Навука распазнання болю
Навука распазнання болю
Лекавая падказка (Пачатак у нумарах за 6, 7, 11, 14, 17 лютага.) Галаўны боль У некаторых выпадках галаўны боль можа папярэджваць аб сур’ёзных праблемах са здароўем. Вось некаторыя разнавiднасцi такога кшталту боляў i некаторыя хваробы, якiя могуць выклiкаць галаўны боль. Пухлiны мозгу Вельмi рэдкая прычына галаўнога болю. Цiск ад пухлiны можа выклiкаць хранiчны або перыядычны галаўны боль у чалавека, не схiльнага да апошняга. Пры такiм стане можа назiрацца слабасць, нязграбнасць, змяненнi зрокавых вобразаў, змяненнi ў паводзiнах, рвота. Скроневы артэрыiт Галаўны боль можа быць сярэднiм цi моцным. Скура на адным з бакоў твару каля вуха i скронi адчувальная да дотыку. Могуць быць гарачка i боль у мышцах пляча i сцёгнаў. Энцэфалiт Галаўны боль звязаны з гарачкай i часам болем за вачыма. Сiмптомы могуць абвастрацца на святле. Можна адчуваць кволасць, блытанiну ў галаве i змены ў эмацыянальным стане. Пабочныя эфекты ад лекаў Галаўныя болi могуць быць пабочным эфектам ад многiх лекаў. Для прыкладу можна назваць солi азотнай кiслаты, некаторыя антыбiётыкi i аральныя супрацьзачаткавыя сродкi. Менiнгiт Такi вiд галаўнога болю асацыюецца з гарачкай, болем у шыi i зменай эмацыянальнага стану. Спробы нахiляць шыю толькi ўзмацняюць боль. Мiгрэнi Iм могуць папярэднiчаць вiзуальныя сiмптомы, такiя, як яркiя або афарбаваныя светлыя плямы або зiгзагi ў полi зроку. Галаўны боль можа суправаджацца ванiтаваннем i рвотай. Боль у шыйным аддзеле Рэзкi боль у задняй частцы шыi часта пераходзiць за вуха з аднаго з бакоў чэрапа. Непрыемныя адчуваннi часта могуць паўтарацца пры моцным нацiсканнi на косны выступ на заднiм баку шыi, там, дзе размешчаны патылiчны нерв. Святлана БАРЫСЕНКА. (Працяг будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галаўны боль У некаторых выпадках галаўны боль можа папярэджваць аб сур’ёзных праблемах са здароўем. Вось некаторыя разнавiднасцi такога кшталту боля |
|