Асiстэнт кафедры Вiцебскай акадэмii ветмедыцыны атрымаў 6 гадоў пазбаўлення волі за хабар за "Кастрацыю ката"
27 февраля 2009 Калейдоскоп
Аляксандр ПУКШАНСКI., Звязда Да шасцi гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi асуджаны асiстэнт кафедры хiрургii Вiцебскай дзяржаўнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны. За год ён незаконна зарабiў 350 тысяч рублёў. І трэба было парушаць закон? Васiль Iванавiч (назавём яго так) прымаў залiкi па прадмеце "Аператыўная хiрургiя з тапаграфiчнай анатомiяй". Для непадкаваных чытачоў, напэўна, сама назва прадмета вельмi складаная. А будучым ветэрынарам неабходна ведаць усе нюансы. Выкладчык быў строгiм. Вось адна студэнтка двойчы спрабавала абаранiць курсавую работу па тэме "Кастрацыя ката". Бедная студэнтка, а як шкада ката! Дык вось, чапляўся асiстэнт да чаго-небудзь у рабоце i адзнаку не ставiў. Затое iншыя студэнты разумелi: можна "знайсцi падыход" да выкладчыка. Па акадэмii хадзiлi чуткi — за 30 тысяч можна i залiк атрымаць без праверкi ведаў, ды i курсавую работу абаранiць, атрымаўшы неабходную ацэнку. Як паведамiла "Звяздзе" старшы памочнiк пракурора Вiцебскай вобласцi Iрына Таўтын, у ходзе следства выявiлi некалькi такiх студэнтаў. Сумы хабару былi розныя — ад 20 да 45 тысяч рублёў. Чатыры студэнткi перадалi асiстэнту 140 тысяч рублёў за выстаўленне станоўчых адзнак па курсавых работах i допуск да здачы экзамену па прадмеце "Аператыўная хiрургiя". Нельга не ўзгадаць i памочнiка асiстэнта — студэнта гэтай жа акадэмii. Ён фактычна быў пасрэднiкам: перадаваў залiкоўкi студэнтаў i "ахвяраваннi". За сваю дзейнасць атрымлiваў усяго па 5 тысяч рублёў з чалавека за аказаныя паслугi. Невялiкiя грошы, але ў студэнта лiшнiх не бывае. На ганарар за "здзелку" пiва папiць можна, цыгарэт купiць. У вынiку студэнт гэты ад усёй душы "здаў" асiстэнта праваахоўным органам. Паводле слоў памочнiка пракурора Кастрычнiцкага раёна Вiцебска Юлii Лазарэнкi, па загадзе раённай пракуратуры ў акадэмii ўзмацнiлi кантроль. У прыватнасцi, абарона курсавых работ цяпер будзе прымацца камiсiяй у складзе не менш за два чалавекi. Выкладчыкi разам з загадчыкамi кафедры абавязаны высветляць прычыны дрэннай вучобы i пропуску заняткаў студэнтамi. Яшчэ абавязаны паведамляць студэнтам канкрэтна — у якi дзень будзе праводзiцца залiк, а якой гадзiне. Больш за тое, студэнтам рэкамендавана паведамляць дэкану пра выпадкi, калi, на iх погляд, выкладчыкi "чапляюцца" да дробязяў альбо несправядлiва ставяцца да iх. Пра гэта, дарэчы, можна паведамiць i пiсьмова, кiнуўшы скаргу ў спецыяльную скрынку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 февраля 2009 Калейдоскоп Аляксандр ПУКШАНСКI., Звязда Да шасцi гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi асуджаны асiстэнт кафедры хiрургii Вiцебскай дзяржаўнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны.
|
|