21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хабар за Кастрацыю ката

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хабар за Кастрацыю ката

Да шасцi гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi асуджаны асiстэнт кафедры хiрургii Вiцебскай дзяржаўнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны. За год ён незаконна зарабiў 350 тысяч рублёў. І трэба было парушаць закон?

Васiль Iванавiч (назавём яго так) прымаў залiкi па прадмеце "Аператыўная хiрургiя з тапаграфiчнай анатомiяй". Для непадкаваных чытачоў, напэўна, сама назва прадмета вельмi складаная. А будучым ветэрынарам неабходна ведаць усе нюансы.

Выкладчык быў строгiм. Вось адна студэнтка двойчы спрабавала абаранiць курсавую работу па тэме... "Кастрацыя ката". Бедная студэнтка, а як шкада ката! Дык вось, чапляўся асiстэнт да чаго-небудзь у рабоце i адзнаку не ставiў.

Затое iншыя студэнты разумелi: можна "знайсцi падыход" да выкладчыка. Па акадэмii хадзiлi чуткi — за 30 тысяч можна i залiк атрымаць без праверкi ведаў, ды i курсавую работу абаранiць, атрымаўшы неабходную ацэнку.

Як паведамiла "Звяздзе" старшы памочнiк пракурора Вiцебскай вобласцi Iрына Таўтын, у ходзе следства выявiлi некалькi такiх студэнтаў. Сумы хабару былi розныя — ад 20 да 45 тысяч рублёў. Чатыры студэнткi перадалi асiстэнту 140 тысяч рублёў за выстаўленне станоўчых адзнак па курсавых работах i допуск да здачы экзамену па прадмеце "Аператыўная хiрургiя".

Нельга не ўзгадаць i памочнiка асiстэнта — студэнта гэтай жа акадэмii. Ён фактычна быў пасрэднiкам: перадаваў залiкоўкi студэнтаў i "ахвяраваннi". За сваю дзейнасць атрымлiваў усяго па 5 тысяч рублёў з чалавека за аказаныя паслугi. Невялiкiя грошы, але ў студэнта лiшнiх не бывае. На ганарар за "здзелку" пiва папiць можна, цыгарэт купiць. У вынiку студэнт гэты ад усёй душы "здаў" асiстэнта праваахоўным органам.

Паводле слоў памочнiка пракурора Кастрычнiцкага раёна Вiцебска Юлii Лазарэнкi, па загадзе раённай пракуратуры ў акадэмii ўзмацнiлi кантроль. У прыватнасцi, абарона курсавых работ цяпер будзе прымацца камiсiяй у складзе не менш за два чалавекi. Выкладчыкi разам з загадчыкамi кафедры абавязаны высветляць прычыны дрэннай вучобы i пропуску заняткаў студэнтамi. Яшчэ абавязаны паведамляць студэнтам канкрэтна — у якi дзень будзе праводзiцца залiк, а якой гадзiне. Больш за тое, студэнтам рэкамендавана паведамляць дэкану пра выпадкi, калi, на iх погляд, выкладчыкi "чапляюцца" да дробязяў альбо несправядлiва ставяцца да iх. Пра гэта, дарэчы, можна паведамiць i пiсьмова, кiнуўшы скаргу ў спецыяльную скрынку.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да шасцi гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi асуджаны асiстэнт кафедры хiрургii Вiцебскай дзяржаўнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны. За год
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика