Выбары “Жаночага імя Беларусі” сталі самым масавым інтэрактыўным праектам Радыё TUT.BY
27 февраля 2009 Культура
Радио TUT.BY Па стане на раніцу 27 лютага ў галасаванні за “Жаночае імя Беларусі” ўзялі удзел амаль 100 тысячаў слухачоў Радыё TUT.BY і наведвальнікаў парталу TUT.BY. Такім чынам, першае беларускае радыё-рэаліці шоў становіцца самым папулярным інтэрактыўным праектам Радыё TUT.BY і парталу TUT.BY. Адзначым, што галасаванне працягнецца да 23.59 1 сакавіка. 2-га сакавіка у студыі Радыё TUT.BY сустрэнуцца аўтар ідэі шоў Юлія Ляшкевіч, а таксама прадстаўнічкі-кампаніяў спонсараў акцыі - кампаніі “Ивкон” і КІА. Яны і вызначаць канчаткова “Жаночае імя Беларусі”: для кожнай з іх у пяці канвертах будуць раздрукаваныя пяць імёнаў-лідэраў, вызначэнне пройдзе шляхам простага выцягвання. Даведка аб нашых партнерах Кампанія “Ивкон” абгрунтавана лiчыцца вiртуозам у свеце салодкiх мрояў. Традыцыі, правераныя часам, і сучасныя тэхналогіі падарылі людзям дзясяткі арыгінальных шакаладна-карамельных адчуванняў, папулярныя ў Беларусі і па-за яе межамі. У беларускую гісторыю “Ивкон” увайшоў знакамітым цукерачным брэндам “Коровка”.
Марка KIA па выніках 2008 года займае 4-е месца па колькасці продажаў на рынку новых аўтамабіляў у Беларусі і працягвае актыўна пашыраць сваю прысутнасць на ім. Продажы аўтамабіляў паўднёвакарэйскай кампаніі KIA Motors пачаліся ў Беларусі у сакавіку 2006 года. ЗП “Аўтапалас-М”, якое ўваходзіць у склад Міжнароднага аўтамабільнага холдынгу "Атлант-М", ад жніўня 2007 года з’яўляецца эксклюзіўным прадстаўніком KIA Motors Corporation у Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 февраля 2009 Культура Радио TUT.BY Па стане на раніцу 27 лютага ў галасаванні за “Жаночае імя Беларусі” ўзялі удзел амаль 100 тысячаў слухачоў Радыё TUT.BY і наведвальнікаў парталу TUT.BY.
|
|