiць люстры ў Італii або нават у Марока — за $100 тыс. Я сказаў, што мы зможам справiцца самi. У вынiку — выдатныя свяцiльнi i ўдвая танней", — сказаў Сяргей Сiдорскi, аглядаючы iнтэр’ер тэатра. Акрамя таго, эфектыўным вырашэннем з падачы прэм’ера стала пераабсталяванне памяшкання пад дахам тэатра. Першапачаткова тут не прадугледжвалася нiчога акрамя пустога паддашку. Але два гады таму, у час суботнiка, Сяргей Сiдорскi даручыў абсталяваць гэту значную прастору пад мастацкiя майстэрнi. Цяпер гэта iдэя ажыццёўлена. На рэканструкцыю будынка Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Беларусi ў 2008 годзе зрасходавана Br132 млрд. На 2009 год выдзелена Br63 млрд 792 млн. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi наведаў рэканструяваны будынак Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Беларусi. Кiраўнiк у
|
|