Атрыманне зарплаты ў канвертах — самы распаўсюджаны спосаб утойвання даходаў фізасобамi
Атрыманне зарплаты ў канвертах — самы распаўсюджаны спосаб утойвання даходаў фізасобамi
Аб гэтым заявiў на оnlinе канферэнцыi на сайце БЕЛТА першы намеснiк мiнiстра па падатках i зборах Беларусi Уладзiмiр Палуян. Таксама часта ўтойваюцца даходы ад здачы жылых i нежылых памяшканняў у арэнду, атрыманне даходаў за мяжой, ажыццяўленне незарэгiстраванай прадпрымальнiцкай дзейнасцi, у тым лiку прыватнай перавозкi, рамонтна-будаўнiчых работ, рэпетытарства, гандлю нерухомай маёмасцю. Выяўляюцца асобы, якiя ўтойваюць даходы да падаткаабкладання, шляхам правядзення кантрольных мерапрыемстваў, у тым лiку рэйдавых праверак. Асаблiвая ўвага ўдзяляецца рабоце са звесткамi аб даходах i маёмасцi фiзiчных асобаў, што паступаюць ад розных дзяржаўных органаў, а таксама краiн, з якiмi заключаны пагадненнi аб узаемным абмене такой iнфармацыяй. Для выяўлення фiзiчных асобаў, якiя здаюць у наём жылыя i нежылыя памяшканнi, а таксама гандлёвыя плошчы, падатковыя органы цесна ўзаемадзейнiчаюць з пашпартна-вiзавай службай органаў унутраных спраў, мясцовымi выканаўчымi камiтэтамi, з адмiнiстрацыямi рынкаў i гандлёвых комплексаў. Больш як 400 выпадкаў выплаты заработнай платы ў канвертах выяўлена ў 2008 годзе ў Беларусi. "У нас ёсць тэлефон даверу, па якiм у мiнулым годзе паступiла 128 званкоў, пры гэтым практычна ў палавiне выпадкаў факты пацвердзiлiся i матэрыялiзавалiся ў добрую суму паступленняў у бюджэт — больш як Br2 млрд", — праiнфармаваў першы намеснiк мiнiстра. Першы намеснiк мiнiстра выказаў перакананасць, што iстотнаму скарачэнню колькасцi выпадкаў выплат зарплаты ў канвертах будзе садзейнiчаць пераход з гэтага года на плоскую шкалу спагнання падаходнага падатку па стаўцы 12 працэнтаў. "Калi раней нехта атрымлiваў даходы, якiя абкладалiся падаткам па стаўцы 30 працэнтаў, то цяпер гэта стаўка знiзiлася больш як у два разы, — сказаў ён. — Такое iстотнае змяншэнне падатковай нагрузкi павiнна садзейнiчаць вывядзенню з ценю тых сродкаў, якiя раней утойвалiся". БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў на оnlinе канферэнцыi на сайце БЕЛТА першы намеснiк мiнiстра па падатках i зборах Беларусi Уладзiмiр Палуян. Таксама часта ўтойваюцца
|
|