Стартаваў плей-оф Лігi чэмпiёнаў
Стартаваў плей-оф Лігi чэмпiёнаў
На футбольных стадыёнах Еўропы адбылiся першыя матчы 18 фiналу самага прэстыжнага кантынентальнага турнiру — Лiгi чэмпiёнаў. Буйной выязной вiкторыi дасягнула мюнхенская "Баварыя", якая згуляла ў Лiсабоне супраць "Спортынга" (5:0). Паядынак у адказ стане цяпер фармальнасцю — адыграць пяць мячоў у Мюнхене практычна нерэальна. Англiйскi "Лiверпуль" даволi нечакана змог перамагчы былога супернiка барысаўскага БАТЭ па групавым турнiры мадрыдскi "Рэал" на "Санц’ягу Бернабеў" — 1:0. З тым жа мiнiмальным вынiкам прайграў i яшчэ адзiн былы супернiк барысаўчан — турынскi "Ювентус". Футбалiсты Старой сiньёры саступiлi "Чэлсi", якi нядаўна ўзначалiў настаўнiк расiйскай зборнай Гус Хiдынк. Яшчэ ў адным паядынку "Вiльярэал" — "Панацiнайкас" была зафiксавана нiчыя — 1:1. Вось вынiкi сустрэч, якiя прайшлi 24 лютага: "Інтэр" (Мiлан, Iталiя) — "Манчэстар Юнайтэд" (Англiя) — 0:0; "Арсенал" (Лондан, Англiя) — "Рома" (Iталiя) — 1:0; "Лiён" (Францыя) — Барселона" (Iспанiя) — 1:1, "Атлетыка" (Мадрыд, Iспанiя) — "Порту" (Партугалiя) — 2:2. Матчы ў адказ 18 фiналу лiгi чэмпiёнаў адбудуцца 10 i 11 сакавiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На футбольных стадыёнах Еўропы адбылiся першыя матчы 18 фiналу самага прэстыжнага кантынентальнага турнiру — Лiгi чэмпiёнаў. Буйной выязной вiкторыi д
|
|