21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Васiль ЖАРКО: Па наведваннях паліклінік мы — першыя ў свеце

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Васiль ЖАРКО: Па наведваннях паліклінік мы — першыя ў свеце

Як паведамiў, падводзячы вынікі дзейнасці медыцынскай галіны за 2008 год, мiнiстр аховы здароўя Васiль Жарко, асаблiвай увагi заслугоўвае той факт, што высокi рост нараджальнасцi ў Беларусi прывёў да найбольш значнага за апошнiя гады знiжэння натуральных страт насельнiцтва. Колькасць народжаных вырасла па краiне на 4,3 працэнта, а ў Мiнску — на 6,8 працэнта. Усяго нарадзiлася 107 910 дзяцей. Колькасць памерлых павялiчылася на 1,2 %, смяротнасць склала 13,9 выпадкаў на 1 тысячу насельнiцтва. Найбольшы рост колькасцi выпадкаў смерцi (каля 9 %) быў адзначаны па класе "Сiмптомы, прыметы, адхiленнi ад нормы..."

У структуры смяротнасцi насельнiцтва працаздольнага ўзросту 32 % прыпадае на знешнiя прычыны i 31 % — на захворваннi сiстэмы кровазвароту.

— Знiжэнне смяротнасцi асобаў у працаздольным узросце менавiта па гэтых дзвюх прычынах (асаблiва мужчын) застаецца найбуйнейшай сацыяльнай i медыцынскай праблемай i вымагае кансалiдацыi намаганняў усiх дзяржаўных i грамадскiх структур для яе рашэння, — падкрэслiў Васiль Жарко. — Толькi ў вынiку выпадковых атручэнняў алкаголем мы страцiлi летась 2594 чалавекi! Колькасць самазабойстваў (2 662 выпадкi) засталася на ўзроўнi 2007 года. Мiж iншым, 60 працэнтаў суiцыдаў здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення. Высокi ўзровень смяротнасцi насельнiцтва ў вынiку суiцыдаў застаецца вострай сацыяльнай праблемай. Асаблiва неспрыяльная сiтуацыя склалася ў Вiцебскай, Мiнскай i Магiлёўскай абласцях.

Усеагульную дыспансэрызацыю насельнiцтва не змагла ўкаранiць нiводная краiна свету. Тым не менш у Беларусі летась дыспансэрызацыяй удалося ахапiць 98,8 % дарослага насельнiцтва нашай краiны. Пры гэтым прыкладна ў паловы агледжаных былi ўпершыню выяўлены тыя цi iншыя захворваннi. Па словах Васiля Жарко, тэндэнцыя да росту колькасцi наведванняў урачоў захавалася i ў мiнулым годзе — на кожнага жыхара ў 2008 годзе прыпала 12,9 наведванняў палiклiнiк. Калi ўлiчыць яшчэ i прыватную медыцынскую практыку, а таксама работу ведамасных медыцынскiх службаў, гэты паказчык з’яўляецца найбольш высокiм у свеце. Аб’ёмы хуткай i неадкладнай медыцынскай дапамогi выраслi летась на 13 % i склалi 316,6 выездаў брыгад на адну тысячу жыхароў.

— З упэўненасцю можна сказаць, што ў 2008 годзе мы здзейснiлi сапраўдны прарыў у сферы транспланталогii, — заявiў Васiль Жарко. — Найважнейшым дасягненнем з’яўляецца паспяховае выкананне першай перасадкi сэрца i аперацый па трансплантацыi печанi, якiя раней нiколi ў Беларусi не ажыццяўлялiся.

Усяго за мiнулы год было здзейснена 70 аперацый па трансплантацыi ныркi (для параўнання, у 2007 годзе — 40, а ў 2006 годзе — 20) i 9 аперацый па перасадцы печанi (а ў гэтым годзе — ужо 5). У Рэспублiканскiм навукова-практычным цэнтры дзiцячай анкалогii i гематалогii праведзена 58 трансплантацый гемапаэтычных ствалавых клетак супраць 35 трансплантацый у 2007 годзе. Праведзена закупка абсталявання для крыабанка ствалавых клетак для Рэспублiканскага цэнтра транспланталогii i клетачных бiятэхналогiй.

Праведзена закупка абсталявання для крыабанка ствалавых клетак для Рэспублiканскага цэнтра транспланталогii i клетачных бiятэхналогiй.

Праведзена 5 тысяч кардыяхiрургiчных умяшальнiцтваў, з iх каля 3 тысяч — у РНПЦ "Кардыялогiя". Сёння ў кожным абласным цэнтры функцыянуюць кардыёхiрургiчныя аддзяленнi. Значна ўзраслi аб’емы аператыўных умяшальнiцтваў у Цэнтры дзiцячай кардыяхiрургii. На яго базе былi праведзены тры мiжнародныя акцыi "Дзiцячае сэрца" з удзелам спецыялiстаў з ЗША, Вялiкабрытанii, Італii i iншых краiн. Як вынiк — у Мiнiстэрства аховы здароўя не паступала зваротаў па пытаннях арганiзацыi лячэння за мяжой дзяцей з захворваннямi сардэчна-сасудзiстай сiстэмы.

На якасна новы ўзровень работы выйшла i афтальмалагiчная служба. У ранейшыя гады хворыя афтальмалагiчнага профiлю пераважалi сярод тых, каго вымушаны былi накiроўваць на лячэнне за межы Беларусi. Зараз сiтуацыя карэнным чынам змянiлася: служба аснашчана самым сучасным абсталяваннем. Паспяхова рэалiзуецца праект медыка-сацыяльнага профiлю па знiжэннi колькасцi дзяцей, якiя церпяць ад неанатальнай рэтынапатыi — ранняя дыяностыка i лячэнне гэтай паталогii дазваляюць знiжаць колькасць сляпых дзяцей. Другi сацыяльна значымы праект рэалiзуецца рэспублiканскай аталарынгалагiчнай службай — наладжаны аўдыялагiчны скрынiнг нованароджаных з мэтай ранняга выяўлення схiльнасцi да глухаты.

У службе траўматалогii i артапедыi колькасць эндапратэзаванняў тазасцегнавых суставаў у параўнаннi з папярэднiм годам узрасла на 14,6 %, а каленных — на 26,3 %. Створаны рэспублiканскi цэнтр спiнальнай траўмы для лячэння хворых з пашкоджаннямi пазваночнiка i спiннога мозгу.

Адзiн з ключавых кiрункаў развiцця i мадэрнiзацыi аховы здароўя — гэта iнфарматызацыя галiны. Летась працягвалася ўкараненне аўтаматызаваных рабочых месцаў "Рэгiстратура", "Дыспансэрызацыя", iнфармацыйнай сiстэмы "Урач агульнай практыкi". Укараненне атрымала першая чарга iнфармацыйна-аналiтычнай сiстэмы "Ахова здароўя".

Актыўны штуршок атрымала i развiццё тэлемедыцыны. Распрацоўваюцца два буйныя тэлемедыцынскiя праекты, якiя ахопяць асноўныя рэспублiканскiя навукова-практычныя цэнтры i 21 арганiзацыю аховы здароўя ў раёнах, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы. У Мiнску ўжо створана карпаратыўная сетка абмену iнфармацыяй, якая аб’ядноўвае 137 арганiзацый.

Закранаючы ў сваiм выступленнi кадравую палiтыку, Васiль Жарко канстатаваў паступовы рост забяспечанасцi ўрачэбнымi кадрамi. У 2008 годзе iх колькасць у сiстэме Мiнiстэрства аховы здароўя павялiчылася на 1 %. У той жа час адзначалася знiжэнне на 0,7 %, або на 807 чалавек колькасцi сярэдняга медыцынскага персаналу. Вакантных урачэбных пасадаў на канец года налiчвалася 3 тысячы i больш як 3 тысячы вакантных пасадаў для асобаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй. Колькасць неўкамплектаваных урачэбнымi кадрамi амбулаторый зменшылася з 36 да 24. Найбольшая колькасць неўкамплектаваных медыцынскiх амбулаторый (14 адзiнак) размешчаны на тэрыторыi Магiлёўскай вобласцi i 6 амбулаторый — на Мiншчыне.

З мэтай вырашэння кадравых праблем павялiчваюцца аб’ёмы падрыхтоўкi ўрачэбных кадраў. Так, прыём у медыцынскiя ВНУ ў 2008 годзе склаў на бюджэтную форму навучання 2100 чалавек, а з улiкам пазабюджэтнага фiнансавання — 3290 чалавек, што больш чым на 20 % перавышае набор папярэдняга года. У 2009 годзе прыём на бюджэтную форму навучання павiнен скласцi 2700 чалавек, што на 29 % больш, чым у папярэднiм годзе.

Прыём у сярэднiя спецыяльныя медыцынскiя ўстановы на бюджэтную форму навучання склаў 2223 чалавекi, а з улiкам пазабюджэтнага фiнансавання — 3344 чалавекi.

— Як вiдаць, лiчбы прыёму ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя медыцынскiя ўстановы прыкладна супадаюць. Гэта адлюстроўвае асаблiвасцi наяўнай мадэлi аховы здароўя, карэкцiроўка якой у адпаведнасцi з сусветнай практыкай павiнна прадугледжваць наблiжэнне функцый медыцынскага персаналу з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй да функцый урачэбнага персаналу, — патлумачыў мiнiстр. — Прынятыя меры адаб’юцца на падыходах да вызначэння аптымальных суадносiнаў колькасцi ўрачоў i персаналу з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй. Як правiла, у развiтых краiнах свету на аднаго ўрача прыпадаюць ад 2 да 4,5 спецыялiста з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй.

Сёння ў беларускай сiстэме ахове здароўя працуюць 42 тысячы ўрачоў (аднак непасрэдна лячэбнiкаў — толькi 27 тысяч) i 118 тысяч спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй, з iх непасрэдна медыцынскiх сёстраў — каля 80 тысяч, 11 тысяч фельчараў i каля 13 тысяч лабарантаў.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў, падводзячы вынікі дзейнасці медыцынскай галіны за 2008 год, мiнiстр аховы здароўя Васiль Жарко, асаблiвай увагi заслугоўвае той факт, шт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика