...
...
У Беларусi больш нараджаецца хлопчыкаў, чым дзяўчатак, падлiчылi статыстыкi. Летась на свет з’явiлiся 55 тыс. 563 хлопчыкi i 52 тыс. 347 дзяўчатак. У Новалукомлi сур’ёзна пацярпела ад пажару царква. Пажар у драўляным будынку храма Уваскрэсення Хрыстовага 1999 года пабудовы здарыўся з 3 на 4 сакавiка. Агнём пашкоджаны купал, сцены, маёмасць, дах на плошчы 60 кв.м. Пажарныя разам з мясцовымi жыхарамi выратавалi царкоўны рыштунак. Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за пакiнутых без нагляду запаленых свечак. Тры чалавекi загiнулi ў вынiку ДТЗ у Сенненскiм раёне. У вынiку лабавога сутыкнення аўтамабiляў Фольксваген "Пасат" i Фольксваген "Крафтар" вадзiцель (жыхар Магiлёўшчыны) i два пасажыры "Пасата" загiнулi. Абставiны здарэння высвятляюцца. У Мiнску вадзiцель аўтамабiля "Хундай" наехаў на 10-гадовага хлопчыка, якi iшоў са школы дадому. Гэта здарылася на перакрыжаваннi праспекта Дзяржынскага i вулiцы Шчорса. Школьнiк праходзiў дарогу па пешаходным пераходзе, якi не рэгулюецца. Хлопчыка з пераломам пляча даставiлi ў бальнiцу. Як высветлiлася, вадзiцель да гэтага быў пазбаўлены права кiравання транспартнымi сродкамi за перавышэнне хуткасцi. У Пiнскi ГАУС патэлефанавала невядомая i заявiла, што замiнiравана гiмназiя па вул. Рэвалюцыйнай i аддзяленне Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага Банку РБ па Брэсцкай вобласцi. Аператыўныя спецгрупы эвакуявалi 1052 чалавекi, праверылi аб’екты, але нiчога падазронага не знайшлi. Было выяўлена, што тэлефонны званок паступiў ад хворай, якая лечыцца ў абласной псiхбальнiцы. У гонар свята, якое наблiжаецца, — Мiжнароднага жаночага дня — жанчыны Туркменii атрымалi грашовы падарунак у памеры 40 манатаў (1 манат — 2,85 долара). Грашовыя падарункi выдаюцца ўсiм жанчынам, незалежна ад узросту. І калi раней у дзiцячых садках i школах дзяўчаткi атрымлiвалi падарункi на гэтую суму, то цяпер iм выдаюць выключна грашовыя знакi. Жыхар горада Першаўральск Свярдлоўскай вобласцi, якi сiстэматычна ўключаў гучную музыку, рашэннем суда пазбаўлены кватэры. Беспрэцэдэнтнае рашэнне было прынятае ў дачыненнi да дыджэя, якi заяўляў, што музыка патрэбная яму для падрыхтоўкi да выступленняў. Летась у мiлiцыю ад яго суседзяў паступiла 16 заяў са скаргамi аб парушэннi грамадскага парадку як удзень, так i ноччу. Згодна з рашэннем суда, кватэра будзе прададзеная з таргоў, а выручаную суму вернуць уладальнiку жылля. Дыджэй мае намер абскардзiць рашэнне суда. ПОЎНЫ АБЗАЦЖыхарка амерыканскага штата Агаё была аштрафаваная на мiнулым тыднi за стварэнне патэнцыйна небяспечнай сiтуацыi на дарозе: знаходзячыся за рулём, жанчына адначасова кармiла грудзямi сваю дачку. Мацi чацвярых дзяцей была затрыманая пасля таго, як у палiцыю пазванiў iншы вадзiцель i расказаў, што жанчына за рулём мiнi-вэна Hоndа трымае на руках немаўля. У салоне знаходзiлiся i яе астатнiя трое дзяцей, якiх яна адвозiла ў школу. Нiхто з iх не быў прышпiлены i не сядзеў у дзiцячым аўтакрэсле. Шматдзетнай мацi пагражае штраф у памеры 1500-1800 долараў i да шасцi месяцаў турмы.Сама жанчына не раскайваецца ў сваiм учынку: "Калi маё дзiця галоднае, я буду яго кармiць", — сказала яна журналiстам. У Пензенскай вобласцi вынесены прысуд жанчыне, якая скалечыла свайго мужа, калi той адмовiўся абiраць бульбу. Яна кiнула нож прама ў вока сужэнцу. Жанчыну прыгаварылi да аднаго года i трох месяцаў пазбаўлення волi. Пасля адмовы мужчыны чысцiць бульбу яна сама схапiлася за нож i трапна паслала яго ў вока лянiвага мужа. Больш за ўсё ў гэтай гiсторыi здзiўляе тое, што пацярпелы звярнуўся да ўрача толькi праз тры днi i ўсяляк выгароджваў жонку. Вока чалавеку ўдалося захаваць, але ён на яго амаль не бачыць. Паколькi жанчына раней адбывала пакаранне за забойства, размовы пра ўмоўны тэрмiн быць не магло, хоць пацярпелы i прасiў аб гэтым.
Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Новалукомлi сур’ёзна пацярпела ад пажару царква. Пажар у драўляным будынку храма Уваскрэсення Хрыстовага 1999 года пабудовы здарыўся з 3 на 4 сакавi |
|