21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб заробкi адпавядалi энтУзiязму...

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб заробкi адпавядалi энтУзiязму...

Зала калегіi

Нiзкая заработная плата, скарачэнне працягласцi водпускаў у шэрагу работнiкаў адукацыйнай галiны, меры па замацаваннi педагагiчных кадраў у галiне, знiжэнне прэстыжу прафесii педагога — вось галоўныя праблемы, якiя аказалiся ў цэнтры ўвагi ўдзельнiкаў калегii, на якой падводзiлiся вынiкi выканання Пагаднення памiж Мiнiстэрствам адукацыi i Цэнтральным камiтэтам Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi.

— Прычым нават з улiкам новых памераў даплат за вучоныя ступенi i званнi, якiя былi ўведзены ў пачатку мiнулага года, ўсё адно не ўдалося вярнуцца ў галiне аплаты працы прафесарска- выкладчыцкага складу на паказчыкi 2006 года, — падкрэслiў Аляксандр Бойка.

Сацыяльную напружанасць у калектывах галiны выклiкала праведзенае ў адпаведнасцi з новым заканадаўствам аб працы змяншэнне працягласцi працоўных водпускаў у педагагiчных работнiкаў дашкольных устаноў, устаноў пазашкольнага выхавання i навучання, устаноў, якiя забяспечваюць павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў, у работнiкаў метадычных службаў, выхавальнiкаў вышэйшых навучальных устаноў i ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi. Па гэтым пытаннi прафсаюз i Мiнiстэрства адукацыi неаднаразова звярталiся ў адпаведныя органы дзяржаўнага кiравання. ЦК накiраваў чарговы зварот у адрас Савета Мiнiстраў, таму што наступствы нерацыяльнага рашэння не прымусiлi сябе доўга чакаць. Адбыўся значны адток спецыялiстаў з дашкольных устаноў, у тым лiку педагогаў з вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыяй. Ёсць складанасцi з iх укамплектаваннем памочнiкамi выхавальнiкаў, педагогамi-псiхолагамi, з замацаваннем спецыялiстаў з профiльнай адукацыяй. Па iнфармацыi прафсаюза, колькасць вакансiй у гэтых установах на 1 студзеня 2009 года складала 3255, у тым лiку вакантнымi былi 718 пасад выхавальнiкаў.

Аляксандр Бойка не стаў хаваць, што навучальны год распачынаўся даволi трывожна, таму што пераход школы на 11-годку цягнуў вельмi шмат праблем. Нягледзячы на меры, што прымалiся органамi ўпраўлення адукацыяй сумесна з прафсаюзнымi камiтэтамi па працаўладкаваннi вызваляемых работнiкаў, у тым лiку за кошт перападрыхтоўкi, аптымiзацыi педагагiчнай нагрузкi i г.д. у 2008 годзе былi звольнены па скарачэннi штатаў 413 работнiкаў, у тым лiку 122 педагогі.

Старшыня Мiнскай гарадской арганiзацыi Беларускага прафсаюза работнiкаў адукацыi i навукi Ларыса Багадзяж расказала, што нягледзячы на апошняе павышэнне заробкаў, iстотныя даплаты i стымулюючыя выплаты сталiчным педагогам, у Мiнску кадравыя праблемы iснуюць практычна па ўсiх катэгорыях работнiкаў. Статыстыка сведчыць пра тое, што праз два гады адпрацоўкi па размеркаваннi ўстановы адукацыi пакiдаюць палова маладых спецыялiстаў. Праведзенае ў горадзе анкетаванне паказала, што 70 працэнтаў маладых педагогаў адной з асноўных сваiх праблем лiчаць нiзкую заработную плату i 42 працэнты называюць нiзкi прэстыж прафесii педагога.

расказала, што нягледзячы на апошняе павышэнне заробкаў, iстотныя даплаты i стымулюючыя выплаты сталiчным педагогам, у Мiнску кадравыя праблемы iснуюць практычна па ўсiх катэгорыях работнiкаў. Статыстыка сведчыць пра тое, што праз два гады адпрацоўкi па размеркаваннi ўстановы адукацыi пакiдаюць палова маладых спецыялiстаў. Праведзенае ў горадзе анкетаванне паказала, што 70 працэнтаў маладых педагогаў адной з асноўных сваiх праблем лiчаць нiзкую заработную плату i 42 працэнты называюць нiзкi прэстыж прафесii педагога.

— Цi не таму на 9 спецыяльнасцяў у Беларускiм педагагiчным унiверсiтэце iмя М.Танка конкурс летась быў да аднаго чалавека на месца, ў тым лiку на матэматыку i фiзiку, — канстатавала прафсаюзны лiдар сталiчных педагогаў. — Мiж iншым, менавiта настаўнiкаў фiзiкi i матэматыкi хранiчна не хапае сталiчным установам адукацыi ў апошнiя гады. Толькi ў гэтым навучальным годзе на названых спецыяльнасцях працуюць 22 студэнты. А самыя вялiкiя конкурсы, як нi парадаксальна (ад 6,5 да 9 чалавек на месца) назiралiся пры прыёме на спецыяльнасцi "выяўленчае мастацтва" i "фiзiчная культура". Пры дэталёвым разглядзе высвятляецца, што будучых настаўнiкаў малявання навучаюць яшчэ i камп’ютарнай графiцы, а настаўнiкаў фiзкультуры — арганiзацыi фiзкультурна-аздараўленчай работы i турызму. Зразумела, што менавiта другая сумежная спецыяльнасць прыцягвае маладых людзей, паколькi з’яўляецца запатрабаванай i высокааплатнай на рынку працы. І можна не сумнявацца, што ў школе маладыя спецыялiсты не затрымаюцца, а папоўняць рады супрацоўнiкаў прыватных фiрмаў i прадпрыемстваў.

Апошнiм часам у Мiнску паступова расце колькасць майстроў вытворчага навучання з вышэйшай адукацыяй, аднак каля чвэрцi з iх не маюць квалiфiкацыйнай катэгорыi. Галоўная прычына — цякучасць кадраў, з-за нiзкiх заробкаў. Напрыклад, майстар вытворчага навучання са стажам да 5 гадоў атрымлiвае ад 350 да 460 тысяч рублёў — гэта ў тры-пяць разоў менш, чым на вытворчасцi, для якой яны рыхтуюць рабочыя кадры. Самая вялiкая цякучасць кадраў у навучальных установах будаўнiчага i машынабудаўнiчага профiляў.

А як можна сёння захаваць педагагiчны патэнцыял пазашкольных устаноў адукацыi? Гэту катэгорыю педагагiчных работнiкаў павышэнне заробкаў не закранула, а водпускi ў iх iстотна скарацiлiся. Iм пакiнулi ўсяго 24 днi для адпачынку. Мiж iншым, у працы гэтай катэгорыi работнiкаў ёсць свая спецыфiка — наведванне гурткоў i секцый не з’яўляецца для дзяцей абавязковым, як, напрыклад, наведванне школы. Гэта ў школе настаўнiкаў не выбiраюць. А вось педагогаў, пад кiраўнiцтвам якiх дзецi займаюцца сваёй любiмай справай, яны выбiраюць самастойна. Таму калi педагогу не ўдалося зацiкавiць дзяцей, то ён проста застанецца без педагагiчнай нагрузкi, таму ў сiстэме пазашкольнага выхавання затрымлiваюцца толькi педагогi ад Бога, сапраўдныя энтузiясты, улюбёныя ў сваю справу людзi. Прычым працуюць лiтаральна за капейкi. Але ж нельга бясконца эксплуатаваць iх энтузiязм...

Надзея НIКАЛАЕВА.

(Заканчэнне будзе.)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нiзкая заработная плата, скарачэнне працягласцi водпускаў у шэрагу работнiкаў адукацыйнай галiны, меры па замацаваннi педагагiчных кадраў у галiне, зн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика