21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

СТАРШЫНЯ ТУТ ПРАВІЦЬ БАЛЬ

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

СТАРШЫНЯ ТУТ ПРАВІЦЬ БАЛЬ

Сітуацыю даследуе карэспандэнт

 

— Так, iдзiце адсюль, вы тут нiхто! Я вас не запрашала на сход. Вы нiякага права не маеце сюды прыходзiць!

Тут мне давялося паказаць "корачкi" i афiцыйна адрэкамендавацца старшынi жыллёва-будаўнiчага спажывецкага кааператыва № 46, што ў Гомелi, Алене Кучынскай. Але ж, здаецца, яе гэта не збянтэжыла.

— Я вас запрашала як сродкi масавай iнфармацыi? Я вас не запрашала i адказваць на вашы пытаннi не буду.

Людзi за маёй спiнай зашумелi.

— Мы запрашалi, вы тут не камандуйце!

На што старшыня на тых жа эмоцыях сказала:

— Ну i майце з iмi стасункi.

Нiчога не скажаш, станоўчы пачатак размовы. Два дзясяткi сталых пакрыўджаных людзей патапталiся ў двары 90-кватэрнага дома на сямiградусным марозе хвiлiн трыццаць, чакаючы, што выйдуць астатнiя, i ў абурэннi разышлiся па кватэрах. Тыя, хто не захацеў прыходзiць на сход, глядзелi з балконаў i вокнаў са злараднасцю: ну i чаго вы дабiлiся?

Так я зразумела, што старшыню ў гэтым кааператыве яшчэ i пабойваюцца. Некаторыя — на ўсякi выпадак, каб чаго не выйшла, мая хата з краю, другiя ўпэўненыя, што ў яе паўсюль ёсць "свая рука" i ўсе скаргi — дарэмныя. Што ж, сход не адбыўся чарговы раз. Праблемы, якiя звычайна ёсць, зноў не атрымалася нават абмеркаваць. Праўда, у папярэднiя разы, калi прыходзiла таксама чалавек 20, але не было прадстаўнiка прэсы, паперы аб правядзеннi складалiся i падпiсвалiся. Справаздачнасць iшла ў КЖРУП "Савецкае", пра што жыхарам i паведамiлi ў адказе на iх скаргу.

Ужо некалькi гадоў добраахвотнае аб’яднанне грамадзян пад назвай члены ЖБСК жывуць без органаў кiравання. Не выбрана тут нi праўленне, нi рэвiзiйная камiсiя. Старшыня тут правiць баль. Мiж iншым, людзi кажуць, што i яе нiхто нiколi не выбiраў. Гадоў так 7-8 таму ёй перадалi дакументы ад папярэдняга старшынi, i з таго часу яна спраўна атрымлiвае грошы — зараз каля 220 тысяч рублёў у месяц. Столькi ж атрымлiвае бухгалтар. Але ж я здзiвiлася, што пра гэта людзi ўпершыню даведалiся на гэтым сходзе, якi не адбыўся. Пакрычалi — i разышлiся, як заўсёды. Сказаць, што скiнулi эмоцыi? Наўрад цi. Таму што праблемы засталiся. Традыцыйныя для дамоў, якiя адзначылi сваё 40-годдзе. Цякуць дахi, стыкi, прамярзаюць сцены, холадна ў кватэрах... Такой сiтуацыi са старымi "панэлькамi" ў адмiнiстрацыi Савецкага раёна Гомеля не вельмi здзiўляюцца. Аднак першы намеснiк кiраўнiка адмiнiстрацыi Мiхаiл Шышкоў нават не адразу зразумеў, чаму сход збiраецца не ў прыстасаваным памяшканнi:

— Як гэта — сход на вулiцы, у двары дома? Мы заўсёды даём памяшканне для правядзення сходу, калi да нас звяртаецца старшыня. Калi старшыня не выконвае абавязкаў, яго трэба перавыбраць. Трэба падрыхтавацца да такога сходу. Трэба кворум сабраць.

На жаль, многiя людзi, асаблiва ва ўзросце, не цiкавяцца, а часам i не здагадваюцца нават пра наяўнасць сваiх правоў. Напрыклад, старшыня пры мне людзям заявiла, што за арэнду памяшкання для правядзення сходу давядзецца плацiць дадаткова. Яны i паверылi. Насамрэч, аказваецца, памяшканне прадастаўляецца бясплатна.

Мне падабаецца фармулёўка: "У кааператыве верхаводзiць большасць". У сапраўднасцi гэта азначае: калi ўсе, значыць, нiхто. Або самы разумнейшы, якi ведае, што можна ўзяць ад гэтай быццам бы маленькай, але ўлады. Намеснiк старшынi Гомельскага гарвыканкама Сяргей Лузай гаворыць, што ў новых кааператывах, а iх у абласным цэнтры большасць, звычайна ўвогуле праблем няма. Пакуль не цякуць дахi-трубы-стыкi — якiя могуць быць праблемы? У дамах, здадзеных як той, пра якi iдзе гаворка, 40-50 гадоў таму, пытанняў сапраўды на парадак больш.

— Трэба ўцяпляць, напрыклад, тарцы дома. А тыя, хто жыве пасярэдзiне, супраць — iм жа не холадна. Але ж для нас рознiцы няма. Мы складаем усе квадратныя метры незалежна ад формы ўласнасцi i выдзяляем грошы на рамонт, дзе ён патрэбны, згодна з тытульным спiсам. Праўда, многiя кааператывы грошы не пералiчваюць на спецыяльны рахунак, якi адкрыты пры раёнах. Калi пералiчваюць — няма праблем.

Як высветлiлася, злашчасны дом па праспекце Кастрычнiка, 10 — якраз з тых самых неплацельшчыкаў. I зноў жа намеснiк старшынi гомельскага гарвыканкама Сяргей Лузай заклiкае грамадзян да грамадскай актыўнасцi. У рэшце рэшт, прапануе, кааператыў можа ўвогуле адмовiцца ад паслуг старшынi або зрабiць яго дзейнасць фармальнай, калi большасцю галасоў прымуць рашэнне аб заключэннi дагавора на абслугоўванне з КЖРУП "Савецкае". Ну, будзе бухгалтар кааператыва, у якой асноўнае месца працы зноў жа КЖРУП "Савецкае", разлiчваць тыя ж "плацёжкi", толькi не маючы дадатковага заробку. Людзi ад гэтага пацерпяць?

У мяне, калi разбiралася ў тым, хто мае рацыю, пачало складвацца ўражанне, што кола замыкаецца. Каб прыняць любое рашэнне ў ЖСК, трэба сабраць сход. Сход нельга сабраць, таму што людзi ў чарговы раз не прыйдуць. Справа ў тым, што ў асобе старшынi яны бачаць не толькi iсцiну ў апошняй iнстанцыi, але i ўладу. Рэальную. Яна ж адказвае канкрэтнаму жыхару дома, якi прыйшоў са зваротам: "Я пiсьмовых скаргаў не прымаю!". I вядзiце тут доўгiя размовы пра наяўнасць кнiгi заўваг i прапаноў. Не дала — хто яе пакарае за гэта? Сход жыхароў, якi не можа некалькi гадоў сабрацца?

Яшчэ адзiн прыклад. Адна з членаў кааператыва ў чарговы раз падышла з пытаннем, чаму ў кватэры холадна. Старшыня прапанавала: "Давайце я тым, каму холадна, буду даплачваць па 10 тысяч". Калi жанчына спытала: "З якiх сродкаў?", адказам старшынi кааператыва было: "А гэта не ваша справа". А чыя, у такiм разе? Рэвiзiйнай камiсii, якую не могуць выбраць некалькi гадоў запар?

Вось менавiта такiм чынам складваецца ўражанне, што кааператыў — гэта дзяржава ў дзяржаве. Намеснiк старшынi Гомельскага гарвыканкама Сяргей Лузай прыводзiць прыклады зусiм iншай сiтуацыi ў кааператывах i спасылаецца на звычайны "чалавечы фактар".

— Калi чалавек добрасумленна ставiцца да сваёй справы, праблемы, якiя ўзнiкаюць, хутка i па законе вырашаюцца. Сёння ў горадзе 330 кааператыўных дамоў, але створана 303 ЖСК. Гэта адзначае, што ёсць кааператывы, у якiя ўваходзiць адразу некалькi дамоў. I калi старшыня з абавязкамi спраўляецца — якiя праблемы? Бываюць i выпадкi, калi розныя групоўкi ў кааператыве банальна "дзеляць уладу". I пiшуць адна на адну бясконца...

Але ж мне здаецца, што гэта зусiм не той выпадак. Бо на ролю старшынi кааператыва, сапраўды, прэтэндэнтаў няма. Людзi проста хочуць, каб iх, з iх праблемамi, нарэшце пачулi. Калi я пакiдала сход, якi не адбыўся, у спiну пачула словы старшынi кааператыва:

— Апазiцыя тут у мяне стварылася!.

Гэта хто — апазiцыя?

Iрына АСТАШКЕВIЧ. Фота аўтара.

Р.S. Вiдаць, артыкул будзе мець працяг. Адказныя асобы паабяцалi, што будуць садзейнiчаць у вырашэннi праблем членаў жыллёва-будаўнiчага спажывецкага кааператыва № 46 у Гомелi.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Так, iдзiце адсюль, вы тут нiхто! Я вас не запрашала на сход. Вы нiякага права не маеце сюды прыходзiць! Тут мне давялося паказаць "корачкi&qu
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика