...
...
Пасля працяглага зацiшша на нiве стварэння сем’яў у Беларусi адбыўся вясельны бум. У студзенi зарэгiстравана 4 тыс. 438 шлюбаў — на 23,2% больш у параўнаннi з мiнулагоднiм студзенем. Прыватныя забудоўшчыкi Мiнска не прадалi каля 300 кватэр з уведзеных у эксплуатацыю жылых дамах. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамiў старшыня камiтэта будаўнiцтва i iнвестыцый Мiнгарвыканкама Андрэй Ясючэня. У стадыi будаўнiцтва ў горадзе знаходзiцца каля 40 жылых дамоў, што ўзводзяцца прыватнымi забудоўшчыкамi. Кошт 1 кв.м у такiх дамах вагаецца ад Br3 млн да Br5 млн. Жыхар Полацка скраў 7 вагонаў мiнеральных угнаенняў амаль на Br50 млн. Мужчына 1947 г.н. працаваў начальнiкам участка склада мiнеральных угнаенняў аднаго з мясцовых раённых прадпрыемстваў. Карыстаючыся сваiмi службовымi паўнамоцтвамi, летам мiнулага года ён скраў 453,2 тоны угнаенняў для суб’ектаў гаспадарання ў Расii. Хаваць крадзяжы яму ўдавалася дзякуючы лiшкам, якiя ўтваралiся з-за парушэння рэжыму захоўвання рэчываў. Зламыснiк быў затрыманы пры спробе ў чарговы раз збыць 150 т угнаенняў. ПОЎНЫ АБЗАЦnСуд казахскага горада Актобе ўзнавiў на працы мясцовага жыхара Талгата Кыркымбая, якi быў звольнены за нашэнне барады, што перашкаджала яму карыстацца неабходным на працы процiвагазам. Майстрам цэха ў нафтагазаздабыўным упраўленнi ён працаваў больш за 10 гадоў. У 2006 годзе Кыркымбай прыняў iслам i адпусцiў бараду. Начальства адмовiла яму ў набыццi спецыяльнага процiвагаза для барадатых людзей. У лiстападзе 2008 года Кыркымбая адхiлiлi ад працы, бо ён не выконваў iнструкцыю, згодна з якой усе супрацоўнiкi павiнны быць чыста паголеныя для нашэння процiвагазу. Ён звярнуўся ў суд. Суд вырашыў не толькi ўзнавiць яго на працы, але i спагнаць з прадпрыемства на яго карысць зарплату з дня звальнення, а таксама выплацiць 100 тыс. тэнге (665 долараў) у якасцi кампенсацыi маральнага ўрону. Акрамя таго, пацярпеламу павiнны выдаць процiвагаз "адпаведнага памеру з улiкам памеру галавы i валасянога покрыва". Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Полацка скраў 7 вагонаў мiнеральных угнаенняў амаль на Br50 млн. Мужчына 1947 г.н. працаваў начальнiкам участка склада мiнеральных угнаенняў адн
|
|