Якая можа быць інфармацыя ў крызiсны час?
Якая можа быць інфармацыя ў крызiсны час?
Вяртаючыся да надрукаванага
Артыкул пад такiм загалоўкам быў надрукаваны ў "Звяздзе" 3 лютага. Карэспандэнт паспрабаваў выканаць свае прафесiйныя абавязкi — у дадзеным выпадку даведацца i паведамiць чытачам пра становiшча спраў на адным з вядучых прамысловых прадпрыемстваў горада i вобласцi, якiм з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства "Гродна Хiмвалакно". Патэлефанаваў намеснiку генеральнага дырэктара ААТ, якi адказвае за iнфармацыйную работу, з просьбай аб сустрэчы. Здавалася б, звычайная, рабочая сiтуацыя ва ўзаемаадносiнах журналiста i службовай асобы прадпрыемства. Аднак рэакцыя гэтай асобы аказалася нечаканай: "Нiякай iнфармацыi не даём. Якая можа быць iнфармацыя ў крызiсны час?". Вось якiя адказы атрымала рэдакцыя з канцэрна "Белнафтахiм" i Гродзенскага гарвыканкама (друкуем без скарачэнняў i на мове арыгiнала).
"Даручана даць прынцыповую ацэнку..." "Сообщаем, что в концерне "Белнефтехим" рассмотрено ваше письмо па факту публикации в газете "Звязда" критического материала в отношении некорректного поведения представителя руководства ОАО "Гродно Химволокно" С. Клепчи на обращение корреспондента издания Б. Прокопчика. Изложенная в заметке информация не может не вызывать у нас определенную озабоченность поступком названного должностного лица. В связи с этим генеральному директору ОАО "Гродно Химволокно" указано на недостаточный контроль за состоянием работы в организации со средствами массовой информации и поручено дать принципиальную оценку действиям яго заместителя по информационно-воспитательной работе — начальника отдела кадров С. Клепчи. Полагаем, что данный, достойный сожаления факт не будет служить препятствием для нашего дальнейшего плодотворного сотрудничества". А. Комяк, заместитель председателя концерна Рэдакцыя "Звязды" таксама зацiкаўлена ў далейшым супрацоўнiцтве з канцэрнам "Белнафтахiм". У канцэрне, дарэчы, ужо даўно практыкуюць арганiзацыю выезду журналiстаў у рэгiёны для азнаямлення з работай прадпрыемстваў галiны, у тым лiку, зразумела, i з праблемамi, якiя там iснуюць. І, як бачна з адказу, зусiм не падтрымлiваюць вышэйпамянёныя паводзiны службовай асобы ААТ "Гродна Хiмвалакно", не збiраюцца "карэктаваць" узаемаадносiны кiруючых работнiкаў прадпрыемстваў канцэрна са СМI спасылкамi на крызiсны час. А цяпер — другi адказ. "Iнфармацыя запытвалася па тэлефоне..." "Гродненским городским исполнительным комитетом рассмотрена статья Б. Прокопчика "Якая можа быць iнфармацыя ў крызiсны час?", опубликованная на страницах газеты "Звязда". По существу поднятого вопроса состоялась беседа с заместителем генерального директора по идеологической работе — начальником отдела кадров ОАО "Гродно Химволокно" Клепчей С.М. Был сделан запрос на предприятие, генеральный директор К.П. Маянов пояснил данную ситуацию: "Проводимые ОАО "Гродно Химволокно" мероприятия по производственной и коммерческой деятельности в настоящих экономических условиях вынуждают нас ограничить, а порой и вообще запретить выдачу определенной информации за пределы общества, включая и средства массовой информации. Заместитель генерального директора по идеологической работе — начальник отдела кадров ОАО "Гродно Химволокно" Клепча С.М. постоянно принимает меры по укреплению на предприятии здорового морального климата в коллективе и информированию работников о положении дел на предприятии. Для этих целей используются региональные СМИ и газета ОАО "Гродно Химволокно" "Наша газета". В конкретном случае Клепча С.М. не предоставил сведений журналисту "Звязды" в связи с тем, что информация запрашивалась по телефону, а значит, ее достоверность после опубликавания в газете не могла быть подтверждена либо опровергнута". А.С. Сивцов, заместитель председателя Такiм чынам, меркавання наконт артыкула "Якая можа быць iнфармацыя ў крызiсны час?" гарвыканкамам у гэтым адказе не выказана. Затое прыводзiцца тлумачэнне генеральнага дырэктара ААТ "Гродна Хiмвалакно", з якога зусiм не вынiкае, што ён збiраецца выконваць даручэнне кiраўнiцтва канцэрна "Белнафтахiм" i даваць прынцыповую ацэнку дзеянням свайго намеснiка. Больш за тое, у гэтым тлумачэннi скажаецца сiтуацыя, якая паслужыла падставай для публiкацыi ў газеце. "В конкретном случае Клепча С.М. не предоставил сведений журналисту "Звязды" в связи с тем, что информация запрашивалась по телефону ...". Такое ўражанне, што журналiст патэлефанаваў з намерам тут жа закiдаць кiруючага работнiка пытаннямi, пасля чаго газета надрукуе iнфармацыю, дакладнасць якой "не могла быть подтверждена либо опровергнута". Хоць, паўтарымся (i пра гэта сказана ў артыкуле) была прапанова сустрэцца i пры жаданнi азнаёмiцца з тэкстам будучай публiкацыi. Няўжо не так, Сяргей Мiхайлавiч? Не? Тады можна падаць на журналiста ў суд i па запыце суддзi кампанiя мабiльнай сувязi, як патлумачылi юрысты, дасць запiс нашай размовы. Такое ўражанне, што журналiст патэлефанаваў з намерам тут жа закiдаць кiруючага работнiка пытаннямi, пасля чаго газета надрукуе iнфармацыю, дакладнасць якой "не могла быть подтверждена либо опровергнута". Хоць, паўтарымся (i пра гэта сказана ў артыкуле) была прапанова сустрэцца i пры жаданнi азнаёмiцца з тэкстам будучай публiкацыi. Няўжо не так, Сяргей Мiхайлавiч? Не? Тады можна падаць на журналiста ў суд i па запыце суддзi кампанiя мабiльнай сувязi, як патлумачылi юрысты, дасць запiс нашай размовы.Праўда, у тым жа тлумачэннi генеральнага дырэктара ёсць i iншая матывацыя дзеянняў яго намеснiка: "... мероприятия по производственной и коммерческой деятельности в настоящих экономических условиях вынуждают нас ограничить, а порой и вообще запретить выдачу определенной информации за пределы общества (акционерного общества. — Б.П.), включая и средства массовой информации". Але што ж здарылася? Адкуль такiя абмежаваннi i забароны? Так, эканамiчныя ўмовы цяпер вельмi складаныя, асаблiва для экспартнаарыентаваных прадпрыемстваў, у лiку якiх i ААТ "Гродна Хiмвалакно". Пэўна, сiтуацыя нават больш складаная, чым вынiкае з тэлерэпартажаў i артыкулаў у газетах. Аднак, па-першае, журналiст не збiраўся парушаць заканадаўства аб СМI i не звяртаўся па звесткi так званага абмежаванага доступу, якiя з’яўляюцца дзяржаўнай, камерцыйнай i iншай ахоўнай законам тайнай. А па-другое: што, у сувязi з сусветным фiнансава-эканамiчным крызiсам у нашай краiне ўведзены нейкiя надзвычайныя меры ў дачыненнi да работы службовых асобаў са сродкамi масавай iнфармацыi? Калi так, то чаму кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка амаль штотыднёва адказвае на пытаннi журналiстаў падчас наведвання прадпрыемстваў у розных рэгiёнах? Дарэчы, i на мясцовым узроўнi няма нейкай "надзвычайшчыны" ва ўзаемаадносiнах кiраўнiкоў дзяржаўных органаў з журналiстамi. Не чуў ад кагосьцi з калегаў, што яму адмовiў у iнтэрв’ю старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзiмiр Саўчанка. Заўсёды адкрыты да кантактаў са сродкамi масавай iнфармацыi i Барыс Казялкоў, якi працаваў старшынёй Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, а нядаўна стаў мэрам абласнога цэнтра. Ды i намеснiк старшынi гарвыканкама Аляксандр Сiўцоў, чый подпiс пад вышэйпрыведзеным адказам, напрыканцы мiнулага года без усякiх праблем сустрэўся з аўтарам гэтых радкоў i адказаў на пытаннi, якiя, дарэчы, былi таксама абумоўлены новымi эканамiчнымi ўмовамi. А вось на асобна ўзятым прадпрыемстве падыход да работы са сродкамi масавай iнфармацыi, як вынiкае з тлумачэння генеральнага дырэктара, iншы: "абмежаваць, забаранiць...". У гэтай сувязi варта нагадаць некаторыя нормы беларускага заканадаўства, якiм вызначаны правы i абавязкi журналiстаў, а таксама тых, да каго яны звяртаюцца, выконваючы свае прафесiйныя абавязкi. Паколькi новы Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб сродках масавай iнфармацыi" ўступiў у дзеянне 8 лютага, а артыкул "Якая можа быць iнфармацыя ў крызiсны час?" быў надрукаваны 3 лютага, то спашлёмся на Закон "Аб друку i iншых сродках масавай iнфармацыi", якi дзейнiчаў з 1995 года. Артыкул 32. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права на своечасовае, аператыўнае атрыманне праз сродкi масавай iнфармацыi дакладных звестак аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб’яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя. Рэдакцыя мае права запытваць такую iнфармацыю аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, арганiзацый, грамадскiх аб’яднанняў, iх службовых асобаў. Запытванне iнфармацыi магчыма як у вуснай, так i ў пiсьмовай форме. Запытваемую iнфармацыю абавязаны прадастаўляць кiраўнiкi ўказаных органаў, арганiзацый i аб’яднанняў, iх намеснiкi, работнiкi прэс-службаў альбо iншыя ўпаўнаважаныя на тое асобы ў межах iх кампетэнцыi не пазней чым праз дзесяць дзён пасля атрымання запыту. Артыкул 33. Адмова ў прадастаўленнi iнфармацыi, якая запытваецца, магчыма, калi яна мае звесткi, якiя з’яўляюцца дзяржаўнай, камерцыйнай альбо iншай спецыяльна ахоўнай законам тайнай. Акрамя таго, "устанаўленне абмежаванняў на кантакты з журналiстам i перадачу яму iнфармацыi, за выключэннем звестак, якiя з’яўляюцца дзяржаўнай, камерцыйнай альбо iншай спецыяльна ахоўнай законам тайнай" у артыкуле 48 квалiфiкуецца як "ушчамленне свабоды масавай iнфармацыi". У новым Законе Рэспублiкi Беларусь "Аб сродках масавай iнфармацыi" таксама сказана, што "не дапускаецца незаконнае абмежаванне свабоды масавай iнфармацыi..." (артыкул 7). Завяршыць жа гэты артыкул хочацца, як кажуць, на аптымiстычнай ноце, пажадаўшы як мага менш эканамiчных праблем калектыву ААТ "Гродна Хiмвалакно". А таксама выказаўшы надзею, што нормай узаемаадносiнаў памiж СМI i ўсемагчымымi iнстанцыямi будуць не нейкiя суб’ектыўна ўстаноўленыя абмежаваннi на "выдачу пэўнай iнфармацыi", а выключна патрабаваннi заканадаўства. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Артыкул пад такiм загалоўкам быў надрукаваны ў "Звяздзе" 3 лютага. Карэспандэнт паспрабаваў выканаць свае прафесiйныя абавязкi — у дадзеным
|
|