21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што вiнен, аддаць павiнен

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што вiнен, аддаць павiнен

У Беларусi загаварылi пра калектарскiя кампанii

Самым простым спосабам абзавесцiся дабротамi цывiлiзацыi, на якi паспелi "падсесцi" многiя беларусы, не так даўно быў банкаўскi крэдыт. Аднак, падобна, ранейшы бум спажывецкага крэдытавання, калi банкi лiтаральна палявалi за клiентамi (яны актыўна стымулявалi попыт на праграмы крэдытавання, у тым лiку i агрэсiўнай рэкламай), а апошнiя гэтым карысталiся, скончыўся: цяпер няма таго доступу як банкаў, так i грамадзян да "лёгкiх" грошай, таму што сродкi iстотна падаражэлi.

А вось вяртаць пазыкi банкам для некаторых нашых суайчыннiкаў становiцца ўсё больш праблематычна: своечасова спланаваць свой сямейны бюджэт, улiчыўшы ўсе акалiчнасцi, iм аказалася не па сiлах. Многiм пазычальнiкам, што атрымлiвалi буйныя крэдыты, у першую чаргу, у валюце, ужо складана iх абслугоўваць: пасля дэвальвацыi СКВ iстотна падаражэла. Гэта значыць, для людзей, якiя маюць даходы ў рублях, павысiўся памер платы па крэдытах.

Самым простым спосабам абзавесцiся дабротамi цывiлiзацыi, на якi паспелi "падсесцi" многiя беларусы, не так даўно быў банкаўскi крэдыт. Аднак, падобна, ранейшы бум спажывецкага крэдытавання, калi банкi лiтаральна палявалi за клiентамi (яны актыўна стымулявалi попыт на праграмы крэдытавання, у тым лiку i агрэсiўнай рэкламай), а апошнiя гэтым карысталiся, скончыўся: цяпер няма таго доступу як банкаў, так i грамадзян да "лёгкiх" грошай, таму што сродкi iстотна падаражэлi.

А вось вяртаць пазыкi банкам для некаторых нашых суайчыннiкаў становiцца ўсё больш праблематычна: своечасова спланаваць свой сямейны бюджэт, улiчыўшы ўсе акалiчнасцi, iм аказалася не па сiлах. Многiм пазычальнiкам, што атрымлiвалi буйныя крэдыты, у першую чаргу, у валюце, ужо складана iх абслугоўваць: пасля дэвальвацыi СКВ iстотна падаражэла. Гэта значыць, для людзей, якiя маюць даходы ў рублях, павысiўся памер платы па крэдытах.

Як будзе развiвацца далей сiтуацыя з вяртаннем крэдытаў — прагнозы пра гэта банкiры даюць неахвотна. Праўда, многiя з маiх суразмоўцаў зазначаюць, што пакуль iстотнага росту неплацяжоў па валютных крэдытах фiнансавыя ўстановы не маюць. Разам з тым, яны не выключаюць i таго, што ў перспектыве могуць узнiкаць праблемы з валютнымi пазыкамi.

Як паведамiў у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" начальнiк Галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду, член Савета дырэктараў Нацыянальнага банка Беларусi Сяргей Дубкоў, раней, пачынаючы з 2002 года i амаль да канца мiнулага, у банкаўскiм сектары нашай краiны доля праблемнай запазычанасцi па крэдытах i iншых актыўных аперацыях клiентаў i банкаў толькi скарачалася.

— Аднак летась, з кастрычнiка, — зазначыў Сяргей Вiтальевiч, — пачаўся рост запазычанасцi па крэдытах, i ён дастаткова iстотны, хаця ў абсалютных лiчбах гэта крыху менш за 2 %. Аналiз жа сiтуацыi на рынках суседнiх краiн, а таксама логiка развiцця эканамiчных адносiнаў у рамках сусветнага фiнансавага крызiсу сведчаць аб узрастаннi колькасцi дэфолтаў як юрыдычных, так i iндывiдуальных пазычальнiкаў. Для таго, каб гэтая праблема была вырашальная ў нас, неабходна мець адпаведныя механiзмы, прычым механiзмы, якiя атрымалi апрабацыю i станоўчыя водгукi на мiжнародным узроўнi. У прыватнасцi, каб знiзiць аперацыйныя расходы банкаў на спагнанне даўгоў, у многiх краiнах працуюць калектарскiя агенцтвы.

— У нас, трэба разумець, пакуль што ўвесь цяжар работы з нядобрасумленнымi атрымальнiкамi крэдытаў ляжыць на плячах непасрэдна банкаў?

— У нас, трэба разумець, пакуль што ўвесь цяжар работы з нядобрасумленнымi атрымальнiкамi крэдытаў ляжыць на плячах непасрэдна банкаў?

— Так, сёння банкi "збiраюць даўгi" сiламi ўласных структурных падраздзяленняў, у тым лiку службы бяспекi i юрыдычнай. З павелiчэннем колькасцi неплацельшчыкаў нагрузка на структурныя падраздзяленнi банкаў узрастае ў дзясяткi разоў, а асобныя банкi для эфектыўнай работы вымушаны павялiчваць штат супрацоўнiкаў, якiя валодаюць пэўным вопытам, ведамi, сувязямi, ствараць "лятучыя брыгады" для працы на выездзе i, у цэлым, вялiкiя цэнтры па збiраннi даўгоў, якiя ўзаемадзейнiчаюць з "няпамятлiвымi" клiентамi. Таму з’яўленне ў рэспублiцы калектарскiх арганiзацый, якiя працуюць з пратэрмiнаванай запазычанасцю на прафесiйнай аснове, дазволiла б банкам сканцэнтравацца на iх профiльнай дзейнасцi, а з другога боку, знiзiць сабекошт банкаўскiх паслуг шляхам скарачэння выдаткаў, што звязаныя з утрыманнем спецыяльнага штату супрацоўнiкаў па рабоце з дэбiторскай запазычанасцю. Акрамя таго, узаемадзеянне з калектарскiмi арганiзацыямi на ўмовах уступкi iм патрабаванняў (цэсii) дазваляе банкам спiсаць прададзеныя даўгi i, як вынiк, знiзiць нагрузку на ўласны капiтал i павысiць лiквiднасць балансу, палепшыць якасць крэдытнага партфеля, перанесцi рызыкi, што звязаны з пагашэннем доўгу, на калектарскую арганiзацыю. Да таго ж, у гэтым выпадку банкi дыстанцыруюцца ад магчымых канфлiктаў з даўжнiком i пазбягаюць рэпутацыйнай рызыкi, паколькi працэдура спагнання запазычанасцi ажыццяўляецца калектарскай арганiзацыяй, якая адказвае за правамернасць дзеянняў свайго персаналу.

— Калi ў банкаў жыццё са з’яўленнем iнстытута калектарства зменiцца да лепшага, то ў даўжнiкоў, падобна, будзе ўсё наадварот. Наогул, цi не маглi б вы патлумачыць, якiм чынам калектары працуюць з клiентамi, што адмаўляюцца плацiць па пазыках? А галоўнае, калi iх дзейнасць настолькi вынiковая, што перашкаджае дазволiць iм працаваць сёння?

— Адразу зазначу, што, прааналiзаваўшы сусветны вопыт, можна сцвярджаць: купля калектарскiмi (ад англ. "to collеct" — збiраць, спаганяць, iнкасiраваць) арганiзацыямi даўгоў з’яўляецца адным з эфектыўных спосабаў iх вяртання. Напрыклад, у тых жа ЗША iх налiчваецца больш як 6500, у Польшчы — ад 2500 да 3000. Работа ж калектарскай арганiзацыi праводзiцца двума асноўнымi спосабамi: аказанне паслуг крэдыторам па вяртаннi даўгоў i скупка даўгоў з наступным вяртаннем доўга ў сваю карысць. У першым выпадку калектарская арганiзацыя дзейнiчае як прадпрыемства, што аказвае юрыдычныя паслугi па вяртаннi дэбiторскай запазычанасцi трэцiх асобаў. Пры гэтым асноўнымi напрамкамi iх работы з’яўляюцца тэлефонныя гутаркi i сустрэчы з даўжнiкамi, прымяненне законных метадаў уздзеяння на даўжнiка, звяртанне ў судовыя органы. Што датычыцца другога выпадку, то калектарская арганiзацыя набывае даўгi за суму больш нiзкую, чым сума доўгу. Пры гэтым яна нясе пэўныя рызыкi невяртання доўгу, але i набывае магчымасць працаваць ад свайго iмя.

Адносна апошняга вашага пытання заўважу, што пакуль калектарская дзейнасць у Беларусi заканадаўча не ўрэгулявана, у краiне няма нi адной кампанii, у назве якой фiгуравала б азначэнне "калектарская". Разам з тым, як ужо я зазначаў вышэй, патрэбы ў такой дзейнасцi наспелi. Ужо праведзены кансультацыi з удзелам профiльнай камiсii ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, i там мы сустрэлi разуменне па гэтым пытаннi. Зараз мы распачалi актыўную фазу напiсання праекта адпаведнага нарматыўнага акта.

— Сяргей Вiтальевiч, напачатку гутаркi было адзначана, што запазычанасць па крэдытах крыху вырасла. Ужо на слыху, што сярод беларусаў, якiя трапiлi ў так званую крэдытную "пастку" i iм цяжка вяртаць пазыкi, — пакупнiкi тых жа шыкоўных аўто. Мяркую, што Вы ў гэтым пытаннi больш iнфармаваныя: маглi б даць "партрэт" пазычальнiка, якому даўгi выплачваць становiцца ўжо не па кiшэнi?

— У людзей пытаннi сёння ўзнiкаюць наступныя. Да прыкладу, пэўныя фiзiчныя асобы бралi валютны крэдыт для куплi новага аўтамабiля, прычым дарагога. На момант атрымання крэдыту працэнтная стаўка была больш сiмпатычнай, чым працэнтная стаўка па крэдыце ў нацыянальнай валюце. З улiкам зарплаты пазычальнiка, якую ён, падкрэслю, атрымлiваў у беларускiх рублях, i курса замежнай валюты, што трымаўся на момант заключэння крэдытнага дагавора, гэта было хоць i цяжка для сямейнага бюджэту, але цалкам прымальна. Зараз, каб купiць аналагiчны эквiвалент валюты для пагашэння крэдыту, пазычальнiку неабходна больш рублёў — на 25-30 працэнтаў. Разам з тым, зарплата не вырасла, а банк павысiў працэнтную стаўку, таму што рэсурсы падаражэлi i банк не гатовы цяпер на трансфармацыю крэдыту з валютнага ў рублёвы, зыходзячы з нарматыву бяспечнага функцыянавання. Зразумела, у чалавека ўзнiкаюць праблемы: у яго ёсць дарагая машына, за якую трэба плацiць, але няма грошай, каб яе аплачваць i ўтрымлiваць.

Аналагiчная сiтуацыя i з пакупнiкамi кватэр: высокiя цэны на рынку нерухомасцi, валютны крэдыт, прычым браўся ён да 90 працэнтаў ад кошту кватэры. Сцэнарый той жа — цяпер у чалавека ёсць добрая кватэра, але няма грошай яе аплачваць. Мяркуючы па зваротах у Нацыянальны банк, у людзей узнiкаюць цяжкасцi менавiта такога характару.

— Што ў такiм разе перашкаджае нам па аналогii з Расiяй пайсцi па шляху рэструктурызацыi тых жа праблемных iпатэчных крэдытаў?

— У РФ ёсць такiя нормы, але пры гэтым кампенсацыя банкам за пазыкi ажыццяўляецца з бюджэту. У нас дастаткова жорстка прапiсаныя бюджэтныя выдаткi, i выдаткi на кампенсацыю пазык не прадугледжаныя. А калi рабiць гэта за кошт банкаў, то знiжаецца бяспека iх функцыянавання, у тым лiку бяспека тых укладчыкаў, якiя размяшчалi там дэпазiты.

— Гэта значыць, пакуль такая магчымасць не разглядаецца?

— Цяпер не. Прапануюцца iншыя механiзмы рэгуляваць гэтыя пытаннi. Па-першае, зараз стаўкi ў эканомiцы высокiя — як па дэпазiтах, так адпаведна i па крэдытах. Значыць, стаiць пытанне аб знiжэннi працэнтных ставак па дэпазiтах на прымальных i рынкавых умовах. Па-другое, каб не пераносiць валютныя рызыкi на насельнiцтва, Нацыянальны банк рэкамендаваў працягваць практыку скарачэння аб’ёмаў валютнага крэдытавання. Акрамя таго, каб у беларускiх банкаў былi дадатковыя рэсурсы, ужо напрыканцы мiнулага года павялiчаны статутныя фонды нашых найбуйнейшых банкаў. Нарэшце, для таго, каб была валютная лiквiднасць, ажыццяўляюцца мерапрыемствы па знешнiм запазычваннi: атрыманы крэдыты ад Расii, Венесуэлы, МВФ, вядзецца работа з Сусветным банкам i Еўрапейскiм банкам рэканструкцыi i развiцця. Такiм чынам, сiтуацыя ў банкаўскай сiстэме падкантрольная, i праводзiць мерапрыемствы, звязаныя з заканадаўчым замацаваннем адтэрмiновак i растэрмiновак, няма неабходнасцi.

— А цi ёсць у вас агульны "рэцэпт" для тых людзей, якiя хочуць з дапамогай банкаўскага крэдыту вырашыць, да прыкладу, пытанне з набыццём таго ж аўтамабiля?

— Перад тым, як узяць у доўг у каго-небудзь — у банка, цi ў знаёмага, альбо ў прадпрыемства, — трэба паглядзець, а цi ёсць здольнасцi вярнуць грошы, зыходзячы з сямейнага бюджэту. Калi ў вас зарплата ў пэўнай валюце, то i крэдыт павiнен быць у ёй жа. I яшчэ адзiн момант: наяўнасць працоўнага месца — гэта гарантаваны даход.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самым простым спосабам абзавесцiся дабротамi цывiлiзацыi, на якi паспелi "падсесцi" многiя беларусы, не так даўно быў банкаўскi крэдыт. Адна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика