21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шчаслiвы бiлет для Астравецкага раёна

26.08.2009 12:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шчаслiвы бiлет для Астравецкага раёна 

— Менавiта так ахарактарызаваў перспектывы будаўнiцтва атамнай электрастанцыi на тэрыторыi Астравецкага раёна старшыня райвыканкама Адам Кавалька на сустрэчы вучоных i спецыялiстаў-удзельнiкаў праекта будаўнiцтва i навуковага суправаджэння будаўнiцтва АЭС у Рэспублiцы Беларусь з жыхарамi i прадстаўнiкамi грамадскасцi Астравецкага раёна. АЭС патрэбна для ўсёй нашай краiны, адзначыў Адам Кавалька, але выгоды для мясцовых жыхароў Астравеччыны таксама вiдавочныя. Гэта станоўча адаб’ецца i на эканомiцы раёна, i на занятасцi насельнiцтва.

Любая iнавацыя, тым больш такая маштабная i звязаная з укараненнем новых тэхналогiй, у тым лiку i ядзерных, дае штуршок да развiцця як краiны ў цэлым (атрыманне новых крынiц энергii, павышэнне энергетычнай бяспекi), так i асобнага рэгiёна (забеспячэнне энергiяй тэрыторыi Астравецкага раёна i сумежных рэгiёнаў, стварэнне новых працоўных месцаў). Пра гэта паведамiла прысутным дырэктар Дэпартамента па гiдраметэаралогii Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Марыя Герменчук. Незалежна ад таго, дзе канкрэтна будзе пабудавана беларуская АЭС, усе рацыянальныя працэдуры i мiжнародныя абавязацельствы, якiя ўзяла на сябе наша краiна ў сувязi з будаўнiцтвам АЭС, будуць выкананы ў поўным аб’ёме. У краiне ўжо створана нарматыўна-прававая i нарматыўна-тэхнiчная база, якая дакладна апiсвае ўсю паслядоўнасць крокаў пры ўзвядзеннi атамнай электрастанцыi. Асаблiвая ўвага надаецца забеспячэнню радыяцыйнай бяспекi як для навакольнага асяроддзя, так i для насельнiцтва. Наяўная нарматыўная база дазваляе ствараць дакументы, якiя потым дазволяць гарантаваць, што пры эксплуатацыi такога складанага аб’екта, як атамная станцыя, рызыка забруджвання (ва ўмовах новых тэхналогiй i таго ўзроўню развiцця навукi i тэхнiкi, якi мы маем сёння) будзе мiнiмальнай. Зараз вядзецца ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе — складаны комплекс задач, прызваны ацанiць магчымае ўздзеянне на акаляючае асяроддзе, каб пры праектаваннi АЭС звесцi яго да мiнiмуму. Як патлумачыла Марыя Герменчук, у Беларусi даўно iснуе разгалiнаваная сетка радыяцыйнага манiторынгу атмасфернага паветра, паверхневых вод i глебы, якi дазваляе кантраляваць сiтуацыю, ацэньваць яе развiццё i рабiць прагнозы на будучыню. Акрамя таго, для забеспячэння радыяцыйнай бяспекi насельнiцтва i тэрыторыi ў краiне створаны 4 аўтаматызаваныя сiстэмы кантролю радыяцыйнай абстаноўкi ў зонах уплыву атамных станцый, якiя размяшчаюцца на тэрыторыi суседнiх дзяржаў уздоўж мяжы Беларусi. Досвед i навуковы патэнцыял, якiм валодаюць беларускiя навукоўцы, дазваляе забяспечыць радыяцыйную бяспеку пры будаўнiцтве атамнай станцыi на тэрыторыi нашай краiны.

У Беларусi яшчэ ў 50-я гады была створана i дзейнiчае зараз служба радыяцыйнай гiгiены, патлумачыў прафесар кафедры гiгiены i медыцынскай экалогii БМАПА Уладзiмiр Цярноў. Мiнiстэрства аховы здароўя мае багаты досвед кантролю за выкарыстаннем крынiц iанiзуючага выпраменьвання i гарантуе выкананне ўсiх мiжнародных нормаў радыяцыйнай бяспекi на ўсiх этапах узвядзення атамнай станцыi. Кадравы, навуковы, тэхнiчны патэнцыял для гэтага ў нас ёсць.

Як вядома, нi адна з трох прапанаваных пляцовак па геалагiчных умовах не мае фактараў забароны для будаўнiцтва АЭС, аднак пасля праведзенага комплексу геолага-разведачных работ менавiта Астравецкая была абрана ў якасцi прыярытэтнай.

Мясцовых жыхароў, якiя прыйшлi на сустрэчу з вучонымi, асаблiва хвалявала, якой будзе зона адсялення пры ўзнiкненнi аварыйнай сiтуацыi i якiмi ўвогуле могуць быць наступствы аварыi. На гэтае пытанне адказаў iнжынер вытворча-тэхнiчнага аддзела Дырэкцыi будаўнiцтва атамнай электрастанцыi Уладзiмiр Петрушкевiч. Паводле яго слоў, уся сiстэма бяспекi атамнай станцыi новага пакалення (менавiта такую мы будзем узводзiць) пабудавана такiм чынам, каб выхаду радыяцыi за межы станцыi нават у выпадку аварыi не адбылося. Сiстэма лакалiзацыi аварыi (хаця працэнт верагоднасцi яе ўзнiкнення выключна нiзкi) забяспечвае абмежаванне распаўсюджвання радыеактыўнасцi ў межах тэрыторыi станцыi. Тэарэтычна прадугледжаная зона эвакуацыi складае ўсяго 800 метраў ад рэактара, значыць, эвакуацыя будзе праходзiць на тэрыторыi станцыi. Сiстэма бяспекi АЭС новага пакалення забяспечвае бяспеку ў аварыйнай сiтуацыi ў межах свайго перыметра, падкрэслiў Уладзiмiр Петрушкевiч.

Цiкавiлiся мясцовыя жыхары рэальнымi перспектывамi развiцця Астравецкага рэгiёна, у прыватнасцi, стварэннем новых працоўных месцаў.

Калi кропка ў пытаннi выбару пляцоўкi пад АЭС будзе пастаўлена, пачнуцца актыўныя падрыхтоўчыя работы, запэўнiў прысутных намеснiк дырэктара па капiтальным будаўнiцтве Дырэкцыi будаўнiцтва атамнай электрастанцыi Андрэй Баркун. З улiкам таго, што Астравецкая пляцоўка абрана прыярытэтнай, пэўны задзел трэба зрабiць у самы блiжэйшы час. Жыхары Астраўца ўжо ведаюць, што хутка тут пачнецца будаўнiцтва жылых дамоў для рассялення будаўнiчага персаналу, якi спатрэбiцца для правядзення асноўных работ па ўзвядзеннi станцыi. Нават калi станцыю вырашаць будаваць у iншым месцы, жыллё не застанецца незапатрабаваным. Калi ж для беларускай АЭС пакiнуць Астравецкую пляцоўку, у перспектыве Астравец ператворыцца ў горад з 30-тысячным насельнiцтвам (сёння ў iм 8,5 тысяч жыхароў). Тут будуць узведзены новыя жылыя дамы (як катэджнага тыпу, так i шматпавярховiкi), спартыўныя збудаваннi, установы культуры, адукацыi, аховы здароўя, Палац шлюбу, гасцiнiцы, культавыя пабудовы, паркi, скверы, будзе пракладзена адпаведная iнжынерная iнфраструктура, магчыма, з’явяцца i тралейбусы. Не абыдзецца без вучэбна-трэнажорнага цэнтра для работнiкаў АЭС i iнфармацыйнага цэнтра для сувязяў з грамадскасцю. Для забеспячэння жаночай занятасцi ў павялiчаным горадзе мяркуецца стварэнне новага вытворчага прадпрыемства радыётэхнiчнай скiраванасцi.

Інга МIНДАЛЁВА,

Астравецкi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Менавiта так ахарактарызаваў перспектывы будаўнiцтва атамнай электрастанцыi на тэрыторыi Астравецкага раёна старшыня райвыканкама Адам Кавалька на с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика